Чырвонай Арміі смелы паход. Што тысячы рэк і на скалах лёд? Пяць круч ёй — мізэрны лік перашкод. Умынскія горы пяройдзе між слот, Не спыніць Цзіньша разлівам вод, Мост Даду сцюжай не сцішыць ход. Хрыбет Міньшань мінула яна — У сэрцах нашых радасці ўзлёт!