Работа Энгельса «Прынцыпы камунізму» з’яўляецца важным этапам распрацоўкі праграмы Саюза камуністаў. Яна была напісана ў канцы кастрычніка 1847 г. па даручэнню акруговага камітэта Саюза ў Парыжы. Першапачатковы праект праграмы — «Проект коммунистического символа веры» (гл.: Маркс К., Энгельс Ф. Соч. 2‑е изд. Т. 42. С. 354—360) — абмяркоўваўся на першым кангрэсе Саюза (2—9 чэрвеня 1847 г.) у Лондане і быў разасланы для далейшага абмеркавання ўсім яго абшчынам. «Прынцыпы камунізму» паслужылі папярэднім варыянтам «Маніфеста Камуністычнай партыі». У пісьме Марксу ад 23—24 лістапада 1847 г. Энгельс прапанаваў адмовіцца ад формы катэхізіса і скласці праграму ў выглядзе «Камуністычнага маніфеста». Пры напісанні «Маніфеста» заснавальнікі марксізму выкарысталі шэраг палажэнняў, сфармуляваных у «Прынцыпах камунізму».
Рэд.
Напісана Ф. Энгельсам у канцы кастрычніка — лістападзе 1847 г.
Упершыню надрукавана асобным выданнем у 1914 г.
Пераклад зроблены па выданню: Маркс К., Энгельс Ф. Избр. соч.: В 9 т. М., 1985. Т. 3. С. 122—138.
1‑е пытанне: Што такое камунізм?
Адказ: Камунізм ёсць вучэнне аб умовах вызвалення пралетарыяту.
2‑е пытанне: Што такое пралетарыят?
Адказ: Пралетарыятам называецца той грамадскі клас, які здабывае сродкі да жыцця выключна шляхам продажу сваёй працы1, а не жыве за кошт прыбытку з якога-небудзь капіталу,— клас, шчасце і гора, жыццё і смерць, усё існаванне якога залежыць ад попыту на працу, г. зн. ад змены добрага і дрэннага становішча спраў, ад хістанняў нічым не стрымліваемай канкурэнцыі. Адным словам, пралетарыят, або клас пралетарыяў, ёсць працоўны клас ⅩⅨ стагоддзя.
3‑е пытанне: Значыць, пралетарыі існавалі не заўсёды?
Адказ: Не, не заўсёды. Бедныя і працоўныя класы існавалі заўсёды, і звычайна працоўныя класы знаходзіліся ў беднасці. Але такія беднякі, такія рабочыя, якія жылі б у толькі што названых умовах, г. зн. пралетарыі, існавалі не заўсёды2, гэтак жа як не заўсёды канкурэнцыя была поўнасцю свабоднай і неабмежаванай.
4‑е пытанне: Як узнік пралетарыят?
Адказ: Пралетарыят узнік у выніку прамысловай рэвалюцыі, якая адбылася ў Англіі ў другой палавіне мінулага стагоддзя і пасля гэтага паўтарылася ва ўсіх цывілізаваных краінах свету. Гэта прамысловая рэвалюцыя была выклікана вынаходствам паравой машыны, розных прадзільных машын, механічнага ткацкага станка і цэлага рада іншых механічных прыстасаванняў. Гэтыя машыны, якія каштавалі вельмі дорага і таму былі даступныя толькі буйным капіталістам, змянілі ўвесь існаваўшы да таго часу спосаб вытворчасці і выцеснілі былых рабочых, бо машыны выраблялі тавары танней і лепш, чым маглі іх зрабіць рабочыя з дапамогай сваіх недасканалых калаўротаў і ткацкіх станкоў. Такім шляхам гэтыя машыны аддалі прамысловасць цалкам у рукі буйных капіталістаў і зусім абясцэнілі тую мізэрную ўласнасць, якая належала рабочым (інструменты, ткацкія станкі і г. д.), так што капіталісты неўзабаве ўсё захапілі ў свае рукі, а ў рабочых не засталося нічога. Тым самым у галіне вырабу тканін уведзена была фабрычная сістэма.— Як толькі быў дадзены штуршок да ўвядзення машын і фабрычнай сістэмы, апошняя хутка распаўсюдзілася і ва ўсіх астатніх галінах прамысловасці, асабліва ў галіне набівання тканін, у кнігадрукаванні, у ганчарнай вытворчасці і ў вытворчасці металічных вырабаў. Праца пачала ўсё больш і больш падзяляцца паміж асобнымі рабочымі, так што рабочы, які раней выконваў ўсю работу цалкам, цяпер стаў рабіць толькі частку яе. Гэты падзел працы дазволіў вырабляць прадукты хутчэй, а таму і танней. Ён звёў дзейнасць кожнага рабочага да аднаго якога-небудзь, вельмі простага механічнага прыёму, які пастаянна паўтараўся і які з такім жа поспехам, і нават значна лепш, мог выконвацца машынай. Такім шляхам усе гэтыя галіны прамысловасці, адна за другой, падпалі пад уладу пары, машын і фабрычнай сістэмы, якраз гэтак жа, як гэта мела месца ў прадзільнай і ткацкай вытворчасці. Але тым самым яны цалкам пераходзілі ў рукі буйных капіталістаў, і рабочыя таксама і тут пазбаўляліся апошніх астаткаў сваёй самастойнасці. Паступова фабрычная сістэма распаўсюдзіла сваё панаванне не толькі на мануфактуру ў літаральным сэнсе гэтага слова, але стала ўсё больш і больш завалодваць таксама і рамяством, таму што і ў гэтай галіне буйныя капіталісты ўсё больш выцяснялі дробных майстроў, наладжваючы вялікія майстэрні, у якіх можна было дасягнуць эканоміі на многіх расходах і таксама ўвесці дэталёвы падзел працы. У выніку, мы прыйшлі цяпер да таго, што ў цывілізаваных краінах амаль ва ўсіх галінах працы ўсталявалася фабрычная вытворчасць і амаль ва ўсіх гэтых га-лінах рамяство і мануфактура выцеснены буйной прамысловасцю.— 3 прычыны гэтага ранейшае сярэдняе саслоўе, асабліва дробныя рамесныя майстры, усё больш разараецца, ранейшае становішча работніка зусім мяняецца і ўзнікаюць два новыя класы, якія паступова паглынаюць усе іншыя. А іменна:
-
Клас буйных капіталістаў, якія ва ўсіх цывілізаваных краінах ужо ў цяперашні час з’яўляюцца амаль адзінымі ўладальнікамі ўсіх жыццёвых сродкаў, а таксама сыравіны і прылад (машын, фабрык і да т. п.), неабходных для іх вытворчасці. Гэта клас буржуа, або буржуазія.
-
Клас зусім немаёмных, якія з прычыны гэтага вымушаны прадаваць буржуа сваю працу, каб узамен атрымліваць неабходныя для іх існавання сродкі да жыцця. Гэты клас называецца класам пралетарыяў, або пралетарыятам.
- што ў цяперашні час усе гэтыя бедствы тлумачацца толькі грамадскім ладам, які ўжо не адпавядае ўмовам часу;
- што ўжо ёсць сродкі для канчатковай ліквідацыі гэтых бедстваў шляхам стварэння новага грамадскага ладу.
-
Абмежаванне прыватнай уласнасці: прагрэсіўны падатак, высокі падатак на спадчыну, адмена спадчыны ў бакавых лініях (братоў, пляменнікаў і г. д.), прымусовыя займы і г. д.
-
Паступовая экспрапрыяцыя зямельных уласнікаў, фабрыкантаў, уладальнікаў чыгунак і суднаўладальнікаў, часткова пры дапамозе канкурэнцыі з боку дзяржаўнай прамысловасці, часткова непасрэдна шляхам выкупу асігнатамі.
-
Канфіскацыя маёмасці ўсіх эмігрантаў і бунтаўшчыкоў, што паўсталі супраць большасці народа.
-
Арганізацыя працы або дазвол заняткаў пралетарыям у нацыянальных маёнтках, фабрыках і майстэрнях, дзякуючы чаму будзе ліквідавана канкурэнцыя рабочых паміж сабой, і фабрыканты, паколькі яны яшчэ застануцца, будуць вымушаны плаціць такую ж высокую плату, як і дзяржава.
-
Аднолькавая абавязковасць працы для ўсіх членаў грамадства да поўнага знішчэння прыватнай уласнасці. Утварэнне прамысловых армій, асабліва для сельскай гаспадаркі.
-
Цэнтралізацыя крэдытнай сістэмы і гандлю грашамі ў руках дзяржавы пры дапамозе нацыянальнага банка з дзяржаўным капіталам. Закрыццё ўсякіх прыватных банкаў і банкірскіх кантор.
-
Павелічэнне колькасці нацыянальных фабрык, майстэрняў, чыгунак, суднаў, апрацоўка ўсіх зямель, што застаюцца неапрацаванымі, і паляпшэнне апрацоўкі ўробленых ужо зямель адпаведна таму, як павялічваюцца капіталы і расце колькасць рабочых, якіх мае нацыя.
-
Выхаванне ўсіх дзяцей з таго моманту, як яны могуць абыходзіцца без матчынага догляду, у дзяржаўных установах і на дзяржаўны кошт. Спалучэнне выхавання з фабрычнай працай.
-
Узвядзенне вялікіх палацаў у нацыянальных уладаннях, у якасці агульнага жылля для камун грамадзян, якія будуць займацца прамысловасцю, сельскай гаспадаркай і спалучаць перавагі гарадскога і сельскага ладу жыцця, не пакутуючы ад іх аднабаковасці і недахопаў.
-
Разбурэнне ўсяго нездаровага і дрэнна пабудаванага жылля і кварталаў у гарадах.
-
Аднолькавае права спадчыны для шлюбных і пазашлюбных дзяцей.
-
Канцэнтрацыя ўсёй транспартнай справы ў руках нацыі.
- імкнуцца да чагосьці зусім немагчымага;
- спрабуюць аднавіць панаванне арыстакратыі, цэхавых майстроў і ўладальнікаў мануфактур, з іх світай абсалютных або феадальных манархаў, чыноўнікаў, салдат і папоў; яны хочуць аднавіць грамадства, якое, праўда, было б свабодным ад заган сучаснага грамадства, але затое прынесла б з сабой, сама меней, столькі ж іншых бедстваў, а да таго ж не адкрывала б ніякіх перспектыў да вызвалення прыгнечаных рабочых пры дапамозе камуністычнай арганізацыі;
- свае сапраўдныя намеры яны заўсёды выяўляюць, калі пралетарыят становіцца рэвалюцыйным і камуністычным. У гэтых выпадках яны зараз жа аб’ядноўваюцца з буржуазіяй супраць пралетарыяў.
- Тут і ніжэй, як і ў іншых работах 40—50‑х гг., напісаных да распрацоўкі ім тэорыі прыбавачнай вартасці, Маркс ужывае яшчэ тэрмін «вартасць працы» (у іншых выпадках «продаж працы», «цана працы»), які разам з некаторымі іншымі тэрмінамі тых гадоў, як адзначаў Энгельс у 1891 г. ва Уводзінах да работы Маркса «Наёмная праца і капітал», з пункту гледжання пазнейшых работ з’яўляецца няўдалым і нават няправільным. Гэты тэрмін быў пазней заменены іншым — «вартасць рабочай сілы». Рэд.↩
- Гаворка ідзе аб грамадствах, у якіх існавала класавае дзяленне. Пазней Энгельс палічыў неабходным зрабіць спецыяльную агаворку аб тым, што, закранаючы праблему класавых антаганізмаў і барацьбы класаў у гісторыі ў творах 40‑х гг., Маркс і ён не ўпаміналі аб першабытнай бяскласавай стадыі развіцця чалавецтва, паколькі гісторыя першабытнасці тады была слаба распрацавана (гл. заўвагу Энгельса да англійскага выдання «Маніфеста Камуністычнай партыі» 1888 г.). Рэд.↩
- Далей у Энгельса ў рукапісе пакінута незапоўненай палавіна старонкі. Адказ на гэта пытанне быў дадзены ў «Проекте Коммунистического символа веры» (Маркс К., Энгельс Ф. Соч. Т. 42. С. 357—358). Рэд.↩
- У дадатку да амерыканскага выдання 1887 г. кнігі «Положение рабочего класса в Англии», якая выйшла ў 1845 г., а таксама ў прадмовах да англійскага і 2-га нямецкага выданняў 1892 г. Энгельс пісаў адносна перыядычнасці эканамічных крызісаў наступнае: «
Цыкл вялікіх прамысловых крызісаў вызначаецца ў маёй кнізе пяццю гадамі. Такі вывад аб яго працягласці вынікаў, відаць, з ходу падзей з 1825 да 1842 г. Але гісторыя прамысловасці з 1842 да 1868 г. паказала, што ў сапраўднасці гэты перыяд працягваецца дзесяць гадоў, што прамежкавыя ўзрушэнні насілі другарадны характар і пачалі ўсё больш і больш знікаць
» (Маркс К., Энгельс Ф. Соч. Т. 21. С. 265—266). Рэд.↩ - Ідэя аб тым, што пралетарская рэвалюцыя будзе вынікам рэвалюцыйных дзеянняў рабочага класа найбольш развітых капіталістычных краін, была ўпершыню выказана Марксам і Энгельсам у «Немецкой идеологии» (Маркс К., Энгельс Ф. Соч. Т. 3. С. 33—35) і атрымала закончаную фармулёўку ў «Прынцыпах камунізму». Ні ў адным з наступных твораў Маркса і Энгельса такая формулёўка болей не ўжывалася, а гэта палажэнне было ўдакладнена імі ў тым сэнсе, што рэвалюцыя, пачаўшыся ў якой-небудзь еўрапейскай краіне, дасць штуршок рэвалюцыям у іншых краінах, што яна складзе доўгі гістарычны працэс і канчаткова возьме верх толькі з перамогай у асноўных капіталістычных краінах.
У ⅩⅩ ст., са змяненнем гістарычных умоў, У. I. Ленін у выніку глыбокага даследавання манапалістычнага капіталізму адкрыў закон узмацнення нераўнамернасці эканамічнага і палітычнага развіцця ў эпоху імперыялізму і сфармуляваў вывад аб магчымасці перамогі рэвалюцыі першапачаткова ў нямногіх або нават у адной, асобна ўзятай краіне (Ленін В. И. О лозунге Соединённых штатов Европы // Полн. собр. соч. Т. 26. С. 351—355). Ленін даказаў, што ва ўмовах імперыялізму, калі капіталізм як сусветная сістэма ўжо выспеў для сацыялістычнай рэвалюцыі, пралетарыят не абавязкова пераможа спачатку ў найбольш капіталістычна развітой краіне, а можа дабіцца перамогі ў краіне з сярэднім узроўнем развіцця капіталізму (Ленін В. И. О нашей революции // Там жа. Т. 45. С. 378—382). Рэд.↩ - Відаць, Энгельс мае тут на ўвазе адказ на 21 пытанне ў «Проекте Коммунистического символа веры» (Маркс К., Энгельс Ф. Соч. Т. 42. С. 359—360). Рэд.↩
- Адказ на гэта пытанне гл. у «Проекте Коммунистического символа веры» (Маркс К., Энгельс Ф. Соч.. Т. 42. С. 360). Рэд.↩
- У рукапісе пропуск; маецца на ўвазе 18-е пытанне. Рэд.↩
- Маецца на ўвазе Нацыянальная асацыяцыя рэформы, якая была заснавана ў ЗША ў 1845 г. і складалася галоўным чынам з рамеснікаў і рабочых. Асацыяцыя выставіла патрабаванне бясплатнага надзялення кожнага працоўнага кавалкам зямлі ў 160 акраў і пачала кампанію за зямельную рэформу супраць плантатараў-рабаўладальнікаў і зямельных спекулянтаў. Яна патрабавала таксама адмены рабства, увядзення дзесяцігадзіннага рабочага дня, скасавання пастаяннай арміі і г. д.
Дзейнасць Асацыяцыі спынілася к пачатку 50‑х гг. Рэд.↩
5‑е пытанне: Пры якіх умовах адбываецца гэты продаж працы пралетарыяў буржуа?
Адказ: Праца — такі ж тавар, як і ўсякі іншы, і цана яго вызначаецца тымі ж законамі, як і цана ўсякага іншага тавару. Пры панаванні буйной прамысловасці ці свабоднай канкурэнцыі,— што, як мы ўбачым далей, ёсць адно і тое ж,— цана тавару ў сярэднім заўсёды роўная выдаткам вытворчасці гэтага тавару. Значыць, цана працы таксама роўная выдаткам вытворчасці працы, а выдаткі вытворчасці працы складаюцца іменна з той колькасці жыццёвых сродкаў, якая неабходна, каб рабочы меў магчымасць захоўваць сваю працаздольнасць і каб рабочы клас не вымер. Больш, чым трэба для гэтай мэты, рабочы за сваю працу не атрымае; цана працы, або заработная плата, будзе, значыць, самай нізкай, складзе той мінімум, які неабходны для падтрымання жыцця. Але паколькі ў справах бываюць то лепшыя, то горшыя часы, рабочы будзе атрымліваць то больш, то менш, зусім гэтак жа, як фабрыкант атрымлівае то больш, то менш за свой тавар. I як фабрыкант у сярэднім, калі ўзяць добрыя і дрэнныя часы, ўсё ж такі атрымлівае за свой тавар не больш і не менш, чым выдаткі вытворчасці, так і рабочы ў сярэднім атрымае не больш і не менш гэтага мінімуму. Гэты эканамічны закон заработнай платы будзе ажыццяўляцца тым стражэй, чым болей буйная прамысловасць будзе авалодваць усімі галінамі працы.
6‑е пытанне: Якія працоўныя класы існавалі да прамысловай рэвалюцыі?
Адказ: Працоўныя класы, у залежнасці ад розных ступеней грамадскага развіцця, жылі ў розных умовах і займалі рознае становішча ў адносінах да маёмных і пануючых класаў. У старажытнасці працоўныя былі рабамі сваіх гаспадароў, падобна да таго як яны з’яўляюцца рабамі яшчэ і цяпер у многіх адсталых краінах і нават у паўднёвай частцы Злучаных Штатаў. У сярэднія вякі яны былі прыгоннымі дваран-землеўладальнікаў, якімі застаюцца і дагэтуль яшчэ ў Венгрыі, Польшчы і Расіі. Апрача таго, у гарадах у сярэднія вякі, аж да прамысловай рэвалюцыі, існавалі рамесныя падмайстры, якія працавалі ў дробнабуржуазных майстроў, а з развіццём мануфактуры пачалі паступова паяўляцца мануфактурныя рабочыя, якіх наймалі ўжо больш буйныя капіталісты.
7‑е пытанне: Чым адрозніваецца пралетарый ад раба?
Адказ: Раб прададзены раз і назаўсёды, пралетарый павінен сам прадаваць сябе штодзённа і штогадзінна. Кожны асобны раб з’яўляецца ўласнасцю пэўнага пана, і, ужо з прычыны зацікаўленасці апошняга, існаванне раба забяспечана, якім бы ўбогім яно ні было. Асобны ж пралетарый з’яўляецца, так сказаць, уласнасцю ўсяго класа буржуазіі. Яго праца купляецца толькі тады, калі хто-небудзь у гэтым мае патрэбу, і таму яго існаванне не забяспечана. Існаванне гэта забяспечана толькі класу пралетарыяў у цэлым. Раб стаіць па-за канкурэнцыяй, пралетарый знаходзіцца ва ўмовах канкурэнцыі і адчувае на сабе ўсе яе ваганні. Раб лічыцца рэччу, а не членам грамадзянскага грамадства. Пралетарый прызнаецца асобай, членам грамадзянскага грамадства. Значыць, раб можа мець больш цярпімае існаванне, чым пралетарый, але пралетарый належыць да грамадства, якое стаіць на больш высокай ступені развіцця, і сам стаіць на больш высокай ступені, чым раб. Раб вызваляе сябе тым, што з усіх адносін прыватнай уласнасці знішчае адны толькі адносіны рабства і дзякуючы гэтаму тады толькі становіцца пралетарыем; пралетарый жа можа вызваліць сябе, толькі знішчыўшы прыватную ўласнасць наогул.
8‑е пытанне: Чым адрозніваецца пралетарый ад прыгоннага?
Адказ: Ва ўладанні і карыстанні прыгоннага знаходзіцца прылада вытворчасці, кавалачак зямлі, і за гэта ён аддае частку свайго даходу або выконвае шэраг работ. Пралетарый жа працуе прыладамі вытворчасці, якія належаць іншаму, і выконвае работу на карысць гэтага іншага, атрымліваючы ўзамен частку даходу. Прыгонны аддае, пралетарыю даюць. Існаванне прыгоннага забяспечана, існаванне пралетарыя не забяспечана. Прыгонны стаіць па-за канкурэнцыяй, пралетарый знаходзіцца ва ўмовах канкурэнцыі. Прыгонны вызваляе сябе альбо тым, што ўцякае ў горад і становіцца там рамеснікам, альбо тым, што дае свайму памешчыку замест работы або прадуктаў грошы, становячыся свабодным арандатарам, альбо тым, што ён праганяе свайго феадала, сам становячыся ўласнікам. Словам, ён вызваляе сябе тым, што так ці інакш уваходзіць у рады класа, які валодае ўласнасцю, і ўступае ў сферу канкурэнцыі. Пралетарый жа вызваляе сябе тым, што знішчае канкурэнцыю, прыватную ўласнасць і ўсе класавыя адрозненні.
9‑е пытанне. Чым адрозніваецца пралетарый ад рамесніка?3
10‑е пытанне: Чым адрозніваецца пралетарый ад мануфактурнага рабочага?
Адказ: Мануфактурны рабочы ⅩⅥ—ⅩⅧ стагоддзяў амаль усюды валодаў яшчэ прыладамі вытворчасці: сваім ткацкім станком, калаўротам для сваёй сям’і і маленькім участкам зямлі, які ён апрацоўваў у свабодны ад працы час. У пралетарыя нічога гэтага няма. Мануфактурны рабочы жыве амаль заўсёды ў вёсцы і знаходзіцца ў больш-менш патрыярхальных адносінах са сваім памешчыкам або работадаўцам. Пралетарый большай часткай жыве ў вялікіх гарадах і з работадаўцам яго звязваюць чыста грашовыя адносіны. Буйная прамысловасць вырывае мануфактурнага рабочага з яго патрыярхальных умоў; ён страчвае апошнюю маёмасць, якой яшчэ валодаў, і толькі тады ператвараецца ў выніку гэтага ў пралетарыя.
11-е пытанне: Якія былі бліжэйшыя вынікі прамысловай рэвалюцыі і раздзялення грамадства на буржуа і пралетарыяў?
Адказ: Па-першае, у выніку таго, што машынная праца ўсё больш паніжала цэны на вырабы прамысловасці, ва ўсіх краінах свету ранейшая сістэма мануфактуры, або прамысловасці, заснаванай на ручной працы, была цалкам разбурана. Усе паўварварскія краіны, якія да гэтага часу заставаліся больш-менш чужымі гістарычнаму развіццю і прамысловасць якіх да гэтага часу трымалася на мануфактуры, былі такім шляхам насільна вырваны са свайго стану замкнутасці. Яны пачалі купляць больш танныя тавары англічан і аддалі на гібель сваіх уласных мануфактурных рабочых. Такім чынам, краіны, якія на працягу тысячагоддзяў не ведалі прагрэсу, як, напрыклад, Індыя, падвергліся поўнай рэвалюцыі, і нават Кітай у цяперашні час ідзе насустрач рэвалюцыі. Дайшло да таго, што новая машына, якая сёння вынаходзіцца ў Англіі, за адзін год пазбаўляе хлеба мільёны рабочых у Кітаі. Такім чынам, буйная прамысловасць звязала паміж сабой усе народы зямлі, аб’яднала ўсе маленькія мясцовыя рынкі ў сусветны рынак, падрыхтавала ўсюды глебу для цывілізацыі і прагрэсу і прывяла да таго, што ўсё, што адбываецца ў цывілізаваных краінах, павінна аказваць уплыў на ўсе астатнія краіны; так што, калі цяпер у Англіі або ў Францыі рабочыя сябе вызваляць, то ва ўсіх іншых краінах гэта павінна выклікаць рэвалюцыі, якія рана ці позна прывядуць таксама і там да вызвалення рабочых.
Па-другое, усюды, дзе буйная прамысловасць змяніла мануфактуру, прамысловая рэвалюцыя ў надзвычайнай меры памножыла багацце і магутнасць буржуазіі і зрабіла яе першым класам у краіне. Вынікам гэтага было тое, што ўсюды, дзе адбыўся такі працэс, буржуазія ат-рымала ў свае рукі палітычную ўладу і выцесніла класы, якія панавалі да таго часу,— арыстакратыю, цэхавае бюргерства і абсалютную манархію, якая прадстаўляла тых і другіх. Буржуазія знішчыла магутнасць арыстакратыі, дваранства, адмяніўшы маяраты, або неадчужальнасць зямельных уладанняў, і скасаваўшы ўсе дваранскія прывілеі. Яна знішчыла магутнасць цэхавага бюргерства, скасаваўшы ўсе цэхі і ўсе прывілеі рамеснікаў. На месца адных і другіх яна паставіла свабодную канкурэнцыю, г. зн. такі стан грамадства, пры якім кожны мае права займацца любой галіной прамысловай дзейнасці, прычым нішто не можа яму ў гэтым перашкодзіць, апрача адсутнасці патрэбнага для гэтага капіталу. Увядзенне свабоднай канкурэнцыі раўназначнае, такім чынам, адкрытай заяве, што з гэтага часу члены грамадства не роўныя паміж сабой толькі пастолькі, паколькі не роўныя іх капіталы, што капітал становіцца рашаючай сілай, а капіталісты, буржуа, тым самым становяцца першым класам у грамадстве. Але свабодная канкурэнцыя неабходна для пачатковага перыяду развіцця буйной прамысловасці, таму што яна ўяўляе сабой адзіны стан грамадства, пры якім можа вырасці буйная прамысловасць.— Буржуазія, знішчыўшы такім шляхам грамадскую магутнасць дваранства і цэхавага бюргерства, знішчыла таксама і іх палітычную ўладу. Стаўшы першым класам у грамадстве, яна абвясціла сябе першым класам і ў палітычнай сферы. Яна зрабіла гэта шляхам увядзення прадстаўнічай сістэмы, якая заснавана на буржуазнай роўнасці перад законам, на заканадаўчым прызнанні свабоднай канкурэнцыі. Гэта сістэма была уведзена ў еўрапейскіх краінах у выглядзе канстытуцыйнай манархіі. У канстытуцыйных манархіях правамі выбаршчыкаў карыстаюцца толькі тыя, хто валодае пэўным капіталам, г. зн. толькі буржуа. Гэтыя буржуа-выбаршчыкі выбіраюць дэпутатаў, а гэтыя буржуа-дэпутаты, выкарыстоўваючы права адмаўлення ў падатках, выбіраюць буржуазны ўрад.
Па-трэцяе, прамысловая рэвалюцыя ўсюды садзейнічала развіццю пралетарыяту у той жа меры, як і развіццю буржуазіі. Чым багацейшай станавілася буржуазія, тым больш шматлікімі станавіліся пралетарыі. Паколькі работу пралетарыям можа даць толькі капітал, а капітал павялічваецца толькі тады, калі прымяняе працу, то рост пралетарыяту адбываецца ў дакладнай адпаведнасці з ростам капіталу. У той жа час прамысловая рэвалюцыя збірае буржуа і пралетарыяў у вялікія гарады, дзе выгадней за ўсё развіваць прамысловасць, і гэтым сканцэнтраваннем вялікіх мас у адным месцы выклікае ў пралетарыяў усведамленне іх сілы. Затым, па меры таго як развіваецца прамысловая рэвалюцыя, па меры далейшага вынаходства новых машын, якія выцясняюць ручную працу, буйная прамысловасць аказвае ўсё большы націск на заработную плату і зніжае яе, як мы ўжо сказалі, да мінімуму, з прычыны чаго становішча пралетарыяту робіцца ўсё больш невыносным. Так, з аднаго боку, у сувязі з ростам нездаволенасці пралетарыяту, а з другога — у сувязі з ростам яго магутнасці, прамысловая рэвалюцыя падрыхтоўвае сацыяльную рэвалюцыю, якую зробіць пралетарыят.
12-е пытанне: Якія былі далейшыя вынікі прамысловай рэвалюцыі?
Адказ: Буйная прамысловасць стварыла, у выглядзе паравой і іншых машын, сродкі, якія дазваляюць за кароткі час і з невялікімі затратамі бясконца павялічваць прамысловую вытворчасць. Дзякуючы такой лёгкасці расшырэння вытворчасці свабодная канкурэнцыя, якая з’яўляецца неабходным вынікам гэтай буйной прамысловасці, неўзабаве прыняла надзвычай востры характар; мноства капіталістаў кінулася ў прамысловасць, і вельмі хутка выраблена было больш, чым магло быць спажыта. У выніку гэтага вырабленыя тавары немагчыма было пра-даць і настаў так званы гандлёвы крызіс. Фабрыкі павінны былі спыніцца, фабрыканты збанкруціліся і рабочыя пазбавіліся хлеба. Усюды настала жудасная галеча. Пасля сканчэння некаторага часу лішнія прадукты былі пра-дадзены, фабрыкі зноў пачалі працаваць, заработная плата ўзнялася, і паступова справы пайшлі лепш, чым калі-небудзь. Але не надоўга, бо неўзабаве зноў было выраблена вельмі многа тавараў, настаў новы крызіс, які адбываўся зусім гэтак жа, як і папярэдні. Такім чынам, з пачатку гэтага стагоддзя ў становішчы прамысловасці бесперапынна адбываліся ваганні паміж перыядамі росквіту і перыядамі крызісу, і амаль рэгулярна праз кожныя пяць-сем гадоў надыходзіў такі крызіс4, прычым кожны раз ён выклікаў велізарныя бедствы сярод рабочых, усеагульнае рэвалюцыйнае ўзбуджэнне і велізарную небяспеку для ўсяго існуючага ладу.
13-е пытанне: Што вынікае з гэтых рэгулярна паўтараемых гандлёвых крызісаў?
Адказ: Па-першае, што хоць буйная прамысловасць у першую эпоху свайго развіцця сама стварыла свабодную канкурэнцыю, але ў цяперашні час яна перарасла ўжо свабодную канкурэнцыю; што канкурэнцыя і наогул вядзенне прамысловай вытворчасці асобнымі людзьмі ператварыліся для буйной прамысловасці ў аковы, якія яна павінна разбіць і разаб’е; што буйная прамысловасць, пакуль яна вядзецца на цяперашніх пачатках, не можа існаваць, не прыводзячы да паўтараемага кожныя сем гадоў усеагульнага заняпаду, а гэта кожны раз ста-віць пад пагрозу ўсю цывілізацыю і не толькі кідае на дно галечы пралетарыяў, але і разарае многіх буржуа; што, значыць, неабходна альбо адмовіцца ад буйной прамысловасці,— а гэта абсалютна немагчыма,— альбо прызнаць, што яна робіць безумоўна неабходным стварэнне зусім новай арганізацыі грамадства, пры якой кіраўніцтва прамысловай вытворчасцю ажыццяўляецца не асобнымі канкурыруючымі паміж сабой фабрыкантамі, а ўсім грамадствам па цвёрдаму плану і адпаведна патрэбнасцям усіх членаў грамадства.
Па-другое, што буйная прамысловасць і абумоўленая ёю магчымасць бясконцага расшырэння вытворчасці дазваляюць стварыць такі грамадскі лад, у якім усіх неабходных для жыцця прадметаў будзе вырабляцца так многа, што кожны член грамадства зможа зусім свабодна развіваць і прымяняць усе свае сілы і здольнасці. Значыць, іменна тая ўласцівасць буйной прамысловасці, якая ў сучасным грамадстве параджае ўсю галечу і ўсе гандлёвыя крызісы, з’явіцца пры іншай грамадскай арганізацыі якраз той уласцівасцю, якая знішчыць гэту галечу і гэтыя ваганні, што прыносяць бедствы.
Такім чынам, зусім пераканаўча даказана:
14-е пытанне: Які павінен быць гэты новы грамадскі лад?
Адказ: Перш за ўсё, кіраванне прамысловасцю і ўсімі галінамі вытворчасці наогул будзе забрана з рук асобных, канкурыруючых адзін з другім індывідуумаў. Замест гэтага ўсе галіны вытворчасці будуць знаходзіцца ў распараджэнні ўсяго грамадства, г. зн. будуць весціся ў грамадскіх інтарэсах, па грамадскаму плану і пры ўдзеле ўсіх членаў грамадства. Такім чынам, гэты новы грамадскі лад знішчыць канкурэнцыю і паставіць на яе месца асацыяцыю. Паколькі вядзенне прамысловасці асобнымі людзьмі мае сваім неабходным вынікам прыватную ўласнасць і паколькі канкурэнцыя ёсць не што іншае, як такі спосаб вядзення прамысловасці, калі яна кіруецца асобнымі прыватнымі ўласнікамі, то прыватная ўласнасць неаддзельная ад індывідуальнага вядзення прамысловасці і ад канкурэнцыі. Значыць, прыватная ўласнасць павінна быць таксама ліквідавана, а яе месца зойме агульнае карыстанне ўсімі прыладамі вытворчасці і размеркаванне прадуктаў па агульнай згодзе, або так званая агульнасць маёмасці. Знішчэнне прыватнай уласнасці нават з’яўляецца самым кароткім і найбольш абагульняючым выражэннем таго пераўтварэння ўсяго грамадскага ладу, якое стала неабходным у сувязі з развіццём прамысловасці. Таму камуністы зусім правільна ставяць галоўным сваім патрабаваннем знішчэнне прыватнай уласнасці.
15-е пытанне: Значыць, знішчэнне прыватнай уласнасці раней было немагчыма?
Адказ: Так, немагчыма. Усякае змяненне грамадскага ладу, усякі пераварот у адносінах уласнасці з’яўляліся неабходным вынікам стварэння новых прадукцыйных сіл, якія перасталі адпавядаць старым адносінам уласнасці. Так узнікла і сама прыватная ўласнасць. Справа ў тым, што прыватная ўласнасць існавала не заўсёды; калі ў канцы сярэдніх вякоў у выглядзе мануфактуры ўзнік новы спосаб вытворчасці, які не ўкладваўся ў рамкі тагачаснай феадальнай і цэхавай уласнасці, гэта мануфактура, што перарасла ўжо старыя адносіны ўласнасці, стварыла для сябе новую форму ўласнасці — прыватную ўласнасць. Для мануфактуры і для першай стадыі развіцця буйной прамысловасці не была магчымай ніякая іншая форма ўласнасці, апрача прыватнай уласнасці, не быў магчымы ніякі іншы грамадскі лад, апрача ладу, заснаванага на прыватнай уласнасці. Пакуль нельга вырабляць у такіх памерах, каб не толькі хапала на ўсіх, але каб яшчэ заставаўся лішак прадуктаў для павелічэння грамадскага капіталу і далейшага развіцця прадукцыйных сіл, да таго часу павінен заўсёды заставацца пануючы клас, які распараджаецца прадукцыйнымі сіламі грамадства, і другі клас — бедны і прыгнечаны. Якія гэтыя класы, гэта залежыць ад ступені развіцця вы-творчасці. У сярэдневякоўі, якое залежала ад земляробства,— перад намі памешчык і прыгонны; у гарадах позняга сярэдневякоўя — цэхавы майстар, падмайстар і падзёншчык; у ⅩⅦ стагоддзі — уладальнік мануфактуры і мануфактурны рабочы; у ⅩⅨ стагоддзі — буйны фабрыкант і пралетарый. Зусім відавочна, што да цяперашняга часу прадукцыйныя сілы не былі яшчэ развітыя ў такой ступені, каб можна было вырабляць дастатковую для ўсіх колькасць прадуктаў і каб прыватная ўласнасць ужо зрабілася аковамі, перашкодай для развіцця гэтых прадукцыйных сіл. Але цяпер дзякуючы развіццю буйной прамысловасці, па-першае, створаны капіталы і прадукцыйныя сілы ў памерах, раней нечуваных, і ёсць сродкі для таго, каб у кароткі тэрмін бясконца павялічыць гэтыя прадукцыйныя сілы. Па-другое, гэтыя прадукцыйныя сілы сканцэнтраваны ў руках нямногіх буржуа, тады як шырокія народныя масы ўсё больш ператвараюцца ў пралетарыяў, прычым становішча іх робіцца тым больш га-ротным і невыносным, чым больш павялічваюцца багацці буржуа. Па-трэцяе, гэтыя магутныя прадукцыйныя сілы, што лёгка паддаюцца павелічэнню, да такой ступені перараслі прыватную ўласнасць і буржуа, што яны бесперапынна выклікаюць мацнейшыя ўзрушэнні грамадскага ладу. Таму толькі цяпер знішчэнне прыватнай уласнасці стала не толькі магчымым, але нават зусім неабходным.
16-е пытанне: Ці магчыма знішчэнне прыватнай уласнасці мірным шляхам?
Адказ: Можна было б пажадаць, каб гэта было так, і камуністы, вядома, былі б апошнімі, хто пачаў бы супраць гэтага пярэчыць. Камуністы вельмі добра ведаюць, што ўсякія змовы не толькі бескарысныя, але нават шкодныя. Яны вельмі добра ведаюць, што рэвалюцыі нельга рабіць наўмысна і па сваёй волі і што рэвалюцыі заўсёды і ўсюды з’яўляліся неабходным вынікам абставін, якія зусім не залежалі ад волі і кіраўніцтва асобных партый і цэлых класаў. Але, разам з тым, яны бачаць, што развіццё пралетарыяту амаль ва ўсіх цывілізаваных краінах насільна падаўляецца і што тым самым праціўнікі камуністаў з усіх сіл працуюць на рэвалюцыю. Калі ўсё гэта, нарэшце, штурхне прыгнечаны пралетарыят на рэвалюцыю, то мы, камуністы, будзем тады абараняць справу пралетарыяту дзеяннем не горш, чым цяпер словам.
17-е пытанне: Ці магчыма знішчыць прыватную ўласнасць адразу?
Адказ: Не, немагчыма, якраз гэтак жа, як нельга адразу павялічыць наяўныя прадукцыйныя сілы ў такіх межах, якія неабходны для стварэння грамадскай гаспадаркі. Таму надыходзячая па ўсіх адзнаках рэвалюцыя пралетарыяту зможа толькі паступова пераўтварыць цяперашняе грамадства і толькі тады знішчыць прыватную ўласнасць, калі будзе створана неабходная для гэтага безліч сродкаў вытворчасці.
18-е пытанне: Які будзе ход гэтай рэвалюцыі?
Адказ: Перш за ўсё, яна створыць дэмакратычны лад і тым самым, прама ці ўскосна, палітычнае панаванне пралетарыяту. Прама — у Англіі, дзе пралетарыі ўжо цяпер складаюць большасць народа, ускосна — у Францыі і Германіі, дзе большасць народа складаецца не толькі з пралетарыяў, але таксама з дробных сялян і гарадскіх дробных буржуа, якія знаходзяцца яшчэ толькі ў стадыі пераходу ў пралетарыят, у ажыццяўленні ўсіх сваіх палітычных інтарэсаў усё больш залежаць ад пралетарыяту і таму неўзабаве павінны будуць далучыцца да яго патрабаванняў. Для гэтага, можа, спатрэбіцца яшчэ новая барацьба, якая, аднак, абавязкова закончыцца перамогай пралетарыяту.
Дэмакратыя была б зусім дарэмнай для пралетарыяту, калі яе не выкарыстаць неадкладна як сродак для правядзення шырокіх мерапрыемстваў, якія непасрэдна замахваюцца на прыватную ўласнасць і забяспечваюць існаванне пралетарыяту. Галоўнейшыя мерапрыемствы гэтыя, што з неабходнасцю вынікаюць з існуючых цяпер умоў, ёсць наступныя:
Усе гэтыя мерапрыемствы нельга, зразумела, правес-ці за адзін прыём, але адно з іх пацягне за сабой другое. Варта толькі правесці першую радыкальную атаку на прыватную ўласнасць, і пралетарыят будзе вымушаны ісці ўсё далей, усё больш канцэнтраваць у руках дзяржавы ўвесь капітал, усю сельскую гаспадарку, усю прамысловасць, увесь транспарт і ўвесь абмен. Да гэтага вядуць усе пералічаныя мерапрыемствы. Ажыццявімасць гэтых мерапрыемстваў і параджаемая імі цэнтралізацыя будуць узрастаць якраз у такой жа ступені, у якой прадукцыйныя сілы краіны будуць памнажацца працай пралетарыяту. Нарэшце, калі ўвесь капітал, уся вытворчасць, увесь абмен будуць сканцэнтраваны ў руках нацыі, тады прыватная ўласнасць адпадзе сама сабой, грошы стануць лішнімі, і вытворчасць павялічыцца ў такой ступені, а людзі настолькі зменяцца, што змогуць адпасці і апошнія формы адносін старога грамадства.
19-е пытанне: Ці можа гэта рэвалюцыя адбыцца ў адной якой-небудзь краіне?
Адказ: Не. Буйная прамысловасць ужо тым, што яна стварыла сусветны рынак, так звязала паміж сабой усе народы зямнога шара, асабліва цывілізаваныя народы, што кожны з іх залежыць ад таго, што адбываецца ў другога. Затым буйная прамысловасць так ураўнавала грамадскае развіццё ва ўсіх цывілізаваных краінах, што ўсюды буржуазія і пралетарыят сталі двума рашаючымі класамі грамадства і барацьба паміж імі — галоўнай барацьбой нашага часу. Таму камуністычная рэвалюцыя будзе не толькі нацыянальнай, але адбудзецца адначасова ва ўсіх цывілізаваных краінах, г. зн., па крайняй меры, у Англіі, Амерыцы, Францыі і Германіі5. У кожнай з гэтых краін яна будзе развівацца хутчэй ці павольней, у залежнасці ад таго, у якой з гэтых краін больш развітая прамысловасць, больш накоплена багаццяў і ёсць больш значная колькасць прадукцыйных сіл. Таму яна ажыццявіцца павольней і цяжэй за ўсё ў Германіі, хутчэй і лягчэй за ўсё ў Англіі. Яна зробіць таксама значны ўплыў на астатнія краіны свету і зусім зменіць і надзвычайна паскорыць іх ранейшы ход развіцця. Яна ёсць сусветная рэвалюцыя і будзе таму мець сусветную арэну.
20-е пытанне: Якія будуць вынікі канчатковай ліквідацыі прыватнай уласнасці?
Адказ: Тым, што грамадства забярэ з рук асобных капіталістаў карыстанне ўсімі прадукцыйнымі сіламі і сродкамі зносін, а таксама абмен і размеркаванне прадуктаў, тым, што яно будзе кіраваць усім гэтым адпаведна плану, які зыходзіць з наяўных рэсурсаў і патрэбнасцей грамадства ў цэлым,— будуць перш за ўсё ліквідаваны ўсе згубныя вынікі, звязаныя з цяперашняй сістэмай вядзення буйной прамысловасці. Крызісы спыняцца, расшыраная вытворчасць, якая пры існуючым грамадскім ладзе выклікае перавытворчасць і з’яўляецца настолькі магутнай прычынай галечы, тады акажацца далёка не дастатковай і павінна будзе прыняць значна больш шырокія памеры. Лішак вытворчасці, які перавышае бліжэйшыя патрэбнасці грамадства, замест таго каб параджаць галечу, будзе забяспечваць задавальненне патрэбнасцей усіх членаў грамадства, будзе выклікаць новыя патрэбнасці і адначасова ствараць сродкі для іх задавальнення. Ён з’явіцца ўмовай і стымулам для далейшага прагрэсу і будзе ажыццяўляць гэты прагрэс, не прыводзячы пры гэтым, як раней, да перыядычнага заняпаду ўсяго грамадскага парадку. Буйная прамысловасць, вызваленая з путаў прыватнай уласнасці, разаўецца ў такіх памерах, у параўнанні з якімі яе цяперашні стан будзе здавацца такім жа мізэрным, якім нам здаецца мануфактура ў параўнанні з буйной прамысловасцю нашага часу. Гэта развіццё прамысловасці дасць грамадству дастатковую колькасць прадуктаў, каб задавальняць патрэбнасці ўсіх яго членаў. Якраз гэтак жа земляробства, для якога, з прычыны гнёту прыватнай уласнасці і з прычыны драблення ўчасткаў, зрабілася цяжкім укараненне ўжо існуючых удасканаленняў і дасягненняў навукі, таксама ўступіць у зусім новы перыяд росквіту і дасць у распараджэнне грамадства зусім дастатковую колькасць прадуктаў. Такім чынам, грамадства будзе вырабляць дастаткова прадуктаў для таго, каб арганізаваць размеркаванне, разлічанае на задавальненне патрэбнасцей усіх сваіх членаў. Тым самым стане лішнім дзяленне грамадства на розныя, варожыя адзін аднаму класы. Але яно не толькі стане лішнім, яно будзе нават несумяшчальным з новым грамадскім ладам. Існаванне класаў выклікана падзелам працы, а падзел працы ў яго цяперашнім выглядзе зусім знікне, таму што, каб узняць прамысловую і сельскагаспадарчую вытворчасць на ўказаную вышыню, недастаткова адных толькі механічных і хімічных дапаможных сродкаў. Патрэбна таксама адпаведна развіць і здольнасці людзей, што прыводзяць у рух гэтыя сродкі. Падобна да таго як у мінулым стагоддзі сяляне і рабочыя мануфактур пасля ўцягнення іх у буйную прамысловасць змянілі ўвесь свой жыццёвы ўклад і самі сталі зусім іншымі людзьмі, якраз гэтак жа агульнае вядзенне вытворчасці сіламі ўсяго грамадства і зыходзячае адсюль новае развіццё гэтай вытворчасці будзе мець патрэбу ў зусім новых людзях і створыць іх. Грамадскае вядзенне вытворчасці не можа ажыццяўляцца такімі людзьмі, якімі яны з’яўляюцца цяпер,— людзьмі, з якіх кожны падпарадкаваны адной якой-небудзь галіне вытворчасці, прыкаваны да яе, эксплуатуецца ёю, развівае толькі адзін бок сваіх здольнасцей за кошт усіх іншых і ведае толькі адну галіну або частку якой-небудзь галіны ўсёй вытворчасці. Ужо цяперашняя прамысловасць усё менш аказваецца ў стане прымяняць такіх людзей. Прамысловасць жа, што вядзецца сумесна і планамерна ўсім грамадствам, тым больш мае на ўвазе людзей з усебакова развітымі здольнасцямі, людзей, якія могуць арыентавацца ва ўсёй сістэме вытворчасці. Значыць, падзел працы, які па-дарваны ўжо ў цяперашні час машынай і які ператварае аднаго ў селяніна, другога ў шаўца, трэцяга ў фабрычнага рабочага, чацвёртага ў біржавага спекулянта, знікне зусім. Выхаванне дасць маладым людзям магчымасць хутка асвойваць на практыцы ўсю сістэму вытворчасці, яно дазволіць ім па чарзе пераходзіць ад адной галіны вытворчасці да другой, у залежнасці ад патрэбнасцей грамадства або ад іх уласных схільнасцей. Выхаванне вызваліць іх, значыць, ад той аднабаковасці, якую сучасны падзел працы навязвае кожнаму асобнаму чалавеку. Такім чынам, грамадства, арганізаванае на камуністычных пачатках, дасць магчымасць сваім членам усебакова прымяняць свае ўсебакова развітыя здольнасці. Але разам з тым непазбежна знікнуць і розныя класы. Значыць, з аднаго боку, грамадства, арганізаванае на камуністычных пачатках, несумяшчальнае з далейшым існаваннем класаў, а, з другога боку, само будаўніцтва гэтага грамадства дае сродкі для знішчэння класавых адрозненняў.
Адсюль вынікае, што процілегласць паміж горадам і вёскай таксама знікне. Адны і тыя ж людзі будуць займацца земляробствам і прамысловай працай, замест таго каб даваць гэта рабіць двум розным класам. Гэта з’яўляецца неабходнай умовай камуністычнай асацыяцыі ўжо ў выніку надзвычай матэрыяльных прычын. Распыленасць насельніцтва ў вёсках, якое займаецца земляробствам, разам з канцэнтрацыяй прамысловага насельніцтва ў вялікіх гарадах, адпавядае толькі недастаткова яшчэ высокаму ўзроўню развіцця земляробства і прамысловасці і з’яўляецца перашкодай для ўсякага далейшага развіцця, што ўжо ў цяперашні час дае сябе моцна адчуваць.
Усеагульная асацыяцыя ўсіх членаў грамадства ў мэтах сумеснай і планамернай эксплуатацыі прадукцыйных сіл; развіццё вытворчасці ў такой ступені, каб яно задавальняла патрэбнасці ўсіх; ліквідацыя такога становішча, калі патрэбнасці адных людзей задавальняюцца. за кошт другіх; поўнае знішчэнне класаў і процілегласцей паміж імі; усебаковае развіццё здольнасцей усіх членаў грамадства шляхам ліквідацыі ранейшага падзелу працы, шляхам вытворчага выхавання, змены характару дзейнасці, удзелу ўсіх у карыстанні дабротамі, якія вырабляюцца ўсімі ж, і, нарэшце, шляхам зліцця горада з вёскай — вось галоўнейшыя вынікі ліквідацыі: прыватнай уласнасці.
21-е пытанне: Які ўплыў зробіць камуністычны грамадскі лад на сям’ю?
Адказ: Адносіны полаў стануць выключна прыватнай справай, якая будзе закранаць толькі зацікаўленых асоб і ў якую грамадству няма патрэбы ўмешвацца. Гэта магчыма дзякуючы ліквідацыі прыватнай уласнасці і грамадскаму выхаванню дзяцей, з прычыны чаго знішчаюцца абедзве асновы сучаснага шлюбу, звязаныя з прыватнай уласнасцю,— залежнасць жонкі ад мужа і дзяцей ад бацькоў. У гэтым і заключаецца адказ на лямант высокамаральных мяшчан наконт камуністычнай агульнасці жонак. Агульнасць жонак — гэта з’ява, якая цалкам належыць буржуазнаму грамадству і ў поўным аб’ёме існуе ў цяперашні час у выглядзе прастытуцыі. Але прастытуцыя заснавана на прыватнай уласнасці і знікне разам з ёю. Значыць, камуністычная арганізацыя замест таго, каб уводзіць агульнасць жонак, наадварот, знішчыць яе.
22-е пытанне: Як будзе адносіцца камуністычная арганізацыя да існуючых нацыянальнасцей?
— Застаецца6.
23-е пытанне: Як будзе яна адносіцца да існуючых рэлігій?
— Застаецца7.
24-е пытанне: Чым адрозніваюцца камуністы ад сацыялістаў?
Адказ: Так званыя сацыялісты падзяляюцца на тры катэгорыі.
Першая катэгорыя складаецца з прыхільнікаў феадальнага і патрыярхальнага грамадства, якое знішчалася і знішчаецца з кожным днём буйной прамысловасцю, сусветным гандлем і створаным імі буржуазным грамадствам. Гэта катэгорыя з бедстваў сучаснага грамадства робіць вывад аб тым, што трэба аднавіць феадальнае і патрыярхальнае грамадства, таму што яно не ведала гэтых бедстваў. Усе яе прапановы, прамымі ці абыходнымі шляхамі, накіраваны да гэтай мэты. Камуністы заўсёды будуць рашуча змагацца з гэтай катэгорыяй рэакцыйных сацыялістаў, нягледзячы на яе фальшывае спачуванне галечы пралетарыяту і на праліваемыя ў сувязі з гэтым горкія слёзы. Бо гэтыя сацыялісты:
Другая катэгорыя складаецца з прыхільнікаў цяперашняга грамадства, якіх непазбежна параджаемыя гэтым грамадствам бедствы прымушаюць апасацца за яго існаванне. Яны імкнуцца, значыць, захаваць цяперашняе грамадства, але ліквідаваць звязаныя з ім бедствы. Для гэтага адны прапануюць меры простай дабрачыннасці, другія — грандыёзныя планы рэформ, якія, пад выглядам рэарганізацыі грамадства, маюць мэтай захаваць асновы цяперашняга грамадства і тым самым само цяперашняе грамадства. Супраць гэтых буржуазных сацыялістаў камуністы таксама павінны будуць весці няспынную барацьбу, таму што іх дзейнасць ідзе на карысць ворагам камуністаў і яны абараняюць той грамадскі лад, які камуністы хочуць разбурыць.
Нарэшце, трэцяя катэгорыя складаецца з дэмакратычных сацыялістаў. Ідучы па шляху з камуністамі, яны хочуць ажыццяўлення часткі мерапрыемстваў, названых у… пытанні8, але не ў якасці пераходных мер, якія вядуць да камунізму, а ў якасці мерапрыемстваў, дастатковых для знішчэння галечы і ліквідацыі бедстваў цяперашняга грамадства. Гэтыя дэмакратычныя сацыялісты з’яўляюцца альбо пралетарыямі, якія яшчэ недастаткова ўсвядомілі сабе ўмовы вызвалення свайго класа, альбо прадстаўнікамі дробнай буржуазіі, г. зн. класа, які аж да заваявання дэмакратыі і ажыццяўлення вынікаючых з яе сацыялістычных мерапрыемстваў у многіх адносінах мае тыя ж інтарэсы, што і пралетарыі. Таму камуністы ў моманты дзеянняў будуць заключаць пагадненні з дэмакратычнымі сацыялістамі і наогул на гэты час павінны прытрымлівацца па магчымасці агульнай з імі палітыкі, калі толькі гэтыя сацыялісты не пойдуць на службу да пануючай буржуазіі і не стануць нападаць на камуністаў. Зразумела, сумесныя дзеянні не выключаюць абмеркавання тых рознагалоссяў, якія існуюць паміж імі і камуністамі.
25-е пытанне: Як адносяцца камуністы да астатніх палітычных партый нашага часу?
Адказ: Адносіны гэтыя розныя ў розных краінах.— У Англіі, Францыі і Бельгіі, дзе пануе буржуазія, камуністы пакуль яшчэ маюць агульныя інтарэсы з рознымі дэмакратычнымі партыямі, прычым гэта агульнасць інтарэсаў тым значнейшая, чым больш дэмакраты набліжаюцца да мэт камуністаў у тых сацыялістычных мерапрыемствах, якія дэмакраты ўсюды цяпер адстойваюць, г. зн. чым ясней і выразней яны адстойваюць інтарэсы пралетарыяту і чым больш яны апіраюцца на пралетарыят. У Англіі, напрыклад, чартысты, якія складаюцца з рабочых, значна бліжэй да камуністаў, чым дэмакратычныя дробныя буржуа або так званыя радыкалы.
У Амерыцы, дзе ўведзена дэмакратычная канстытуцыя, камуністы павінны будуць падтрымліваць партыю, якая хоча павярнуць гэту канстытуцыю супраць буржуазіі і выкарыстаць яе ў інтарэсах пралетарыяту, г. зн. партыю прыхільнікаў нацыянальнай аграрнай рэформы9.
У Швейцарыі радыкалы, хоць і ўяўляюць яшчэ сабой партыю з вельмі змешаным саставам, з’яўляюцца, аднак, адзінымі, з якімі камуністы могуць уступаць у пагадненне, а сярод гэтых радыкалаў зноў жа найбольш прагрэсіўнымі з’яўляюцца ваяцкія і жэнеўскія.
Нарэшце, у Германіі рашучая барацьба паміж буржуазіяй і абсалютнай манархіяй яшчэ наперадзе. Але паколькі камуністы не могуць разлічваць, што ім давядзецца ўступіць у рашаючы бой з буржуазіяй раней, чым буржуазія дасягне панавання, то ў інтарэсах камуністаў дапамагчы буржуазіі як мага хутчэй дасягнуць панавання, каб затым як мага хутчэй у сваю чаргу звергнуць яе. Такім чынам, у барацьбе ліберальнай буржуазіі з урадамі камуністы павінны быць заўсёды на баку першай, асцерагаючыся, аднак, таго самападману, у які ўпадае буржуазія, і не давяраючы яе спакуслівым запэўненням аб тых дабрадзейных выніках, якія нібыта пацягне за сабой для пралетарыяту перамога буржуазіі. Адзіныя перавагі ад перамогі буржуазіі для камуністаў будуць заключацца: 1) у рознага характару ўступках, якія аблегчаць камуністам абарону, абмеркаванне і распаўсюджанне сваіх прынцыпаў і тым самым аблегчаць аб’яднанне пралетарыяту ў цесна згуртаваны, гатовы да барацьбы і арганізаваны клас, і 2) ва ўпэўненасці, што з таго дня, як падуць абсалютысцкія ўрады, настане чарга для барацьбы паміж буржуа і пралетарыямі. З гэтага дня партыйная палітыка камуністаў будзе тут такой жа, як і ў краінах, дзе буржуазія пануе ўжо.
Примечания