У дзень святкавання гадавіны Першага кастрычніка ў 1950 годзе на спектаклі ў тэатры спадар Лю Яцзы сачыніў экспромтам вершы ў стылі «Хуаньсіша». Я адказаў яму вершам на тыя ж рыфмы.
Быў морак начы над краінай маёй.
Ў ім д’ябальскі рой забаўляўся гульнёй.
Мой родны народ быў нямым перад ёй.
Ды пеўні запелі дасвеццю услед,
І сонца ўзышло над усёй стараной,
Жыхар з прыбярэжжа, з глушэчы лясной
Адзначылі свята сям’ёю адной.
Дзе ж лепшы выток светлых песень, паэт!