Archives

Бэйдайхэ

By | 11.09.2024

Дождж, не сціхаючы, лье над Юянем,Хвалі сівыя ўзмываюць імкліва.За Ціньвандао ў бяскрайнім прасторыНосіцца лодка ў патоку бурлівым.Лодка рыбацкая ў водным прасторы,Дзе на ўзбярэжжа вынесе мора?Многа схавана падзей за вякамі!..Тут, ля Цзешы, грымна свет скаланулі:Выйшаў Удзі са сваімі палкамі —Міг гэты строфы яго нам вярнулі.Вецер стагоддзяў… Пранізлівы вецер…Ды ўсё іначай стала на свеце!

Хуаньсіша

By | 11.09.2024

У дзень святкавання гадавіны Першага кастрычніка ў 1950 годзе на спектаклі ў тэатры спадар Лю Яцзы сачыніў экспромтам вершы ў стылі «Хуаньсіша». Я адказаў яму вершам на тыя ж рыфмы. Быў морак начы над краінай маёй.Ў ім д’ябальскі рой забаўляўся гульнёй.Мой родны народ быў нямым перад ёй.Ды пеўні запелі дасвеццю услед,І сонца ўзышло над усёй стараной,Жыхар… Read More »

Шаноўнаму Лю Яцзы

By | 11.09.2024

Аб тым, як сядзелі ў Кантоне за чаем,Згадаем не раз я і вы,І вам прысвячаліся вершы ў ЧунцінеУ восеньскі вечар сівы.Сышло трыццаць год, трыццаць першы мінае,—Сустрэчы агонь трапяткі,І зноўку пад пошум зжаўцелай лістотыЧытаю паэта радкі…Якія ўсё ж скрушныя вашы ўсе творы!Забудзьце трывогі, мой друг,Адкрыйце шырока самотныя вочы,Святлей пазірніце наўкруг…Не трэба цяпер гаварыць, што мялееПрасторны куньмінскі… Read More »

Снег

By | 11.09.2024

Выгляд поўначы — той стараны,Покрыў дзе ледзяны аж на тысячы ліІ за далеччу скутай віхурыцца снег.За Вялікай сцяной і падальш ад сцяныРассцілаецца ў дымцы зямны прастор;І ў вярхоўі, і ў вусці Вялікай РакіЗастывае вада, супыняе бег.А ў гарах скачуць кольцы сярэбраных змей,А раўнінамі мчацца са снегу сланы,Каб спаборнічаць з небам самім вышынёй.Ясны дзень наступіў —Ты зірні, як… Read More »

Куньлунь

By | 11.09.2024

Расхінуў небакрай вострапікі Куньлунь.Ён ад свету людскога падаўся увыш,Каб звысоку сачыць за жыццём на зямлі.Гэта крылы драконы расправіць змаглі,Неба ўкрылі мільготаю снежнай шугі,Ўсё жывое снягамі наўсцяж замялі.Растаюць яго ўлетку снягі,Выйдуць рэкі ўсе з берагоў,Ператворацца людзі ў рыб,Ў чарапах, што з балот прыпаўзлі.Спаконвечным зладзействам і справам дабраСа смяротных суддзёю хто быў і калі?А сягоння яму я… Read More »

Вялікі паход

By | 11.09.2024

Чырвонай Арміі смелы паход.Што тысячы рэк і на скалах лёд?Пяць круч ёй — мізэрны лік перашкод.Умынскія горы пяройдзе між слот,Не спыніць Цзіньша разлівам вод,Мост Даду сцюжай не сцішыць ход.Хрыбет Міньшань мінула яна —У сэрцах нашых радасці ўзлёт!

Тры вершы па шаснаццаць слоў

By | 11.09.2024

Горы!Я ў сядле, плётка ў руцэ, конь дужа скоры.Увыш пазірну —Дастанеш рукой ажно зоры. Горы!Вы, як прыбою марскога ліхія удары-паўторы.Вы, быццам конніцы ўпаранайУ бітве ушчыльненай, ярай заторы. Горы!Іх вяршыні нязрушна стаяць век каторы.Неба падала ўніз,Ды яго зноў вяршынь утрымалі падпоры.

Застава Лаушань

By | 11.09.2024

Рэзкі з захаду вецер.Прадранішні месяц ды іней.Крык гусей на дасвецці.Прадранішні месяц ды іней.Зык трубы на дасвецці ды цокат капытаў.Не мяркуй, што застава надзейна прыкрыта,Тут мы нядоўга асаду вялі —Верхам за дзень мы яе абышлі.Морам здаліся нам сінія горы.Сонца сцякала крывёй на прасторы.

Дабадзі

By | 11.09.2024

Жоўты, сіні, чырвоны,Чорны, рыжы, ліловы…Хто ў пярэстых шаўкахВодзіць танцы свае?Бліснуў промень-зыркунУ смузе вечаровай,За вяршыняй вяршыняТаемна ўстае…Тут у даўнія дніЖарам дыхала бою,Ад снарадаў слядыЗахавала сцяна,А цяпер пазірні:Зелянінай жывоюАбвілася гара.Як красуе яна!

Чангша

By | 06.04.2021

Самотны ў холадзе восеніСянг павольна цячэ на поўначпаўз памаранец выспыпабрусьнелыя горылістотай высокіх гаёўясьпіс глыбокай плынісотні чаўноў нясе наўздагонрасьцяўшы прасторулунаюць арлы ў шырокім небепляскаюцца рыбы ў ціхой вадзеўсё што жыве змагаецца за волюў празяблым паветрыугрузлы ў гэтым бязьмежжыпытаю спустошаны шэры сьветхто чалавечы лёс вызначае?з сотнямі верных сяброў разьвітаўсяу гэтыя бурлівыя месяцы і гадысумленныя і адданыяпраглі служыць… Read More »