Ліпень 1927 года

Вежа жоўтага жорава / Вежа жоўтага бусла

By | 06.04.2021

Вежа жоўтага жорава

Шырока шырока
праз усю краіну
праплываюць дзевяць струменяў
глыбока глыбока
з поўначы на поўдзень
працінаюць наўпрост
зазмрочаныя ў сінім тумане
дажджу і імглы
Зьмяіныя і Чарапашыны Пагоркі
вежа панад вадою.
жоўты жораў
адляцеў
хто ведае дзе ён?
толькі гэта прысельле
засталося для падарожных.
у віне якое я п’ю
запавет бурлівае плыні
прыліў майго сэрца
уздымаецца высока як хвалі.

Пераклад Дзьмітрыя Серабракова і Міхася Баярына

Вежа жоўтага бусла

Шыр кітайскай зямлі абмывае разводдзем Янцзы.
Поўнач з поўднем звязала іскрыстаю стужкай бруя.
Ў дымцы ліўня скрыпяць на дарозе ледзь бачнай вазы.
Захінаюць Янцзы Чарапаха-гара і Змяя.
Жоўты бусел пакінуў прасторы надрэчча даўно.
Толькі бачыцца вежа, як памяць жывая аб ім.
Напаўняю бакал, у раку выліваю віно.
І пачуцці, як хвалі, ўскіпаюць у сэрцы маім.

Пераклад Міколы Мятліцкага / Алесь Карлюкевіч. Мао Цзэдун — кітайскі паэт ⅩⅩ стагоддзя

Leave a Reply