23.07.1934

Хуіч’ан / Хуэйчан

By | 06.04.2021

Хуіч’ан

На ўсходзе
неўзабаве ўспыхне сьвітанак
але не кажы
што мы выйшлі зарана
мы ж блукалі
па ўсіх тых зялёных пагорках
мы яшчэ не старыя
і з гэтага боку
краявід надзіва чароўны
адразу ж ад муроў Хуіч’ан
за ланцугамі бягуць ланцугі
да ўсходняга акіяну
нашы жаўнеры цэляць і пільна глядзяць
на поўдзень Квантунгу
зялёнагаі і квяцістага
на адлегласці.

Пераклад Дзьмітрыя Серабракова і Міхася Баярына

Хуэйчан

Хутка зара запалае барвяна.
Хіба ў паход выпраўляцца зарана?
Мы не старэем — шлях месім нагамі старанна.
Край наш дзівосны падходзіць аж да акіяна.
Ад Хуэйчана збягае нагор’е
Ў даль, дзе сінее Усходняе мора.
Бачаць байцы схіл Гуандуна,
Верыцца кожнаму: будзем там скора!

Пераклад Міколы Мятліцкага / Алесь Карлюкевіч. Мао Цзэдун — кітайскі паэт ⅩⅩ стагоддзя

Leave a Reply