Восень 1925 года

Чангша

By | 06.04.2021

Самотны ў холадзе восені
Сянг павольна цячэ на поўнач
паўз памаранец выспы
пабрусьнелыя горы
лістотай высокіх гаёў
ясьпіс глыбокай плыні
сотні чаўноў нясе наўздагон
расьцяўшы прастору
лунаюць арлы ў шырокім небе
пляскаюцца рыбы ў ціхой вадзе
ўсё што жыве змагаецца за волю
ў празяблым паветры
угрузлы ў гэтым бязьмежжы
пытаю спустошаны шэры сьвет
хто чалавечы лёс вызначае?
з сотнямі верных сяброў разьвітаўся
у гэтыя бурлівыя месяцы і гады
сумленныя і адданыя
праглі служыць сьветлым ідэалам
любілі кнігі пагарджалі тыраніяй
у роздумах пра будучыню краю
у імя новай праўды
тым часам на радзіме
людзьмі нядбала кіравалі ўлады
ці вы не забыліся
на пераможную плынь ракі
і човен што йдзе насуперак хвалі?

Пераклад Дзьмітрыя Серабракова і Міхася Баярына

Днём асеннім халодным
Я стаю над ракой паўнаводнай,
Над памклівым на поўнач Сянцзянам.
Бачу горы, лясы ва ўбранні барвяным.
Ізумрудныя воды празрыстай ракі,
Па якой у чаўнах ўсё плывуць рыбакі.
Бачу: сокал крыляе высока ў ваколлі,
Рыба ў мелкай вадзе прамільгнула, як цень.
Ўсё жывое імкнецца патрапіць на волю
Ў гэты ясны, ахутаны інеем дзень.
Прывітаўшы паглядам прастор шматгалосы,
Дзе ўсе фарбы адбітак знайшлі,
Запытаеш адно: хто прадвызначыў лёсы
Ўсіх жывых на бяскрайняй зямлі?
Мне згадаліся дні прамінулай вясны
І сябры, з кім вучыўся я ў школе.
Мы не бавілі час між пустой гаманы,
Мары спелі аб будучай волі.
Па-студэнцку, з запалам мы спрэчкі вялі
Пра Сусвет і пра лёс нашай роднай зямлі
І радкамі, што полымем ззялі,
Самых дзёрзкіх на подзвіг натхнялі.
Маладыя, ў адкрытых гаворках сваіх
Дакаралі вяльмож, гнеўна бэсцілі іх.
Нашы лодкі імкнулі на вольны прастор,
Ды спыніў іхні рух хваль шалёны напор…

Пераклад Міколы Мятліцкага / Алесь Карлюкевіч. Мао Цзэдун — кітайскі паэт ⅩⅩ стагоддзя

Leave a Reply