Гара Чынкан
Ля ўзножжа гары
калыхаюцца нашы сцягі
на яе верхавіне
гучаць нашы рогі і бубны
дзесяць тысячаў ворагаў
нас акружылі
ды мы стаялі трывала
і не саступілі
моцнай была абарона
нібы магутны мур
зьядналіся нашыя волі
цьвердзі нібыта
ад Хуангйангчые
зышоў гром стрэлаў
і войска нашых ворагаў
адляцела ў ноч.
Пераклад Дзьмітрыя Серабракова і Міхася Баярына
Цзінганшань
Сцягі баявыя відны пад гарой.
З вяршыні разносіцца гром барабанаў.
Аблогаю ворагі нас атачылі.
Мы стойка атакі адбілі.
Ім радасцю цешыцца дзікай зарана.
А воля, як вежы Вялікай сцяны, непахісна.
Рубеж Хуан’ян грымотаю залпаў працяты.
Прыйшло данясенне: адходзяць чужыя салдаты.
Пераклад Міколы Мятліцкага / Алесь Карлюкевіч. Мао Цзэдун — кітайскі паэт ⅩⅩ стагоддзя