Author Archives: admin

Чангша

By | 06.04.2021

Самотны ў холадзе восені
Сянг павольна цячэ на поўнач
паўз памаранец выспы
пабрусьнелыя горы
лістотай высокіх гаёў
ясьпіс глыбокай плыні
сотні чаўноў нясе наўздагон
расьцяўшы прастору
лунаюць арлы ў шырокім небе
пляскаюцца рыбы ў ціхой вадзе
ўсё што жыве змагаецца за волю
ў празяблым паветры
угрузлы ў гэтым бязьмежжы
пытаю спустошаны шэры сьвет
хто чалавечы лёс вызначае?
з сотнямі верных сяброў разьвітаўся
у гэтыя бурлівыя месяцы і гады
сумленныя і адданыя
праглі служыць сьветлым ідэалам
любілі кнігі пагарджалі тыраніяй
у роздумах пра будучыню краю
у імя новай праўды
тым часам на радзіме
людзьмі нядбала кіравалі ўлады
ці вы не забыліся
на пераможную плынь ракі
і човен што йдзе насуперак хвалі?

Люпаншан

By | 06.04.2021

Хмары высока а неба зусім спалатнела
гляджу як гусі лятуць на поўдзень
да вялікага мура адважны дойдзе
лічыць на пальцах — яшчэ дваццаць тысячаў лі
на Люпаншана вышняй вяршыні
вецер заходні вее ў чырвоны штандар
вось дрыжыць у руцэ маёй моцна трыманая ліна
калі гэта зблытаем ёй зялёнага цмока?
наўкола вялікіх кедраў
вясёлкі сем колераў — хто ім дае весялосьць
стужкі ядвабу па небе лунаюць
дождж прайшоў сонца зноў заблішчэла
і гор верхавіны ўпрыгожыць вянок зялёны
колькі ж крывавых гадоў прайшло над гэтай зямлёй
на мурах вёскі вырытыя раны
О як прыемна глядзець на досьвітку сёньня
на горы аздобленыя вянком зялёным.

Вежа жоўтага жорава

By | 06.04.2021

Шырока шырока
праз усю краіну
праплываюць дзевяць струменяў
глыбока глыбока
з поўначы на поўдзень
працінаюць наўпрост
зазмрочаныя ў сінім тумане
дажджу і імглы
Зьмяіныя і Чарапашыны Пагоркі
вежа панад вадою.
жоўты жораў
адляцеў
хто ведае дзе ён?
толькі гэта прысельле
засталося для падарожных.
у віне якое я п’ю
запавет бурлівае плыні
прыліў майго сэрца
уздымаецца высока як хвалі.

Гара Чынкан

By | 06.04.2021

Ля ўзножжа гары
калыхаюцца нашы сцягі
на яе верхавіне
гучаць нашы рогі і бубны
дзесяць тысячаў ворагаў
нас акружылі
ды мы стаялі трывала
і не саступілі
моцнай была абарона
нібы магутны мур
зьядналіся нашыя волі
цьвердзі нібыта
ад Хуангйангчые
зышоў гром стрэлаў
і войска нашых ворагаў
адляцела ў ноч.

Хуіч’ан

By | 06.04.2021

На ўсходзе
неўзабаве ўспыхне сьвітанак
але не кажы
што мы выйшлі зарана
мы ж блукалі
па ўсіх тых зялёных пагорках
мы яшчэ не старыя
і з гэтага боку
краявід надзіва чароўны
адразу ж ад муроў Хуіч’ан
за ланцугамі бягуць ланцугі
да ўсходняга акіяну
нашы жаўнеры цэляць і пільна глядзяць
на поўдзень Квантунгу
зялёнагаі і квяцістага
на адлегласці.

Дзень падвойнай дзявяткі

By | 06.04.2021

Чалавек а ня неба хутка старэе
калі Фэст Падвойнай Дзявяткі
год за годам праходзіць
яшчэ раз той Фэст вярнуўся.
на поле сечы
жоўтыя кветкі надзвычай духмяныя
раз на год
восеньскі вецер цяжка ўдарае
каб намаляваць да вясны непадобную сцэну
нават лепш чым вясна
мірыяды суполак марознага неба й вады.

Наступ на Фукіен

By | 06.04.2021

Раптоўны вецер зграмадзіў хмары
багі вайны ўзнавілі сваркі
і падушку сьненняў шчасьця
толькі каб сеяць нянавісць у людзях.
над ракою Цін
і ў кірунку да Люнгену й Шанхаю
праносяцца пунсовыя сьцягі.
адваяваная частка ўскраіны
наўсьцяж ужо йдзе перадзел зямлі.

Марш на Чыян

By | 06.04.2021

Пад небам адна толькі бель
няма зеляніны кіпарысаў
атрады ідуць у сьнягох
над імі вежа вяршыняў
вецер чырвоныя сьцягі разгорне
калі яны ўздымаюцца празь перавал
куды яны йдуць?
да ракі Кан, дзе вецер сьнег вымятае
дадзены ўчора загад
дзеля шчасьця сялян і рабочых
узяць Чыян.

Атака на Нанкін

By | 06.04.2021

Чэрвень: векапомныя батальёны атакуюць
усё гнілое і подлае
каб зьвязаць базыліска
вяроўкай у дзесяць тысяч аршын даўжынёй
на далёкім беразе ракі Кан
кавалак зямлі зрабіўся чырвоным
Дякуй за крылы
пад камандай Хуа Кун-люё
мільён радоснывясёлых рабочых і сялянаў
скруцілі Кьяншы як кілім
раптоўным ударам па Лян Ху
магутны Інтэрнацыянал
як ураган,
наляцеў на мяне зь нябёсаў.