Пераклад Міколы Мятліцкага

Алесь Карлюкевіч. Мао Цзэдун — кітайскі паэт ⅩⅩ стагоддзя

Лета 1933

Дабадзі

By | 11.09.2024

Жоўты, сіні, чырвоны,
Чорны, рыжы, ліловы…
Хто ў пярэстых шаўках
Водзіць танцы свае?
Бліснуў промень-зыркун
У смузе вечаровай,
За вяршыняй вяршыня
Таемна ўстае…
Тут у даўнія дні
Жарам дыхала бою,
Ад снарадаў сляды
Захавала сцяна,
А цяпер пазірні:
Зелянінай жывою
Абвілася гара.
Як красуе яна!

Leave a Reply