Category Archives: Без рубрики

Мао Цзэдун — кітайскі паэт ⅩⅩ стагоддзя

By | 11.09.2024

26 снежня 2023 года — 130 гадоў з дня нараджэння Мао Цзэдуна (1893—1976), кітайскага камуністычнага лідара, які заснаваў Кітайскую Народную Рэспубліку і на працягу з 1949 да самай сваёй смерці ў 1976 годзе з’яўляўся кіраўніком новай дзяржавы. Марксіст-ленінец, ваенны стратэг і філосаф-мысляр, ён вядомы як заснавальнік мааізма, пабудаванага на глебе камуністычных, сацыялістычных перакананняў. Біяграфія гэтай яркай, шматаблічнай асобы, у ацэнках якой праз… Read More »

Бэйдайхэ

By | 11.09.2024

Дождж, не сціхаючы, лье над Юянем,Хвалі сівыя ўзмываюць імкліва.За Ціньвандао ў бяскрайнім прасторыНосіцца лодка ў патоку бурлівым.Лодка рыбацкая ў водным прасторы,Дзе на ўзбярэжжа вынесе мора?Многа схавана падзей за вякамі!..Тут, ля Цзешы, грымна свет скаланулі:Выйшаў Удзі са сваімі палкамі —Міг гэты строфы яго нам вярнулі.Вецер стагоддзяў… Пранізлівы вецер…Ды ўсё іначай стала на свеце!

Хуаньсіша

By | 11.09.2024

У дзень святкавання гадавіны Першага кастрычніка ў 1950 годзе на спектаклі ў тэатры спадар Лю Яцзы сачыніў экспромтам вершы ў стылі «Хуаньсіша». Я адказаў яму вершам на тыя ж рыфмы. Быў морак начы над краінай маёй.Ў ім д’ябальскі рой забаўляўся гульнёй.Мой родны народ быў нямым перад ёй.Ды пеўні запелі дасвеццю услед,І сонца ўзышло над усёй стараной,Жыхар… Read More »

Шаноўнаму Лю Яцзы

By | 11.09.2024

Аб тым, як сядзелі ў Кантоне за чаем,Згадаем не раз я і вы,І вам прысвячаліся вершы ў ЧунцінеУ восеньскі вечар сівы.Сышло трыццаць год, трыццаць першы мінае,—Сустрэчы агонь трапяткі,І зноўку пад пошум зжаўцелай лістотыЧытаю паэта радкі…Якія ўсё ж скрушныя вашы ўсе творы!Забудзьце трывогі, мой друг,Адкрыйце шырока самотныя вочы,Святлей пазірніце наўкруг…Не трэба цяпер гаварыць, што мялееПрасторны куньмінскі… Read More »

Куньлунь

By | 11.09.2024

Расхінуў небакрай вострапікі Куньлунь.Ён ад свету людскога падаўся увыш,Каб звысоку сачыць за жыццём на зямлі.Гэта крылы драконы расправіць змаглі,Неба ўкрылі мільготаю снежнай шугі,Ўсё жывое снягамі наўсцяж замялі.Растаюць яго ўлетку снягі,Выйдуць рэкі ўсе з берагоў,Ператворацца людзі ў рыб,Ў чарапах, што з балот прыпаўзлі.Спаконвечным зладзействам і справам дабраСа смяротных суддзёю хто быў і калі?А сягоння яму я… Read More »

Вялікі паход

By | 11.09.2024

Чырвонай Арміі смелы паход.Што тысячы рэк і на скалах лёд?Пяць круч ёй — мізэрны лік перашкод.Умынскія горы пяройдзе між слот,Не спыніць Цзіньша разлівам вод,Мост Даду сцюжай не сцішыць ход.Хрыбет Міньшань мінула яна —У сэрцах нашых радасці ўзлёт!

Застава Лаушань

By | 11.09.2024

Рэзкі з захаду вецер.Прадранішні месяц ды іней.Крык гусей на дасвецці.Прадранішні месяц ды іней.Зык трубы на дасвецці ды цокат капытаў.Не мяркуй, што застава надзейна прыкрыта,Тут мы нядоўга асаду вялі —Верхам за дзень мы яе абышлі.Морам здаліся нам сінія горы.Сонца сцякала крывёй на прасторы.

Люпаншан / Гара Люпань

By | 06.04.2021

Люпаншан Хмары высока а неба зусім спалатнелагляджу як гусі лятуць на поўдзеньда вялікага мура адважны дойдзелічыць на пальцах — яшчэ дваццаць тысячаў ліна Люпаншана вышняй вяршынівецер заходні вее ў чырвоны штандарвось дрыжыць у руцэ маёй моцна трыманая лінакалі гэта зблытаем ёй зялёнага цмока?наўкола вялікіх кедраўвясёлкі сем колераў — хто ім дае весялосьцьстужкі ядвабу па небе лунаюцьдождж прайшоў… Read More »

Гара Чынкан / Цзінганшань

By | 06.04.2021

Гара Чынкан Ля ўзножжа гарыкалыхаюцца нашы сцягіна яе верхавінегучаць нашы рогі і бубныдзесяць тысячаў ворагаўнас акружыліды мы стаялі трывалаі не саступілімоцнай была абаронанібы магутны мурзьядналіся нашыя воліцьвердзі нібытаад Хуангйангчыезышоў гром стрэлаўі войска нашых ворагаўадляцела ў ноч. Пераклад Дзьмітрыя Серабракова і Міхася Баярына Цзінганшань Сцягі баявыя відны пад гарой.З вяршыні разносіцца гром барабанаў.Аблогаю ворагі нас атачылі.Мы… Read More »

Сьвята 1929‑га новага году / Новы год

By | 06.04.2021

Сьвята 1929‑га новага году Нінгхуа! Чынглю! Квейхуа!вузкая сцежка, лес глухіі сьлізкі мохкуды мы ўскочым сёньня?проста да ўзножжа гарытам вецер разгорнеяк сьвітакнаш пунсовы сьцяг. Пераклад Дзьмітрыя Серабракова і Міхася Баярына Нінхуа, Цінлю, Гуйхуа.Вузкі спуск, слізкі мох, лес, трава.Куды мы сягоння ідзём?На гару Уі мы ідзём,Ля гэтай гары, ля гэтай гарыЧырвоныя сцягі гараць, як кастры,Палошча іх сінява.… Read More »