Author Archives: admin

Прынцыпы камунізму

By | 16.03.2020

Работа Энгельса «Прынцыпы камунізму» з’яўляецца важным этапам распрацоўкі праграмы Саюза камуністаў. Яна была напісана ў канцы кастрычніка 1847 г. па даручэнню акруговага камітэта Саюза ў Парыжы. Першапачатковы праект праграмы — «Проект коммунистического символа веры» (гл.: Маркс К., Энгельс Ф. Соч. 2‑е изд. Т. 42. С. 354—360) — абмяркоўваўся на першым кангрэсе Саюза (2—9 чэрвеня 1847 г.) у Лондане і быў разасланы для далейшага абмеркавання ўсім яго абшчынам. «Прынцыпы камунізму» паслужылі папярэднім варыянтам «Маніфеста Камуністычнай партыі». У пісьме Марксу ад 23—24 лістапада 1847 г. Энгельс прапанаваў адмовіцца ад формы катэхізіса і скласці праграму ў выглядзе «Камуністычнага маніфеста». Пры напісанні «Маніфеста» заснавальнікі марксізму выкарысталі шэраг палажэнняў, сфармуляваных у «Прынцыпах камунізму».

Рэд.

Напісана Ф. Энгельсам у канцы кастрычніка — лістападзе 1847 г.

Упершыню надрукавана асобным выданнем у 1914 г.

Пераклад зроблены па выданню: Маркс К., Энгельс Ф. Избр. соч.: В 9 т. М., 1985. Т. 3. С. 122—138.

1‑е пытанне: Што такое камунізм?

Адказ: Камунізм ёсць вучэнне аб умовах вызвалення пралетарыяту.

2‑е пытанне: Што такое пралетарыят?

Адказ: Пралетарыятам называецца той грамадскі клас, які здабывае сродкі да жыцця выключна шляхам продажу сваёй працы1, а не жыве за кошт прыбытку з якога-небудзь капіталу,— клас, шчасце і гора, жыццё і смерць, усё існаванне якога залежыць ад попыту на працу, г. зн. ад змены добрага і дрэннага становішча спраў, ад хістанняў нічым не стрымліваемай канкурэнцыі. Адным словам, пралетарыят, або клас пралетарыяў, ёсць працоўны клас ⅩⅨ стагоддзя.

3‑е пытанне: Значыць, пралетарыі існавалі не заўсёды?

Адказ: Не, не заўсёды. Бедныя і працоўныя класы існавалі заўсёды, і звычайна працоўныя класы знаходзіліся ў беднасці. Але такія беднякі, такія рабочыя, якія жылі б у толькі што названых умовах, г. зн. пралетарыі, існавалі не заўсёды2, гэтак жа як не заўсёды канкурэнцыя была поўнасцю свабоднай і неабмежаванай.

4‑е пытанне: Як узнік пралетарыят?

Адказ: Пралетарыят узнік у выніку прамысловай рэвалюцыі, якая адбылася ў Англіі ў другой палавіне мінулага стагоддзя і пасля гэтага паўтарылася ва ўсіх цывілізаваных краінах свету. Гэта прамысловая рэвалюцыя была выклікана вынаходствам паравой машыны, розных прадзільных машын, механічнага ткацкага станка і цэлага рада іншых механічных прыстасаванняў. Гэтыя машыны, якія каштавалі вельмі дорага і таму былі даступныя толькі буйным капіталістам, змянілі ўвесь існаваўшы да таго часу спосаб вытворчасці і выцеснілі былых рабочых, бо машыны выраблялі тавары танней і лепш, чым маглі іх зрабіць рабочыя з дапамогай сваіх недасканалых калаўротаў і ткацкіх станкоў. Такім шляхам гэтыя машыны аддалі прамысловасць цалкам у рукі буйных капіталістаў і зусім абясцэнілі тую мізэрную ўласнасць, якая належала рабочым (інструменты, ткацкія станкі і г. д.), так што капіталісты неўзабаве ўсё захапілі ў свае рукі, а ў рабочых не засталося нічога. Тым самым у галіне вырабу тканін уведзена была фабрычная сістэма.— Як толькі быў дадзены штуршок да ўвядзення машын і фабрычнай сістэмы, апошняя хутка распаўсюдзілася і ва ўсіх астатніх галінах прамысловасці, асабліва ў галіне набівання тканін, у кнігадрукаванні, у ганчарнай вытворчасці і ў вытворчасці металічных вырабаў. Праца пачала ўсё больш і больш падзяляцца паміж асобнымі рабочымі, так што рабочы, які раней выконваў ўсю работу цалкам, цяпер стаў рабіць толькі частку яе. Гэты падзел працы дазволіў вырабляць прадукты хутчэй, а таму і танней. Ён звёў дзейнасць кожнага рабочага да аднаго якога-небудзь, вельмі простага механічнага прыёму, які пастаянна паўтараўся і які з такім жа поспехам, і нават значна лепш, мог выконвацца машынай. Такім шляхам усе гэтыя галіны прамысловасці, адна за другой, падпалі пад уладу пары, машын і фабрычнай сістэмы, якраз гэтак жа, як гэта мела месца ў прадзільнай і ткацкай вытворчасці. Але тым самым яны цалкам пераходзілі ў рукі буйных капіталістаў, і рабочыя таксама і тут пазбаўляліся апошніх астаткаў сваёй самастойнасці. Паступова фабрычная сістэма распаўсюдзіла сваё панаванне не толькі на мануфактуру ў літаральным сэнсе гэтага слова, але стала ўсё больш і больш завалодваць таксама і рамяством, таму што і ў гэтай галіне буйныя капіталісты ўсё больш выцяснялі дробных майстроў, наладжваючы вялікія майстэрні, у якіх можна было дасягнуць эканоміі на многіх расходах і таксама ўвесці дэталёвы падзел працы. У выніку, мы прыйшлі цяпер да таго, што ў цывілізаваных краінах амаль ва ўсіх галінах працы ўсталявалася фабрычная вытворчасць і амаль ва ўсіх гэтых га-лінах рамяство і мануфактура выцеснены буйной прамысловасцю.— 3 прычыны гэтага ранейшае сярэдняе саслоўе, асабліва дробныя рамесныя майстры, усё больш разараецца, ранейшае становішча работніка зусім мяняецца і ўзнікаюць два новыя класы, якія паступова паглынаюць усе іншыя. А іменна:

  1. Клас буйных капіталістаў, якія ва ўсіх цывілізаваных краінах ужо ў цяперашні час з’яўляюцца амаль адзінымі ўладальнікамі ўсіх жыццёвых сродкаў, а таксама сыравіны і прылад (машын, фабрык і да т. п.), неабходных для іх вытворчасці. Гэта клас буржуа, або буржуазія.

  2. Клас зусім немаёмных, якія з прычыны гэтага вымушаны прадаваць буржуа сваю працу, каб узамен атрымліваць неабходныя для іх існавання сродкі да жыцця. Гэты клас называецца класам пралетарыяў, або пралетарыятам.

    1. 5‑е пытанне: Пры якіх умовах адбываецца гэты продаж працы пралетарыяў буржуа?

      Адказ: Праца — такі ж тавар, як і ўсякі іншы, і цана яго вызначаецца тымі ж законамі, як і цана ўсякага іншага тавару. Пры панаванні буйной прамысловасці ці свабоднай канкурэнцыі,— што, як мы ўбачым далей, ёсць адно і тое ж,— цана тавару ў сярэднім заўсёды роўная выдаткам вытворчасці гэтага тавару. Значыць, цана працы таксама роўная выдаткам вытворчасці працы, а выдаткі вытворчасці працы складаюцца іменна з той колькасці жыццёвых сродкаў, якая неабходна, каб рабочы меў магчымасць захоўваць сваю працаздольнасць і каб рабочы клас не вымер. Больш, чым трэба для гэтай мэты, рабочы за сваю працу не атрымае; цана працы, або заработная плата, будзе, значыць, самай нізкай, складзе той мінімум, які неабходны для падтрымання жыцця. Але паколькі ў справах бываюць то лепшыя, то горшыя часы, рабочы будзе атрымліваць то больш, то менш, зусім гэтак жа, як фабрыкант атрымлівае то больш, то менш за свой тавар. I як фабрыкант у сярэднім, калі ўзяць добрыя і дрэнныя часы, ўсё ж такі атрымлівае за свой тавар не больш і не менш, чым выдаткі вытворчасці, так і рабочы ў сярэднім атрымае не больш і не менш гэтага мінімуму. Гэты эканамічны закон заработнай платы будзе ажыццяўляцца тым стражэй, чым болей буйная прамысловасць будзе авалодваць усімі галінамі працы.

      6‑е пытанне: Якія працоўныя класы існавалі да прамысловай рэвалюцыі?

      Адказ: Працоўныя класы, у залежнасці ад розных ступеней грамадскага развіцця, жылі ў розных умовах і займалі рознае становішча ў адносінах да маёмных і пануючых класаў. У старажытнасці працоўныя былі рабамі сваіх гаспадароў, падобна да таго як яны з’яўляюцца рабамі яшчэ і цяпер у многіх адсталых краінах і нават у паўднёвай частцы Злучаных Штатаў. У сярэднія вякі яны былі прыгоннымі дваран-землеўладальнікаў, якімі застаюцца і дагэтуль яшчэ ў Венгрыі, Польшчы і Расіі. Апрача таго, у гарадах у сярэднія вякі, аж да прамысловай рэвалюцыі, існавалі рамесныя падмайстры, якія працавалі ў дробнабуржуазных майстроў, а з развіццём мануфактуры пачалі паступова паяўляцца мануфактурныя рабочыя, якіх наймалі ўжо больш буйныя капіталісты.

      7‑е пытанне: Чым адрозніваецца пралетарый ад раба?

      Адказ: Раб прададзены раз і назаўсёды, пралетарый павінен сам прадаваць сябе штодзённа і штогадзінна. Кожны асобны раб з’яўляецца ўласнасцю пэўнага пана, і, ужо з прычыны зацікаўленасці апошняга, існаванне раба забяспечана, якім бы ўбогім яно ні было. Асобны ж пралетарый з’яўляецца, так сказаць, уласнасцю ўсяго класа буржуазіі. Яго праца купляецца толькі тады, калі хто-небудзь у гэтым мае патрэбу, і таму яго існаванне не забяспечана. Існаванне гэта забяспечана толькі класу пралетарыяў у цэлым. Раб стаіць па-за канкурэнцыяй, пралетарый знаходзіцца ва ўмовах канкурэнцыі і адчувае на сабе ўсе яе ваганні. Раб лічыцца рэччу, а не членам грамадзянскага грамадства. Пралетарый прызнаецца асобай, членам грамадзянскага грамадства. Значыць, раб можа мець больш цярпімае існаванне, чым пралетарый, але пралетарый належыць да грамадства, якое стаіць на больш высокай ступені развіцця, і сам стаіць на больш высокай ступені, чым раб. Раб вызваляе сябе тым, што з усіх адносін прыватнай уласнасці знішчае адны толькі адносіны рабства і дзякуючы гэтаму тады толькі становіцца пралетарыем; пралетарый жа можа вызваліць сябе, толькі знішчыўшы прыватную ўласнасць наогул.

      8‑е пытанне: Чым адрозніваецца пралетарый ад прыгоннага?

      Адказ: Ва ўладанні і карыстанні прыгоннага знаходзіцца прылада вытворчасці, кавалачак зямлі, і за гэта ён аддае частку свайго даходу або выконвае шэраг работ. Пралетарый жа працуе прыладамі вытворчасці, якія належаць іншаму, і выконвае работу на карысць гэтага іншага, атрымліваючы ўзамен частку даходу. Прыгонны аддае, пралетарыю даюць. Існаванне прыгоннага забяспечана, існаванне пралетарыя не забяспечана. Прыгонны стаіць па-за канкурэнцыяй, пралетарый знаходзіцца ва ўмовах канкурэнцыі. Прыгонны вызваляе сябе альбо тым, што ўцякае ў горад і становіцца там рамеснікам, альбо тым, што дае свайму памешчыку замест работы або прадуктаў грошы, становячыся свабодным арандатарам, альбо тым, што ён праганяе свайго феадала, сам становячыся ўласнікам. Словам, ён вызваляе сябе тым, што так ці інакш уваходзіць у рады класа, які валодае ўласнасцю, і ўступае ў сферу канкурэнцыі. Пралетарый жа вызваляе сябе тым, што знішчае канкурэнцыю, прыватную ўласнасць і ўсе класавыя адрозненні.

      9‑е пытанне. Чым адрозніваецца пралетарый ад рамесніка?3

      10‑е пытанне: Чым адрозніваецца пралетарый ад мануфактурнага рабочага?

      Адказ: Мануфактурны рабочы ⅩⅥ—ⅩⅧ стагоддзяў амаль усюды валодаў яшчэ прыладамі вытворчасці: сваім ткацкім станком, калаўротам для сваёй сям’і і маленькім участкам зямлі, які ён апрацоўваў у свабодны ад працы час. У пралетарыя нічога гэтага няма. Мануфактурны рабочы жыве амаль заўсёды ў вёсцы і знаходзіцца ў больш-менш патрыярхальных адносінах са сваім памешчыкам або работадаўцам. Пралетарый большай часткай жыве ў вялікіх гарадах і з работадаўцам яго звязваюць чыста грашовыя адносіны. Буйная прамысловасць вырывае мануфактурнага рабочага з яго патрыярхальных умоў; ён страчвае апошнюю маёмасць, якой яшчэ валодаў, і толькі тады ператвараецца ў выніку гэтага ў пралетарыя.

      11-е пытанне: Якія былі бліжэйшыя вынікі прамысловай рэвалюцыі і раздзялення грамадства на буржуа і пралетарыяў?

      Адказ: Па-першае, у выніку таго, што машынная праца ўсё больш паніжала цэны на вырабы прамысловасці, ва ўсіх краінах свету ранейшая сістэма мануфактуры, або прамысловасці, заснаванай на ручной працы, была цалкам разбурана. Усе паўварварскія краіны, якія да гэтага часу заставаліся больш-менш чужымі гістарычнаму развіццю і прамысловасць якіх да гэтага часу трымалася на мануфактуры, былі такім шляхам насільна вырваны са свайго стану замкнутасці. Яны пачалі купляць больш танныя тавары англічан і аддалі на гібель сваіх уласных мануфактурных рабочых. Такім чынам, краіны, якія на працягу тысячагоддзяў не ведалі прагрэсу, як, напрыклад, Індыя, падвергліся поўнай рэвалюцыі, і нават Кітай у цяперашні час ідзе насустрач рэвалюцыі. Дайшло да таго, што новая машына, якая сёння вынаходзіцца ў Англіі, за адзін год пазбаўляе хлеба мільёны рабочых у Кітаі. Такім чынам, буйная прамысловасць звязала паміж сабой усе народы зямлі, аб’яднала ўсе маленькія мясцовыя рынкі ў сусветны рынак, падрыхтавала ўсюды глебу для цывілізацыі і прагрэсу і прывяла да таго, што ўсё, што адбываецца ў цывілізаваных краінах, павінна аказваць уплыў на ўсе астатнія краіны; так што, калі цяпер у Англіі або ў Францыі рабочыя сябе вызваляць, то ва ўсіх іншых краінах гэта павінна выклікаць рэвалюцыі, якія рана ці позна прывядуць таксама і там да вызвалення рабочых.

      Па-другое, усюды, дзе буйная прамысловасць змяніла мануфактуру, прамысловая рэвалюцыя ў надзвычайнай меры памножыла багацце і магутнасць буржуазіі і зрабіла яе першым класам у краіне. Вынікам гэтага было тое, што ўсюды, дзе адбыўся такі працэс, буржуазія ат-рымала ў свае рукі палітычную ўладу і выцесніла класы, якія панавалі да таго часу,— арыстакратыю, цэхавае бюргерства і абсалютную манархію, якая прадстаўляла тых і другіх. Буржуазія знішчыла магутнасць арыстакратыі, дваранства, адмяніўшы маяраты, або неадчужальнасць зямельных уладанняў, і скасаваўшы ўсе дваранскія прывілеі. Яна знішчыла магутнасць цэхавага бюргерства, скасаваўшы ўсе цэхі і ўсе прывілеі рамеснікаў. На месца адных і другіх яна паставіла свабодную канкурэнцыю, г. зн. такі стан грамадства, пры якім кожны мае права займацца любой галіной прамысловай дзейнасці, прычым нішто не можа яму ў гэтым перашкодзіць, апрача адсутнасці патрэбнага для гэтага капіталу. Увядзенне свабоднай канкурэнцыі раўназначнае, такім чынам, адкрытай заяве, што з гэтага часу члены грамадства не роўныя паміж сабой толькі пастолькі, паколькі не роўныя іх капіталы, што капітал становіцца рашаючай сілай, а капіталісты, буржуа, тым самым становяцца першым класам у грамадстве. Але свабодная канкурэнцыя неабходна для пачатковага перыяду развіцця буйной прамысловасці, таму што яна ўяўляе сабой адзіны стан грамадства, пры якім можа вырасці буйная прамысловасць.— Буржуазія, знішчыўшы такім шляхам грамадскую магутнасць дваранства і цэхавага бюргерства, знішчыла таксама і іх палітычную ўладу. Стаўшы першым класам у грамадстве, яна абвясціла сябе першым класам і ў палітычнай сферы. Яна зрабіла гэта шляхам увядзення прадстаўнічай сістэмы, якая заснавана на буржуазнай роўнасці перад законам, на заканадаўчым прызнанні свабоднай канкурэнцыі. Гэта сістэма была уведзена ў еўрапейскіх краінах у выглядзе канстытуцыйнай манархіі. У канстытуцыйных манархіях правамі выбаршчыкаў карыстаюцца толькі тыя, хто валодае пэўным капіталам, г. зн. толькі буржуа. Гэтыя буржуа-выбаршчыкі выбіраюць дэпутатаў, а гэтыя буржуа-дэпутаты, выкарыстоўваючы права адмаўлення ў падатках, выбіраюць буржуазны ўрад.

      Па-трэцяе, прамысловая рэвалюцыя ўсюды садзейнічала развіццю пралетарыяту у той жа меры, як і развіццю буржуазіі. Чым багацейшай станавілася буржуазія, тым больш шматлікімі станавіліся пралетарыі. Паколькі работу пралетарыям можа даць толькі капітал, а капітал павялічваецца толькі тады, калі прымяняе працу, то рост пралетарыяту адбываецца ў дакладнай адпаведнасці з ростам капіталу. У той жа час прамысловая рэвалюцыя збірае буржуа і пралетарыяў у вялікія гарады, дзе выгадней за ўсё развіваць прамысловасць, і гэтым сканцэнтраваннем вялікіх мас у адным месцы выклікае ў пралетарыяў усведамленне іх сілы. Затым, па меры таго як развіваецца прамысловая рэвалюцыя, па меры далейшага вынаходства новых машын, якія выцясняюць ручную працу, буйная прамысловасць аказвае ўсё большы націск на заработную плату і зніжае яе, як мы ўжо сказалі, да мінімуму, з прычыны чаго становішча пралетарыяту робіцца ўсё больш невыносным. Так, з аднаго боку, у сувязі з ростам нездаволенасці пралетарыяту, а з другога — у сувязі з ростам яго магутнасці, прамысловая рэвалюцыя падрыхтоўвае сацыяльную рэвалюцыю, якую зробіць пралетарыят.

      12-е пытанне: Якія былі далейшыя вынікі прамысловай рэвалюцыі?

      Адказ: Буйная прамысловасць стварыла, у выглядзе паравой і іншых машын, сродкі, якія дазваляюць за кароткі час і з невялікімі затратамі бясконца павялічваць прамысловую вытворчасць. Дзякуючы такой лёгкасці расшырэння вытворчасці свабодная канкурэнцыя, якая з’яўляецца неабходным вынікам гэтай буйной прамысловасці, неўзабаве прыняла надзвычай востры характар; мноства капіталістаў кінулася ў прамысловасць, і вельмі хутка выраблена было больш, чым магло быць спажыта. У выніку гэтага вырабленыя тавары немагчыма было пра-даць і настаў так званы гандлёвы крызіс. Фабрыкі павінны былі спыніцца, фабрыканты збанкруціліся і рабочыя пазбавіліся хлеба. Усюды настала жудасная галеча. Пасля сканчэння некаторага часу лішнія прадукты былі пра-дадзены, фабрыкі зноў пачалі працаваць, заработная плата ўзнялася, і паступова справы пайшлі лепш, чым калі-небудзь. Але не надоўга, бо неўзабаве зноў было выраблена вельмі многа тавараў, настаў новы крызіс, які адбываўся зусім гэтак жа, як і папярэдні. Такім чынам, з пачатку гэтага стагоддзя ў становішчы прамысловасці бесперапынна адбываліся ваганні паміж перыядамі росквіту і перыядамі крызісу, і амаль рэгулярна праз кожныя пяць-сем гадоў надыходзіў такі крызіс4, прычым кожны раз ён выклікаў велізарныя бедствы сярод рабочых, усеагульнае рэвалюцыйнае ўзбуджэнне і велізарную небяспеку для ўсяго існуючага ладу.

      13-е пытанне: Што вынікае з гэтых рэгулярна паўтараемых гандлёвых крызісаў?

      Адказ: Па-першае, што хоць буйная прамысловасць у першую эпоху свайго развіцця сама стварыла свабодную канкурэнцыю, але ў цяперашні час яна перарасла ўжо свабодную канкурэнцыю; што канкурэнцыя і наогул вядзенне прамысловай вытворчасці асобнымі людзьмі ператварыліся для буйной прамысловасці ў аковы, якія яна павінна разбіць і разаб’е; што буйная прамысловасць, пакуль яна вядзецца на цяперашніх пачатках, не можа існаваць, не прыводзячы да паўтараемага кожныя сем гадоў усеагульнага заняпаду, а гэта кожны раз ста-віць пад пагрозу ўсю цывілізацыю і не толькі кідае на дно галечы пралетарыяў, але і разарае многіх буржуа; што, значыць, неабходна альбо адмовіцца ад буйной прамысловасці,— а гэта абсалютна немагчыма,— альбо прызнаць, што яна робіць безумоўна неабходным стварэнне зусім новай арганізацыі грамадства, пры якой кіраўніцтва прамысловай вытворчасцю ажыццяўляецца не асобнымі канкурыруючымі паміж сабой фабрыкантамі, а ўсім грамадствам па цвёрдаму плану і адпаведна патрэбнасцям усіх членаў грамадства.

      Па-другое, што буйная прамысловасць і абумоўленая ёю магчымасць бясконцага расшырэння вытворчасці дазваляюць стварыць такі грамадскі лад, у якім усіх неабходных для жыцця прадметаў будзе вырабляцца так многа, што кожны член грамадства зможа зусім свабодна развіваць і прымяняць усе свае сілы і здольнасці. Значыць, іменна тая ўласцівасць буйной прамысловасці, якая ў сучасным грамадстве параджае ўсю галечу і ўсе гандлёвыя крызісы, з’явіцца пры іншай грамадскай арганізацыі якраз той уласцівасцю, якая знішчыць гэту галечу і гэтыя ваганні, што прыносяць бедствы.

      Такім чынам, зусім пераканаўча даказана:

      1. што ў цяперашні час усе гэтыя бедствы тлумачацца толькі грамадскім ладам, які ўжо не адпавядае ўмовам часу;
      2. што ўжо ёсць сродкі для канчатковай ліквідацыі гэтых бедстваў шляхам стварэння новага грамадскага ладу.

      14-е пытанне: Які павінен быць гэты новы грамадскі лад?

      Адказ: Перш за ўсё, кіраванне прамысловасцю і ўсімі галінамі вытворчасці наогул будзе забрана з рук асобных, канкурыруючых адзін з другім індывідуумаў. Замест гэтага ўсе галіны вытворчасці будуць знаходзіцца ў распараджэнні ўсяго грамадства, г. зн. будуць весціся ў грамадскіх інтарэсах, па грамадскаму плану і пры ўдзеле ўсіх членаў грамадства. Такім чынам, гэты новы грамадскі лад знішчыць канкурэнцыю і паставіць на яе месца асацыяцыю. Паколькі вядзенне прамысловасці асобнымі людзьмі мае сваім неабходным вынікам прыватную ўласнасць і паколькі канкурэнцыя ёсць не што іншае, як такі спосаб вядзення прамысловасці, калі яна кіруецца асобнымі прыватнымі ўласнікамі, то прыватная ўласнасць неаддзельная ад індывідуальнага вядзення прамысловасці і ад канкурэнцыі. Значыць, прыватная ўласнасць павінна быць таксама ліквідавана, а яе месца зойме агульнае карыстанне ўсімі прыладамі вытворчасці і размеркаванне прадуктаў па агульнай згодзе, або так званая агульнасць маёмасці. Знішчэнне прыватнай уласнасці нават з’яўляецца самым кароткім і найбольш абагульняючым выражэннем таго пераўтварэння ўсяго грамадскага ладу, якое стала неабходным у сувязі з развіццём прамысловасці. Таму камуністы зусім правільна ставяць галоўным сваім патрабаваннем знішчэнне прыватнай уласнасці.

      15-е пытанне: Значыць, знішчэнне прыватнай уласнасці раней было немагчыма?

      Адказ: Так, немагчыма. Усякае змяненне грамадскага ладу, усякі пераварот у адносінах уласнасці з’яўляліся неабходным вынікам стварэння новых прадукцыйных сіл, якія перасталі адпавядаць старым адносінам уласнасці. Так узнікла і сама прыватная ўласнасць. Справа ў тым, што прыватная ўласнасць існавала не заўсёды; калі ў канцы сярэдніх вякоў у выглядзе мануфактуры ўзнік новы спосаб вытворчасці, які не ўкладваўся ў рамкі тагачаснай феадальнай і цэхавай уласнасці, гэта мануфактура, што перарасла ўжо старыя адносіны ўласнасці, стварыла для сябе новую форму ўласнасці — прыватную ўласнасць. Для мануфактуры і для першай стадыі развіцця буйной прамысловасці не была магчымай ніякая іншая форма ўласнасці, апрача прыватнай уласнасці, не быў магчымы ніякі іншы грамадскі лад, апрача ладу, заснаванага на прыватнай уласнасці. Пакуль нельга вырабляць у такіх памерах, каб не толькі хапала на ўсіх, але каб яшчэ заставаўся лішак прадуктаў для павелічэння грамадскага капіталу і далейшага развіцця прадукцыйных сіл, да таго часу павінен заўсёды заставацца пануючы клас, які распараджаецца прадукцыйнымі сіламі грамадства, і другі клас — бедны і прыгнечаны. Якія гэтыя класы, гэта залежыць ад ступені развіцця вы-творчасці. У сярэдневякоўі, якое залежала ад земляробства,— перад намі памешчык і прыгонны; у гарадах позняга сярэдневякоўя — цэхавы майстар, падмайстар і падзёншчык; у ⅩⅦ стагоддзі — уладальнік мануфактуры і мануфактурны рабочы; у ⅩⅨ стагоддзі — буйны фабрыкант і пралетарый. Зусім відавочна, што да цяперашняга часу прадукцыйныя сілы не былі яшчэ развітыя ў такой ступені, каб можна было вырабляць дастатковую для ўсіх колькасць прадуктаў і каб прыватная ўласнасць ужо зрабілася аковамі, перашкодай для развіцця гэтых прадукцыйных сіл. Але цяпер дзякуючы развіццю буйной прамысловасці, па-першае, створаны капіталы і прадукцыйныя сілы ў памерах, раней нечуваных, і ёсць сродкі для таго, каб у кароткі тэрмін бясконца павялічыць гэтыя прадукцыйныя сілы. Па-другое, гэтыя прадукцыйныя сілы сканцэнтраваны ў руках нямногіх буржуа, тады як шырокія народныя масы ўсё больш ператвараюцца ў пралетарыяў, прычым становішча іх робіцца тым больш га-ротным і невыносным, чым больш павялічваюцца багацці буржуа. Па-трэцяе, гэтыя магутныя прадукцыйныя сілы, што лёгка паддаюцца павелічэнню, да такой ступені перараслі прыватную ўласнасць і буржуа, што яны бесперапынна выклікаюць мацнейшыя ўзрушэнні грамадскага ладу. Таму толькі цяпер знішчэнне прыватнай уласнасці стала не толькі магчымым, але нават зусім неабходным.

      16-е пытанне: Ці магчыма знішчэнне прыватнай уласнасці мірным шляхам?

      Адказ: Можна было б пажадаць, каб гэта было так, і камуністы, вядома, былі б апошнімі, хто пачаў бы супраць гэтага пярэчыць. Камуністы вельмі добра ведаюць, што ўсякія змовы не толькі бескарысныя, але нават шкодныя. Яны вельмі добра ведаюць, што рэвалюцыі нельга рабіць наўмысна і па сваёй волі і што рэвалюцыі заўсёды і ўсюды з’яўляліся неабходным вынікам абставін, якія зусім не залежалі ад волі і кіраўніцтва асобных партый і цэлых класаў. Але, разам з тым, яны бачаць, што развіццё пралетарыяту амаль ва ўсіх цывілізаваных краінах насільна падаўляецца і што тым самым праціўнікі камуністаў з усіх сіл працуюць на рэвалюцыю. Калі ўсё гэта, нарэшце, штурхне прыгнечаны пралетарыят на рэвалюцыю, то мы, камуністы, будзем тады абараняць справу пралетарыяту дзеяннем не горш, чым цяпер словам.

      17-е пытанне: Ці магчыма знішчыць прыватную ўласнасць адразу?

      Адказ: Не, немагчыма, якраз гэтак жа, як нельга адразу павялічыць наяўныя прадукцыйныя сілы ў такіх межах, якія неабходны для стварэння грамадскай гаспадаркі. Таму надыходзячая па ўсіх адзнаках рэвалюцыя пралетарыяту зможа толькі паступова пераўтварыць цяперашняе грамадства і толькі тады знішчыць прыватную ўласнасць, калі будзе створана неабходная для гэтага безліч сродкаў вытворчасці.

      18-е пытанне: Які будзе ход гэтай рэвалюцыі?

      Адказ: Перш за ўсё, яна створыць дэмакратычны лад і тым самым, прама ці ўскосна, палітычнае панаванне пралетарыяту. Прама — у Англіі, дзе пралетарыі ўжо цяпер складаюць большасць народа, ускосна — у Францыі і Германіі, дзе большасць народа складаецца не толькі з пралетарыяў, але таксама з дробных сялян і гарадскіх дробных буржуа, якія знаходзяцца яшчэ толькі ў стадыі пераходу ў пралетарыят, у ажыццяўленні ўсіх сваіх палітычных інтарэсаў усё больш залежаць ад пралетарыяту і таму неўзабаве павінны будуць далучыцца да яго патрабаванняў. Для гэтага, можа, спатрэбіцца яшчэ новая барацьба, якая, аднак, абавязкова закончыцца перамогай пралетарыяту.

      Дэмакратыя была б зусім дарэмнай для пралетарыяту, калі яе не выкарыстаць неадкладна як сродак для правядзення шырокіх мерапрыемстваў, якія непасрэдна замахваюцца на прыватную ўласнасць і забяспечваюць існаванне пралетарыяту. Галоўнейшыя мерапрыемствы гэтыя, што з неабходнасцю вынікаюць з існуючых цяпер умоў, ёсць наступныя:

      1. Абмежаванне прыватнай уласнасці: прагрэсіўны падатак, высокі падатак на спадчыну, адмена спадчыны ў бакавых лініях (братоў, пляменнікаў і г. д.), прымусовыя займы і г. д.

      2. Паступовая экспрапрыяцыя зямельных уласнікаў, фабрыкантаў, уладальнікаў чыгунак і суднаўладальнікаў, часткова пры дапамозе канкурэнцыі з боку дзяржаўнай прамысловасці, часткова непасрэдна шляхам выкупу асігнатамі.

      3. Канфіскацыя маёмасці ўсіх эмігрантаў і бунтаўшчыкоў, што паўсталі супраць большасці народа.

      4. Арганізацыя працы або дазвол заняткаў пралетарыям у нацыянальных маёнтках, фабрыках і майстэрнях, дзякуючы чаму будзе ліквідавана канкурэнцыя рабочых паміж сабой, і фабрыканты, паколькі яны яшчэ застануцца, будуць вымушаны плаціць такую ж высокую плату, як і дзяржава.

      5. Аднолькавая абавязковасць працы для ўсіх членаў грамадства да поўнага знішчэння прыватнай уласнасці. Утварэнне прамысловых армій, асабліва для сельскай гаспадаркі.

      6. Цэнтралізацыя крэдытнай сістэмы і гандлю грашамі ў руках дзяржавы пры дапамозе нацыянальнага банка з дзяржаўным капіталам. Закрыццё ўсякіх прыватных банкаў і банкірскіх кантор.

      7. Павелічэнне колькасці нацыянальных фабрык, майстэрняў, чыгунак, суднаў, апрацоўка ўсіх зямель, што застаюцца неапрацаванымі, і паляпшэнне апрацоўкі ўробленых ужо зямель адпаведна таму, як павялічваюцца капіталы і расце колькасць рабочых, якіх мае нацыя.

      8. Выхаванне ўсіх дзяцей з таго моманту, як яны могуць абыходзіцца без матчынага догляду, у дзяржаўных установах і на дзяржаўны кошт. Спалучэнне выхавання з фабрычнай працай.

      9. Узвядзенне вялікіх палацаў у нацыянальных уладаннях, у якасці агульнага жылля для камун грамадзян, якія будуць займацца прамысловасцю, сельскай гаспадаркай і спалучаць перавагі гарадскога і сельскага ладу жыцця, не пакутуючы ад іх аднабаковасці і недахопаў.

      10. Разбурэнне ўсяго нездаровага і дрэнна пабудаванага жылля і кварталаў у гарадах.

      11. Аднолькавае права спадчыны для шлюбных і пазашлюбных дзяцей.

      12. Канцэнтрацыя ўсёй транспартнай справы ў руках нацыі.

      Усе гэтыя мерапрыемствы нельга, зразумела, правес-ці за адзін прыём, але адно з іх пацягне за сабой другое. Варта толькі правесці першую радыкальную атаку на прыватную ўласнасць, і пралетарыят будзе вымушаны ісці ўсё далей, усё больш канцэнтраваць у руках дзяржавы ўвесь капітал, усю сельскую гаспадарку, усю прамысловасць, увесь транспарт і ўвесь абмен. Да гэтага вядуць усе пералічаныя мерапрыемствы. Ажыццявімасць гэтых мерапрыемстваў і параджаемая імі цэнтралізацыя будуць узрастаць якраз у такой жа ступені, у якой прадукцыйныя сілы краіны будуць памнажацца працай пралетарыяту. Нарэшце, калі ўвесь капітал, уся вытворчасць, увесь абмен будуць сканцэнтраваны ў руках нацыі, тады прыватная ўласнасць адпадзе сама сабой, грошы стануць лішнімі, і вытворчасць павялічыцца ў такой ступені, а людзі настолькі зменяцца, што змогуць адпасці і апошнія формы адносін старога грамадства.

      19-е пытанне: Ці можа гэта рэвалюцыя адбыцца ў адной якой-небудзь краіне?

      Адказ: Не. Буйная прамысловасць ужо тым, што яна стварыла сусветны рынак, так звязала паміж сабой усе народы зямнога шара, асабліва цывілізаваныя народы, што кожны з іх залежыць ад таго, што адбываецца ў другога. Затым буйная прамысловасць так ураўнавала грамадскае развіццё ва ўсіх цывілізаваных краінах, што ўсюды буржуазія і пралетарыят сталі двума рашаючымі класамі грамадства і барацьба паміж імі — галоўнай барацьбой нашага часу. Таму камуністычная рэвалюцыя будзе не толькі нацыянальнай, але адбудзецца адначасова ва ўсіх цывілізаваных краінах, г. зн., па крайняй меры, у Англіі, Амерыцы, Францыі і Германіі5. У кожнай з гэтых краін яна будзе развівацца хутчэй ці павольней, у залежнасці ад таго, у якой з гэтых краін больш развітая прамысловасць, больш накоплена багаццяў і ёсць больш значная колькасць прадукцыйных сіл. Таму яна ажыццявіцца павольней і цяжэй за ўсё ў Германіі, хутчэй і лягчэй за ўсё ў Англіі. Яна зробіць таксама значны ўплыў на астатнія краіны свету і зусім зменіць і надзвычайна паскорыць іх ранейшы ход развіцця. Яна ёсць сусветная рэвалюцыя і будзе таму мець сусветную арэну.

      20-е пытанне: Якія будуць вынікі канчатковай ліквідацыі прыватнай уласнасці?

      Адказ: Тым, што грамадства забярэ з рук асобных капіталістаў карыстанне ўсімі прадукцыйнымі сіламі і сродкамі зносін, а таксама абмен і размеркаванне прадуктаў, тым, што яно будзе кіраваць усім гэтым адпаведна плану, які зыходзіць з наяўных рэсурсаў і патрэбнасцей грамадства ў цэлым,— будуць перш за ўсё ліквідаваны ўсе згубныя вынікі, звязаныя з цяперашняй сістэмай вядзення буйной прамысловасці. Крызісы спыняцца, расшыраная вытворчасць, якая пры існуючым грамадскім ладзе выклікае перавытворчасць і з’яўляецца настолькі магутнай прычынай галечы, тады акажацца далёка не дастатковай і павінна будзе прыняць значна больш шырокія памеры. Лішак вытворчасці, які перавышае бліжэйшыя патрэбнасці грамадства, замест таго каб параджаць галечу, будзе забяспечваць задавальненне патрэбнасцей усіх членаў грамадства, будзе выклікаць новыя патрэбнасці і адначасова ствараць сродкі для іх задавальнення. Ён з’явіцца ўмовай і стымулам для далейшага прагрэсу і будзе ажыццяўляць гэты прагрэс, не прыводзячы пры гэтым, як раней, да перыядычнага заняпаду ўсяго грамадскага парадку. Буйная прамысловасць, вызваленая з путаў прыватнай уласнасці, разаўецца ў такіх памерах, у параўнанні з якімі яе цяперашні стан будзе здавацца такім жа мізэрным, якім нам здаецца мануфактура ў параўнанні з буйной прамысловасцю нашага часу. Гэта развіццё прамысловасці дасць грамадству дастатковую колькасць прадуктаў, каб задавальняць патрэбнасці ўсіх яго членаў. Якраз гэтак жа земляробства, для якога, з прычыны гнёту прыватнай уласнасці і з прычыны драблення ўчасткаў, зрабілася цяжкім укараненне ўжо існуючых удасканаленняў і дасягненняў навукі, таксама ўступіць у зусім новы перыяд росквіту і дасць у распараджэнне грамадства зусім дастатковую колькасць прадуктаў. Такім чынам, грамадства будзе вырабляць дастаткова прадуктаў для таго, каб арганізаваць размеркаванне, разлічанае на задавальненне патрэбнасцей усіх сваіх членаў. Тым самым стане лішнім дзяленне грамадства на розныя, варожыя адзін аднаму класы. Але яно не толькі стане лішнім, яно будзе нават несумяшчальным з новым грамадскім ладам. Існаванне класаў выклікана падзелам працы, а падзел працы ў яго цяперашнім выглядзе зусім знікне, таму што, каб узняць прамысловую і сельскагаспадарчую вытворчасць на ўказаную вышыню, недастаткова адных толькі механічных і хімічных дапаможных сродкаў. Патрэбна таксама адпаведна развіць і здольнасці людзей, што прыводзяць у рух гэтыя сродкі. Падобна да таго як у мінулым стагоддзі сяляне і рабочыя мануфактур пасля ўцягнення іх у буйную прамысловасць змянілі ўвесь свой жыццёвы ўклад і самі сталі зусім іншымі людзьмі, якраз гэтак жа агульнае вядзенне вытворчасці сіламі ўсяго грамадства і зыходзячае адсюль новае развіццё гэтай вытворчасці будзе мець патрэбу ў зусім новых людзях і створыць іх. Грамадскае вядзенне вытворчасці не можа ажыццяўляцца такімі людзьмі, якімі яны з’яўляюцца цяпер,— людзьмі, з якіх кожны падпарадкаваны адной якой-небудзь галіне вытворчасці, прыкаваны да яе, эксплуатуецца ёю, развівае толькі адзін бок сваіх здольнасцей за кошт усіх іншых і ведае толькі адну галіну або частку якой-небудзь галіны ўсёй вытворчасці. Ужо цяперашняя прамысловасць усё менш аказваецца ў стане прымяняць такіх людзей. Прамысловасць жа, што вядзецца сумесна і планамерна ўсім грамадствам, тым больш мае на ўвазе людзей з усебакова развітымі здольнасцямі, людзей, якія могуць арыентавацца ва ўсёй сістэме вытворчасці. Значыць, падзел працы, які па-дарваны ўжо ў цяперашні час машынай і які ператварае аднаго ў селяніна, другога ў шаўца, трэцяга ў фабрычнага рабочага, чацвёртага ў біржавага спекулянта, знікне зусім. Выхаванне дасць маладым людзям магчымасць хутка асвойваць на практыцы ўсю сістэму вытворчасці, яно дазволіць ім па чарзе пераходзіць ад адной галіны вытворчасці да другой, у залежнасці ад патрэбнасцей грамадства або ад іх уласных схільнасцей. Выхаванне вызваліць іх, значыць, ад той аднабаковасці, якую сучасны падзел працы навязвае кожнаму асобнаму чалавеку. Такім чынам, грамадства, арганізаванае на камуністычных пачатках, дасць магчымасць сваім членам усебакова прымяняць свае ўсебакова развітыя здольнасці. Але разам з тым непазбежна знікнуць і розныя класы. Значыць, з аднаго боку, грамадства, арганізаванае на камуністычных пачатках, несумяшчальнае з далейшым існаваннем класаў, а, з другога боку, само будаўніцтва гэтага грамадства дае сродкі для знішчэння класавых адрозненняў.

      Адсюль вынікае, што процілегласць паміж горадам і вёскай таксама знікне. Адны і тыя ж людзі будуць займацца земляробствам і прамысловай працай, замест таго каб даваць гэта рабіць двум розным класам. Гэта з’яўляецца неабходнай умовай камуністычнай асацыяцыі ўжо ў выніку надзвычай матэрыяльных прычын. Распыленасць насельніцтва ў вёсках, якое займаецца земляробствам, разам з канцэнтрацыяй прамысловага насельніцтва ў вялікіх гарадах, адпавядае толькі недастаткова яшчэ высокаму ўзроўню развіцця земляробства і прамысловасці і з’яўляецца перашкодай для ўсякага далейшага развіцця, што ўжо ў цяперашні час дае сябе моцна адчуваць.

      Усеагульная асацыяцыя ўсіх членаў грамадства ў мэтах сумеснай і планамернай эксплуатацыі прадукцыйных сіл; развіццё вытворчасці ў такой ступені, каб яно задавальняла патрэбнасці ўсіх; ліквідацыя такога становішча, калі патрэбнасці адных людзей задавальняюцца. за кошт другіх; поўнае знішчэнне класаў і процілегласцей паміж імі; усебаковае развіццё здольнасцей усіх членаў грамадства шляхам ліквідацыі ранейшага падзелу працы, шляхам вытворчага выхавання, змены характару дзейнасці, удзелу ўсіх у карыстанні дабротамі, якія вырабляюцца ўсімі ж, і, нарэшце, шляхам зліцця горада з вёскай — вось галоўнейшыя вынікі ліквідацыі: прыватнай уласнасці.

      21-е пытанне: Які ўплыў зробіць камуністычны грамадскі лад на сям’ю?

      Адказ: Адносіны полаў стануць выключна прыватнай справай, якая будзе закранаць толькі зацікаўленых асоб і ў якую грамадству няма патрэбы ўмешвацца. Гэта магчыма дзякуючы ліквідацыі прыватнай уласнасці і грамадскаму выхаванню дзяцей, з прычыны чаго знішчаюцца абедзве асновы сучаснага шлюбу, звязаныя з прыватнай уласнасцю,— залежнасць жонкі ад мужа і дзяцей ад бацькоў. У гэтым і заключаецца адказ на лямант высокамаральных мяшчан наконт камуністычнай агульнасці жонак. Агульнасць жонак — гэта з’ява, якая цалкам належыць буржуазнаму грамадству і ў поўным аб’ёме існуе ў цяперашні час у выглядзе прастытуцыі. Але прастытуцыя заснавана на прыватнай уласнасці і знікне разам з ёю. Значыць, камуністычная арганізацыя замест таго, каб уводзіць агульнасць жонак, наадварот, знішчыць яе.

      22-е пытанне: Як будзе адносіцца камуністычная арганізацыя да існуючых нацыянальнасцей?

      — Застаецца6.

      23-е пытанне: Як будзе яна адносіцца да існуючых рэлігій?

      — Застаецца7.

      24-е пытанне: Чым адрозніваюцца камуністы ад сацыялістаў?

      Адказ: Так званыя сацыялісты падзяляюцца на тры катэгорыі.

      Першая катэгорыя складаецца з прыхільнікаў феадальнага і патрыярхальнага грамадства, якое знішчалася і знішчаецца з кожным днём буйной прамысловасцю, сусветным гандлем і створаным імі буржуазным грамадствам. Гэта катэгорыя з бедстваў сучаснага грамадства робіць вывад аб тым, што трэба аднавіць феадальнае і патрыярхальнае грамадства, таму што яно не ведала гэтых бедстваў. Усе яе прапановы, прамымі ці абыходнымі шляхамі, накіраваны да гэтай мэты. Камуністы заўсёды будуць рашуча змагацца з гэтай катэгорыяй рэакцыйных сацыялістаў, нягледзячы на яе фальшывае спачуванне галечы пралетарыяту і на праліваемыя ў сувязі з гэтым горкія слёзы. Бо гэтыя сацыялісты:

      1. імкнуцца да чагосьці зусім немагчымага;
      2. спрабуюць аднавіць панаванне арыстакратыі, цэхавых майстроў і ўладальнікаў мануфактур, з іх світай абсалютных або феадальных манархаў, чыноўнікаў, салдат і папоў; яны хочуць аднавіць грамадства, якое, праўда, было б свабодным ад заган сучаснага грамадства, але затое прынесла б з сабой, сама меней, столькі ж іншых бедстваў, а да таго ж не адкрывала б ніякіх перспектыў да вызвалення прыгнечаных рабочых пры дапамозе камуністычнай арганізацыі;
      3. свае сапраўдныя намеры яны заўсёды выяўляюць, калі пралетарыят становіцца рэвалюцыйным і камуністычным. У гэтых выпадках яны зараз жа аб’ядноўваюцца з буржуазіяй супраць пралетарыяў.

      Другая катэгорыя складаецца з прыхільнікаў цяперашняга грамадства, якіх непазбежна параджаемыя гэтым грамадствам бедствы прымушаюць апасацца за яго існаванне. Яны імкнуцца, значыць, захаваць цяперашняе грамадства, але ліквідаваць звязаныя з ім бедствы. Для гэтага адны прапануюць меры простай дабрачыннасці, другія — грандыёзныя планы рэформ, якія, пад выглядам рэарганізацыі грамадства, маюць мэтай захаваць асновы цяперашняга грамадства і тым самым само цяперашняе грамадства. Супраць гэтых буржуазных сацыялістаў камуністы таксама павінны будуць весці няспынную барацьбу, таму што іх дзейнасць ідзе на карысць ворагам камуністаў і яны абараняюць той грамадскі лад, які камуністы хочуць разбурыць.

      Нарэшце, трэцяя катэгорыя складаецца з дэмакратычных сацыялістаў. Ідучы па шляху з камуністамі, яны хочуць ажыццяўлення часткі мерапрыемстваў, названых у… пытанні8, але не ў якасці пераходных мер, якія вядуць да камунізму, а ў якасці мерапрыемстваў, дастатковых для знішчэння галечы і ліквідацыі бедстваў цяперашняга грамадства. Гэтыя дэмакратычныя сацыялісты з’яўляюцца альбо пралетарыямі, якія яшчэ недастаткова ўсвядомілі сабе ўмовы вызвалення свайго класа, альбо прадстаўнікамі дробнай буржуазіі, г. зн. класа, які аж да заваявання дэмакратыі і ажыццяўлення вынікаючых з яе сацыялістычных мерапрыемстваў у многіх адносінах мае тыя ж інтарэсы, што і пралетарыі. Таму камуністы ў моманты дзеянняў будуць заключаць пагадненні з дэмакратычнымі сацыялістамі і наогул на гэты час павінны прытрымлівацца па магчымасці агульнай з імі палітыкі, калі толькі гэтыя сацыялісты не пойдуць на службу да пануючай буржуазіі і не стануць нападаць на камуністаў. Зразумела, сумесныя дзеянні не выключаюць абмеркавання тых рознагалоссяў, якія існуюць паміж імі і камуністамі.

      25-е пытанне: Як адносяцца камуністы да астатніх палітычных партый нашага часу?

      Адказ: Адносіны гэтыя розныя ў розных краінах.— У Англіі, Францыі і Бельгіі, дзе пануе буржуазія, камуністы пакуль яшчэ маюць агульныя інтарэсы з рознымі дэмакратычнымі партыямі, прычым гэта агульнасць інтарэсаў тым значнейшая, чым больш дэмакраты набліжаюцца да мэт камуністаў у тых сацыялістычных мерапрыемствах, якія дэмакраты ўсюды цяпер адстойваюць, г. зн. чым ясней і выразней яны адстойваюць інтарэсы пралетарыяту і чым больш яны апіраюцца на пралетарыят. У Англіі, напрыклад, чартысты, якія складаюцца з рабочых, значна бліжэй да камуністаў, чым дэмакратычныя дробныя буржуа або так званыя радыкалы.

      У Амерыцы, дзе ўведзена дэмакратычная канстытуцыя, камуністы павінны будуць падтрымліваць партыю, якая хоча павярнуць гэту канстытуцыю супраць буржуазіі і выкарыстаць яе ў інтарэсах пралетарыяту, г. зн. партыю прыхільнікаў нацыянальнай аграрнай рэформы9.

      У Швейцарыі радыкалы, хоць і ўяўляюць яшчэ сабой партыю з вельмі змешаным саставам, з’яўляюцца, аднак, адзінымі, з якімі камуністы могуць уступаць у пагадненне, а сярод гэтых радыкалаў зноў жа найбольш прагрэсіўнымі з’яўляюцца ваяцкія і жэнеўскія.

      Нарэшце, у Германіі рашучая барацьба паміж буржуазіяй і абсалютнай манархіяй яшчэ наперадзе. Але паколькі камуністы не могуць разлічваць, што ім давядзецца ўступіць у рашаючы бой з буржуазіяй раней, чым буржуазія дасягне панавання, то ў інтарэсах камуністаў дапамагчы буржуазіі як мага хутчэй дасягнуць панавання, каб затым як мага хутчэй у сваю чаргу звергнуць яе. Такім чынам, у барацьбе ліберальнай буржуазіі з урадамі камуністы павінны быць заўсёды на баку першай, асцерагаючыся, аднак, таго самападману, у які ўпадае буржуазія, і не давяраючы яе спакуслівым запэўненням аб тых дабрадзейных выніках, якія нібыта пацягне за сабой для пралетарыяту перамога буржуазіі. Адзіныя перавагі ад перамогі буржуазіі для камуністаў будуць заключацца: 1) у рознага характару ўступках, якія аблегчаць камуністам абарону, абмеркаванне і распаўсюджанне сваіх прынцыпаў і тым самым аблегчаць аб’яднанне пралетарыяту ў цесна згуртаваны, гатовы да барацьбы і арганізаваны клас, і 2) ва ўпэўненасці, што з таго дня, як падуць абсалютысцкія ўрады, настане чарга для барацьбы паміж буржуа і пралетарыямі. З гэтага дня партыйная палітыка камуністаў будзе тут такой жа, як і ў краінах, дзе буржуазія пануе ўжо.

      Примечания
      1. Тут і ніжэй, як і ў іншых работах 40—50‑х гг., напісаных да распрацоўкі ім тэорыі прыбавачнай вартасці, Маркс ужывае яшчэ тэрмін «вартасць працы» (у іншых выпадках «продаж працы», «цана працы»), які разам з некаторымі іншымі тэрмінамі тых гадоў, як адзначаў Энгельс у 1891 г. ва Уводзінах да работы Маркса «Наёмная праца і капітал», з пункту гледжання пазнейшых работ з’яўляецца няўдалым і нават няправільным. Гэты тэрмін быў пазней заменены іншым — «вартасць рабочай сілы». Рэд.
      2. Гаворка ідзе аб грамадствах, у якіх існавала класавае дзяленне. Пазней Энгельс палічыў неабходным зрабіць спецыяльную агаворку аб тым, што, закранаючы праблему класавых антаганізмаў і барацьбы класаў у гісторыі ў творах 40‑х гг., Маркс і ён не ўпаміналі аб першабытнай бяскласавай стадыі развіцця чалавецтва, паколькі гісторыя першабытнасці тады была слаба распрацавана (гл. заўвагу Энгельса да англійскага выдання «Маніфеста Камуністычнай партыі» 1888 г.). Рэд.
      3. Далей у Энгельса ў рукапісе пакінута незапоўненай палавіна старонкі. Адказ на гэта пытанне быў дадзены ў «Проекте Коммунистического символа веры» (Маркс К., Энгельс Ф. Соч. Т. 42. С. 357—358). Рэд.
      4. У дадатку да амерыканскага выдання 1887 г. кнігі «Положение рабочего класса в Англии», якая выйшла ў 1845 г., а таксама ў прадмовах да англійскага і 2-га нямецкага выданняў 1892 г. Энгельс пісаў адносна перыядычнасці эканамічных крызісаў наступнае: «Цыкл вялікіх прамысловых крызісаў вызначаецца ў маёй кнізе пяццю гадамі. Такі вывад аб яго працягласці вынікаў, відаць, з ходу падзей з 1825 да 1842 г. Але гісторыя прамысловасці з 1842 да 1868 г. паказала, што ў сапраўднасці гэты перыяд працягваецца дзесяць гадоў, што прамежкавыя ўзрушэнні насілі другарадны характар і пачалі ўсё больш і больш знікаць» (Маркс К., Энгельс Ф. Соч. Т. 21. С. 265—266). Рэд.
      5. Ідэя аб тым, што пралетарская рэвалюцыя будзе вынікам рэвалюцыйных дзеянняў рабочага класа найбольш развітых капіталістычных краін, была ўпершыню выказана Марксам і Энгельсам у «Немецкой идеологии» (Маркс К., Энгельс Ф. Соч. Т. 3. С. 33—35) і атрымала закончаную фармулёўку ў «Прынцыпах камунізму». Ні ў адным з наступных твораў Маркса і Энгельса такая формулёўка болей не ўжывалася, а гэта палажэнне было ўдакладнена імі ў тым сэнсе, што рэвалюцыя, пачаўшыся ў якой-небудзь еўрапейскай краіне, дасць штуршок рэвалюцыям у іншых краінах, што яна складзе доўгі гістарычны працэс і канчаткова возьме верх толькі з перамогай у асноўных капіталістычных краінах.
        У ⅩⅩ ст., са змяненнем гістарычных умоў, У. I. Ленін у выніку глыбокага даследавання манапалістычнага капіталізму адкрыў закон узмацнення нераўнамернасці эканамічнага і палітычнага развіцця ў эпоху імперыялізму і сфармуляваў вывад аб магчымасці перамогі рэвалюцыі першапачаткова ў нямногіх або нават у адной, асобна ўзятай краіне (Ленін В. И. О лозунге Соединённых штатов Европы // Полн. собр. соч. Т. 26. С. 351—355). Ленін даказаў, што ва ўмовах імперыялізму, калі капіталізм як сусветная сістэма ўжо выспеў для сацыялістычнай рэвалюцыі, пралетарыят не абавязкова пераможа спачатку ў найбольш капіталістычна развітой краіне, а можа дабіцца перамогі ў краіне з сярэднім узроўнем развіцця капіталізму (Ленін В. И. О нашей революции // Там жа. Т. 45. С. 378—382). Рэд.
      6. Відаць, Энгельс мае тут на ўвазе адказ на 21 пытанне ў «Проекте Коммунистического символа веры» (Маркс К., Энгельс Ф. Соч. Т. 42. С. 359—360). Рэд.
      7. Адказ на гэта пытанне гл. у «Проекте Коммунистического символа веры» (Маркс К., Энгельс Ф. Соч.. Т. 42. С. 360). Рэд.
      8. У рукапісе пропуск; маецца на ўвазе 18-е пытанне. Рэд.
      9. Маецца на ўвазе Нацыянальная асацыяцыя рэформы, якая была заснавана ў ЗША ў 1845 г. і складалася галоўным чынам з рамеснікаў і рабочых. Асацыяцыя выставіла патрабаванне бясплатнага надзялення кожнага працоўнага кавалкам зямлі ў 160 акраў і пачала кампанію за зямельную рэформу супраць плантатараў-рабаўладальнікаў і зямельных спекулянтаў. Яна патрабавала таксама адмены рабства, увядзення дзесяцігадзіннага рабочага дня, скасавання пастаяннай арміі і г. д.
        Дзейнасць Асацыяцыі спынілася к пачатку 50‑х гг. Рэд.

Маніфест Камуністычнай партыі

By | 14.03.2020

Прадмова да нямецкага выдання 1872 года

Саюз камуністаў, міжнародная рабочая арганізацыя, якая пры тагачасных умовах, зразумела, магла быць толькі тайнай, на кангрэсе, які адбыўся ў лістападзе 1847 г. у Лондане, даручыла ніжэйпадпісаным выпрацаваць прызначаную для апублікавання разгорнутую тэарэтычную і практычную праграму партыі. Так узнік ніжэйпададзены «Маніфест», рукапіс якога быў адпраўлены для надрукавання ў Лондан за некалькі тыдняў да лютаўскай рэвалюцыі. Апублікаваны ўпершыню па-нямецку, «Маніфест» вытрымаў на гэтай мове ў Германіі, Англіі і Амерыцы па крайняй меры дванаццаць розных выданняў. На англійскай мове ён упершыню з’явіўся ў 1850 г. у Лондане ў «Red Republican», у перакладзе міс Элен Макфарлін, затым у 1871 г. не менш чым у трох розных перакладах у Амерыцы. На французскай мове ён упершыню выйшаў у Парыжы незадоўга да чэрвеньскага паўстання 1848 г. і нядаўна — у нью-йоркскім «Socialiste». Падрыхтоўваецца новы пераклад. На польскай мове ён з’явіўся ў Лондане неўзабаве пасля першага нямецкага выдання. На рускай — у Жэневе ў шасцідзесятых гадах. На дацкую мову ён быў перакладзены таксама неўзабаве пасля свайго выхаду ў свет.

Як ні моцна змяніліся ўмовы за апошнія дваццаць пяць гадоў, аднак развітыя ў гэтым «Маніфесце» агульныя асноўныя палажэнні застаюцца ў цэлым зусім правільнымі і ў цяперашні час. У асобных месцах трэба было б унесці некаторыя папраўкі. Практычнае прымяненне гэтых асноўных палажэнняў, як гаворыць сам «Маніфест», будзе ўсюды і заўсёды залежаць ад існуючых гістарычных умоў, і таму рэвалюцыйным мерапрыемствам, прапанаваным у канцы Ⅱ раздзела, зусім не надаецца самадастатковага значэння. У цяперашні час гэта месца ў многіх адносінах гучала б інакш. З прычыны велізарнага развіцця буйной прамысловасці за апошнія дваццаць пяць гадоў і звязанага з ім развіцця партыйнай арганізацыі рабочага класа; у сувязі з практычным вопытам спачатку лютаўскай рэвалюцыі, а потым, у яшчэ большай меры, Парыжскай Камуны, калі ўпершыню палітычная ўлада на працягу двух месяцаў знаходзілася ў руках пралетарыяту, гэта праграма цяпер месцамі ўстарэла. Асабліва Камуна даказала, што «рабочы клас не можа проста авалодаць гатовай дзяржаўнай машынай і пусціць яе ў ход для сваіх уласных мэт» (гл. «Грамадзянская вайна ў Францыі. Адозва Генеральнага Савета Міжнароднага Таварыства Рабочых», нямецкае выданне, с. 19, дзе гэта думка развіта паўней). Далей, зразумела само сабой, што крытыка сацыялістычнай літаратуры для цяперашняга часу з’яўляецца няпоўнай, таму што яна даведзена толькі да 1847 года; гэтак жа зразумела, што заўвагі аб адносінах камуністаў да розных апазіцыйных партый (раздзел Ⅳ), калі яны ў асноўных рысах правільныя і для сённяшняга дня, то ўсё ж для практычнага ажыццяўлення ўстарэлі ўжо таму, што палітычнае становішча зусім змянілася і большасць пералічаных там партый сцёрта гістарычным развіццём з твару зямлі.

Аднак «Маніфест» з’яўляецца гістарычным дакументам, і мы лічым, што змяняць яго ўжо не маем права. Можа, наступнае выданне ўдасца забяспечыць уводзінамі, якія ахопяць прамежак ад 1847 г. да нашых дзён; гэта выданне было пачата настолькі нечакана для нас, што ў нас не было часу для гэтай работы.

Карл Маркс, Фрыдрых Энгельс
Лондан, 24 чэрвеня 1872 г.

Надрукавана ў брашуры «Das Kommunistische Manifest Neue Ausgabe mit einem Vorwort der Verfasser», Leipzig, 1872.

Прадмова да другога рускага выдання

Першае рускае выданне «Маніфеста Камуністычнай партыі» ў перакладзе Бакуніна з’явілася ў пачатку 60‑х гадоў; яно было надрукавана ў друкарні «Колокола».

У той час рускае выданне «Маніфеста» магло здавацца на Захадзе не больш як літаратурным кур’ёзам. У цяперашні час такі погляд быў бы ўжо немагчымы.

Да якой ступені абмежаваны абсяг распаўсюджання меў тады (снежань 1847 г.) рух пралетарыяту, лепш за ўсё паказвае апошні раздзел «Маніфеста»: «Адносіны камуністаў да розных апазіцыйных партый» у розных краінах. У ім не хапае якраз Расіі і Злучаных Штатаў. Гэта быў час, калі Расія з’яўлялася апошнім вялікім рэзервам усёй еўрапейскай рэакцыі, калі эміграцыя ў Злучаныя Штаты паглынала лішак сіл еўрапейскага пралетарыяту. Абедзве гэтыя краіны забяспечвалі Еўропу сыравінай і служылі ў той жа час рынкам для збыту яе прамысловых вырабаў. Абедзве яны, значыць, з’яўляліся тады так або інакш апорай існуючага ў Еўропе парадку.

Да якой ступені змянілася гэта цяпер! Іменна еўрапейская іміграцыя зрабіла магчымым каласальнае развіццё земляробчай вытворчасці ў Паўночнай Амерыцы, якая сваёй канкурэнцыяй узрушвае еўрапейскую зямельную ўласнасць — і буйную і дробную — у самой яе аснове. Яна дала, апрача таго, Злучаным Штатам магчымасць узяцца за эксплуатацыю іх багатых крыніц прамысловага развіцця ў такіх памерах і з такой энергіяй, якія за кароткі час павінны пакласці канец прамысловай манаполіі Заходняй Еўропы і асабліва Англіі. Абедзве гэтыя акалічнасці ў сваю чаргу аказваюць уздзеянне ў рэвалюцыйным сэнсе і на Амерыку. Дробная і сярэдняя зямельная ўласнасць фермераў, аснова ўсяго яе палітычнага ладу, перамагаецца мала-памалу канкурэнцыяй велізарных ферм; у той жа час у прамысловых акругах упершыню развіваецца шматлікі пралетарыят і неймаверная канцэнтрацыя капіталаў.

Пяройдзем да Расіі! У час рэвалюцыі 1848—1849 гг. не толькі еўрапейскія манархі, але і еўрапейскія буржуа бачылі ў рускім умяшанні адзінае выратаванне супраць пралетарыяту, які толькі што пачаў абуджацца. Цара абвясцілі галавой еўрапейскай рэакцыі. Цяпер ён — ваеннапалонны рэвалюцыі, які ўтрымліваецца ў Гатчыне, і Расія ўяўляе сабой перадавы атрад рэвалюцыйнага руху ў Еўропе.

Задачай «Камуністычнага маніфеста» было абвясціць непазбежна надыходзячую гібель сучаснай буржуазнай уласнасці. Але побач з хутка ўзрастаючай капіталістычнай гарачкай і буржуазнай зямельнай уласнасцю, якая толькі цяпер утвараецца, мы знаходзім у Расіі большую палавіну зямлі ў абшчынным уладанні сялян. Паўстае пытанне цяпер: ці можа руская абшчына1 — гэтая, праўда, моцна ўжо разбураная форма першабытнага агульнага ўладання зямлёй — непасрэдна перайсці ў вышэйшую, камуністычную форму агульнага ўладання? Або, наадварот, яна павінна перажыць спачатку той жа працэс разлажэння, які ўласцівы гістарычнаму развіццю Захаду?

Адзіна магчымы ў сучасны момант адказ на гэта пытанне заключаецца ў наступным. Калі руская рэвалюцыя паслужыць сігналам пралетарскай рэвалюцыі на Захадзе, так што абедзве яны дапоўняць адна другую, то сучасная руская абшчынная ўласнасць на зямлю можа з’явіцца зыходным пунктам камуністычнага развіцця.

Карл Маркс, Фрыдрых Энгельс
Лондан, 21 студзеня 1882 г.

Ф. Энгельс
Лондан, 28 чэрвеня 1883 г.

Надрукавана ў кнізе: «Das Kommunistische Manifest». Hottingen-Zürich, 1883.

Прадмова да англійскага выдання 1888 года

«Маніфест» быў апублікаваны ў якасці праграмы Саюза камуністаў — рабочай арганізацыі, якая спачатку была выключна нямецкай, а затым міжнароднай арганізацыяй і, пры палітычных умовах, якія існавалі на кантыненце да 1848 г., непазбежна павінна была заставацца тайным таварыствам. На кангрэсе Саюза, які адбыўся ў лістападзе 1847 г. у Лондане, Марксу і Энгельсу было даручана падрыхтаваць прызначаную для апублікавання разгорнутую тэарэтычную і практычную праграму партыі. Гэта работа была завершана ў студзені 1848 г., і рукапіс на нямецкай мове быў адасланы для выдання ў Лондан за некалькі тыдняў да французскай рэвалюцыі, якая пачалася 24 лютага. Французскі пераклад выйшаў у Парыжы незадоўга да чэрвеньскага паўстання 1848 года. Першы англійскі пераклад, зроблены міс Элен Макфарлін, з’явіўся ў «Red Republican» Джорджа Джупіяна Гарні ў Лондане ў 1850 годзе. Выйшлі ў свет таксама дацкае і польскае выданні.

Паражэнне парыжскага чэрвеньскага паўстання 1848 г.— гэтай першай вялікай бітвы паміж пралетарыятам і буржуазіяй — на некаторы час зноў адсунула сацыяльныя і палітычныя патрабаванні рабочага класа Еўропы на задні план. 3 таго часу барацьбу за ўладу зноў, як і да лютаўскай рэвалюцыі, вялі паміж сабой толькі розныя групы маёмнага класа; рабочы клас быў вымушаны змагацца за палітычную свабоду дзеянняў і заняць пазіцыю крайняга крыла радыкальнай часткі буржуазіі. Усякі самастойны пралетарскі рух, паколькі ён працягваў падаваць адзнакі жыцця, бязлітасна падаўляўся. Так, прускай паліцыі ўдалося высачыць Цэнтральны камітэт Саюза камуністаў, які знаходзіўся ў той час у Кёльне. Члены яго былі арыштаваны і пасля васемнаццацімесячнага турэмнага зняволення былі ад-дадзены пад суд у кастрычніку 1852 года. Гэты славуты «Кёльнскі працэс камуністаў» працягваўся з 4 кастрычніка па 12 лістапада; з ліку падсудных сем чалавек былі прыгавораны да зняволення ў крэпасці на тэрміны ад трох да шасці гадоў. Непасрэдна пасля прыгавору Саюз быў фармальна распушчаны застаўшыміся членамі. Што датычыцца «Маніфеста», то ён, здавалася, быў асуджаны з гэтага часу на забыццё.

Калі рабочы клас Еўропы зноў дастаткова ўзмацнеў для новага наступлення на пануючыя класы, узнікла Міжнароднае Таварыства Рабочых. Але гэта Таварыства, утворанае з пэўнай мэтай — згуртаваць у адно цэлае ўвесь пралетарыят Еўропы і Амерыкі, які змагаецца, не магло адразу абвясціць прынцыпы, выкладзеныя ў «Маніфесце». Праграма Інтэрнацыянала павінна была быць дастаткова шырокай для таго, каб аказацца прымальнай і для англійскіх трэд-юніёнаў і для паслядоўнікаў Прудона ў Францыі, Бельгіі, Італіі і Іспаніі, і для ласальянцаў2 у Германіі. Маркс, які напісаў гэту праграму так, што яна павінна была задаволіць усе гэтыя партыі, цалкам разлічваў на інтэлектуальнае развіццё рабочага класа, якое павінна было з’явіцца непазбежным плёнам сумесных дзеянняў і ўзаемнага абмену думкамі. Самі па сабе падзеі і перыпетыі барацьбы супраць капіталу — паражэнні яшчэ больш, чым перамогі,— непазбежна павінны былі давесці да свядомасці рабочых негрунтоўнасць розных улюбёных імі ўсё выратавальных сродкаў і падрыхтаваць іх да больш грунтоўнага разумення сапраўдных умоў вызвалення рабочага класа. I Маркс меў рацыю. Калі ў 1874 г. Інтэрнацыянал спыніў сваё існаванне, рабочыя былі ўжо зусім іншымі, чым пры заснаванні яго ў 1864 годзе. Пруданізм у Францыі і ласальянства ў Германіі дыхалі на ладан, і нават кансерватыўныя англійскія трэд-юніёны, хоць большасць з іх ужо задоўга да гэтага парвала сувязь з Інтэрнацыяналам, паступова набліжаліся да таго моманту, калі старшыня іх кангрэса3, які адбываўся ў мінулым годзе ў Суонсі, змог сказаць ад іх імя: «Кантынентальны сацыялізм больш нас не палохае». Сапраўды, прынцыпы «Маніфеста» атрымалі значнае распаўсюджанне сярод рабочых усіх краін.

Такім чынам, і сам «Маніфест» зноў вылучыўся на пярэдні план. Пасля 1850 г. нямецкі тэкст перавыдаваўся некалькі разоў у Швейцарыі, Англіі і Амерыцы. У 1872 г. ён быў перакладзены на англійскую мову ў Нью-Йорку і надрукаваны там у «Woodhull and Claflin’s Weekly». З гэтага англійскага тэксту быў зроблены і надрукаваны ў нью-йоркскім «Le Socialiste» французскі пераклад. Пасля гэтага ў Амерыцы з’явілася сама меней яшчэ два ў той або іншай ступені скажоныя англійскія пераклады, прычым адзін з іх быў перавыдадзены ў Англіі. Першы рускі пераклад, зроблены Бакуніным, быў выдадзены каля 1863 г. друкарняй герцэнаўскага «Колокола» ў Жэневе; другі, які належаў гераічнай Веры Засуліч, выйшаў таксама ў Жэневе ў 1882 годзе. Новае дацкае выданне з’явілася ў «Socialdemokratisk Bibliothek» у Капенгагене ў 1885 годзе; новы французскі пераклад — у парыжскім «Le Socialiste» ў 1886 годзе. З гэтага апошняга быў зроблены іспанскі пераклад, апублікаваны ў Мадрыдзе ў 1886 годзе. Аб паўторных нямецкіх выданнях не прыходзіцца і гаварыць, іх было сама меней дванаццаць. Армянскі пераклад, які павінен быў быць надрукаваны ў Канстанцінопалі некалькі месяцаў таму назад, як мне перадавалі, не ўбачыў свету толькі таму, што выдавец баяўся выпусціць кнігу, на якой стаяла імя Маркса, а перакладчык не згадзіўся выдаць «Маніфест» за свой твор. Аб пазнейшых перакладах на іншыя мовы я чуў, але сам іх не бачыў. Такім чынам, гісторыя «Маніфеста» ў значнай ступені адлюстроўвае гісторыю сучаснага рабочага руху; у цяперашні час ён безумоўна з’яўляецца самым распаўсюджаным, найбольш міжнародным творам усёй сацыялістычнай літаратуры, агульнай праграмай, прызнанай мільёнамі рабочых ад Сібіры да Каліфорніі.

I ўсё ж, калі мы пісалі яго, мы не маглі назваць яго сацыялістычным маніфестам. У 1847 г. пад імем сацыялістаў былі вядомы, з аднаго боку, прыхільнікі розных утапічных сістэм: оўэністы ў Англіі, фур’ерысты ў Францыі, прычым і тыя і другія ўжо вырадзіліся ў чысцейшыя секты, якія паступова выміралі; з другога боку,— усялякія сацыяльныя знахары, якія абяцалі, без усякай шкоды для капіталу і прыбытку, ліквідаваць усе сацыяльныя бедствы з дапамогай усякага роду латак. У абодвух выпадках гэта былі людзі, якія стаялі па-за рабочым рухам і шукалі падтрымкі хутчэй у «адукаваных» класаў. А тая частка рабочага класа, якая пераканалася ў недастатковасці чыста палітычных пераваротаў і абвяшчала неабходнасць карэннай перабудовы грамадства, называла сябе тады камуністычнай. Гэта быў грубаваты, дрэнна апрацаваны, чыста інстынктыўны від камунізму; аднак ён намацваў самае асноўнае і аказаўся ў асяроддзі рабочага класа дастаткова моцным для таго, каб стварыць утапічны камунізм: у Францыі — камунізм Кабэ, у Германіі — камунізм Вейтлінга. Такім чынам, у 1847 г. сацыялізм быў буржуазным рухам, камунізм — рухам рабочага класа. Сацыялізм, па крайняй меры на кантыненце, быў «рэспектабельным», камунізм — якраз наадварот. А паколькі мы з самага пачатку прытрымліваліся той думкі, што «вызваленне рабочага класа можа быць справай толькі самога рабочага класа», то для нас не магло быць ніякага сумнення ў тым, якую з дзвюх назваў нам трэба выбраць. Больш таго, нам і пазней ніколі не прыходзіла ў галаву адмаўляцца ад яе.

Хоць «Маніфест» — наш агульны твор, тым не менш я лічу сваім абавязкам канстатаваць, што асноўнае палажэнне, якое складае яго ядро, належыць Марксу. Гэта палажэнне заключаецца ў тым, што ў кожную гістарычную эпоху пераважаючы спосаб эканамічнай вытворчасці і абмену і неабходна абумоўліваемая ім будова грамадства ўтвараюць аснову, на якой грунтуецца палітычная гісторыя гэтай эпохі і гісторыя яе інтэлектуальнага развіцця, аснову, зыходзячы з якой яна толькі і можа быць вытлумачана; што ў адпаведнасці з гэтым уся гісторыя чалавецтва (з часу разлажэння першабытнага родавага грамадства з яго абшчынным землеўладаннем) была гісторыяй барацьбы класаў, барацьбы паміж эксплуатуючымі і эксплуатуемымі, пануючымі і прыгнечанымі класамі; што гісторыя гэтай класавай барацьбы ў цяперашні час дасягнула ў сваім развіцці той ступені, калі эксплуатуемы і прыгнятаемы клас — пралетарыят — не можа ўжо вызваліць сябе ад прыгнёту эксплуатуючага і пануючага класа — буржуазіі,— не вызваляючы разам з тым раз і назаўсёды ўсяго грамадства ад усякай эксплуатацыі, прыгнечання, класавага дзялення і класавай барацьбы.

Да гэтай думкі, якая, на мой погляд, павінна для гісторыі мець такое ж значэнне, якое для біялогіі мела тэорыя Дарвіна, абодва мы паступова набліжаліся яшчэ за некалькі гадоў да 1845 года. У якой меры мне ўдалося зрабіць крок у гэтым напрамку самастойна, лепш за ўсё паказвае мая работа «Становішча рабочага класа ў Англіі»4. Калі ж вясной 1845 г. я зноў сустрэўся з Марксам у Бруселі, ён ужо распрацаваў гэту думку і выклаў яе мне амаль у такіх жа ясных выразах, у якіх я прывёў яе тут.

Наступныя радкі я прыводжу з нашай сумеснай прадмовы да нямецкага выдання 1872 года:

«Як ні моцна змяніліся ўмовы за апошнія дваццаць пяць гадоў, аднак развітыя ў гэтым „Маніфесце“ агульныя асноўныя палажэнні застаюцца ў цэлым зусім правільнымі і ў цяперашні час. У асобных месцах трэба было б унесці некаторыя папраўкі. Практычнае прымяненне гэтых асноўных палажэнняў, як гаворыць сам „Маніфест“, будзе ўсюды і заўсёды залежаць ад існуючых гістарычных умоў, і таму рэвалюцыйным мерапрыемствам, прапанаваным у канцы Ⅱ раздзела, зусім не надаецца самадастатковага значэння. У цяперашні час гэта месца ў многіх адносінах гучала б інакш. 3 прычыны велізарнага развіцця буйной прамысловасці з 1848 г.5 і звязанага з ім паляпшэння і росту6 арганізацыі рабочага класа; у сувязі з практычным вопытам спачатку лютаўскай рэвалюцыі, а потым, у яшчэ большай меры, Парыжскай Камуны, калі ўпершыню палітычная ўлада на працягу двух месяцаў знаходзілася ў руках пралетарыяту, гэта праграма цяпер месцамі ўстарэла. Асабліва Камуна даказала, што «рабочы клас не можа проста авалодаць гатовай дзяржаўнай машынай і пусціць яе ў ход для сваіх уласных мэт» (гл. «Грамадзянская вайна ў Францыі; адозва Генеральнага Савета Міжнароднага Таварыства Рабочых». Лондан, выдавецтва Трулоў, 1871, с. 15, дзе гэта думка развіта паўней). Далей, зразумела само сабой, што крытыка сацыялістычнай літаратуры для цяперашняга часу з’яўляецца няпоўнай, таму што яна даведзена толькі да 1847 года; гэтак жа зразумела, што заўвагі аб адносінах камуністаў да розных апазіцыйных партый (раздзел Ⅳ), калі яны ў асноўных рысах правільныя і для сённяшняга дня, то ўсё ж для практычнага ажыццяўлення ўстарэлі ўжо таму, што палітычнае становішча зусім змянілася і большасць пералічаных там партый сцёрта гістарычным развіццём з твару зямлі.

Аднак „Маніфест“ з’яўляецца гістарычным дакументам, і мы лічым, што змяняць яго ўжо не маем права».

Прапануемы пераклад зроблены панам Самюэлам Мурам, перакладчыкам большай часткі «Капітала» Маркса. Мы прагледзелі яго сумесна, і я дабавіў некалькі тлумачальных заўваг гістарычнага характару.

Фрыдрых Энгельс
Лондан, 30 студзеня 1888 г.

Надрукавана ў кнізе: Karl Marx and Frederick Engels. «Manifesto of the Communist party». London, 1888.

Прадмова да нямецкага выдання 1890 года

3 таго часу як былі напісаны вышэйпрыведзеныя радкі, запатрабавалася новае нямецкае выданне «Маніфеста», ды і з самім «Маніфестам» адбылося многае, аб чым трэба тут упамянуць.

У 1882 г. у Жэневе з’явіўся другі рускі пераклад, зроблены Верай Засуліч; прадмова да яго была напісана Марксам і мной. На жаль, у мяне згубіўся арыгінал нямецкага рукапісу, і мне таму даводзіцца перакладаць назад з рускай, ад чаго работа, вядома, мала выйграе. Вось гэта прадмова:

«Першае рускае выданне „Маніфеста Камуністычнай партыі“ ў перакладзе Бакуніна з’явілася ў пачатку 60‑х гадоў; яно было надрукавана ў друкарні „Колокола“. У той час рускае выданне „Маніфеста“ магло здавацца на Захадзе не больш як літаратурным кур’ёзам. У цяперашні час такі погляд быў бы ўжо немагчымы. Да якой ступені абмежаваны абсяг распаўсюджання меў тады, у перыяд першай публікацыі „Маніфеста“ (студзень 1848 г.7), рух пралетарыяту, лепш за ўсё паказвае апошні раздзел „Маніфеста“: „Адносіны камуністаў да розных апазіцыйных партый“8. У ім не хапае якраз Расіі і Злучаных Штатаў. Гэта быў час, калі Расія з’яўлялася апошнім вялікім рэзервам усёй еўрапейскай рэакцыі, калі эміграцыя ў Злучаныя Штаты паглынала лішак сіл еўрапейскага пралетарыяту. Абедзве гэтыя краіны забяспечвалі Еўропу сыравінай і служылі ў той жа час рынкам для збыту яе прамысловых вырабаў. Абедзве яны, значыць, з’яўляліся тады так або інакш апорай існуючага ў Еўропе парадку.

Да якой ступені змянілася гэта цяпер! Іменна еўрапейская іміграцыя зрабіла магчымым каласальнае развіццё земляробчай вытворчасці ў Паўночнай Амерыцы, якая сваёй канкурэнцыяй узрушвае еўрапейскую зямельную ўласнасць — і буйную і дробную — у самой яе аснове. Яна дала, апрача таго, Злучаным Штатам магчымасць узяцца за эксплуатацыю іх багатых крыніц прамысловага развіцця ў такіх памерах і з такой энергіяй, якія за кароткі час павінны пакласці канец прамысловай манаполіі Заходняй Еўропы і асабліва Англіі. Абедзве гэтыя акалічнасці ў сваю чаргу аказваюць уздзеянне ў рэвалюцыйным сэнсе і на Амерыку. Дробная і сярэдняя зямельная ўласнасць прымяняючых уласную працу9 фермераў, аснова ўсяго яе палітычнага ладу, перамагаецца мала-памалу канкурэнцыяй велізарных ферм; у той жа час у прамысловых акругах упершыню развіваецца шматлікі пралетарыят і неймаверная канцэнтрацыя капіталаў.

Пяройдзем да Расіі! У час рэвалюцыі 1848—1849 гг. не толькі еўрапейскія манархі, але і еўрапейскія буржуа бачылі ў рускім умяшанні адзінае выратаванне супраць пралетарыяту, які толькі што пачаў абуджацца. Цара абвясцілі галавой еўрапейскай рэакцыі. Цяпер ён — ваеннапалонны рэвалюцыі, які ўтрымліваецца ў Гатчыне, і Расія ўяўляе сабой перадавы атрад рэвалюцыйнага руху ў Еўропе.

Задачай «Камуністычнага маніфеста» было абвясціць непазбежна надыходзячую гібель сучаснай буржуазнай уласнасці. Але побач з капіталістычнай гарачкай, якая хутка развіваецца, і буржуазнай зямельнай уласнасцю, што толькі цяпер утвараецца, мы знаходзім у Расіі большую палавіну зямлі ў абшчынным уладанні сялян.

Паўстае пытанне цяпер: ці можа руская сялянская абшчына10 — гэтая, праўда, моцна ўжо разбураная форма першабытнага агульнага ўладання зямлёй — непасрэдна перайсці ў вышэйшую, камуністычную форму агульнага ўладання? Або, наадварот, яна павінна перажыць спачатку той жа працэс разлажэння, які ўласцівы гістарычнаму развіццю Захаду?

Адзіна магчымы ў сучасны момант адказ на гэта пытанне заключаецца ў наступным. Калі руская рэвалюцыя паслужыць сігналам пралетарскай рэвалюцыі на Захадзе, так што абедзве яны дапоўняць адна другую, то сучасная руская абшчынная ўласнасць на зямлю можа з’явіцца зыходным пунктам камуністычнага развіцця.

Лондан, 21 студзеня 1882 г.».

Каля таго ж часу з’явіўся ў Жэневе новы польскі пераклад: «Камуністычны маніфест».

Затым з’явіўся новы дацкі пераклад у «Socialdemokratisk Bibliothek», Капенгаген, 1885. На жаль, ён не поўны; некаторыя істотныя месцы, якія з’яўляюцца, відавочна, цяжкімі для перакладчыка, выпушчаны, і наогул месцамі прыкметны сляды неахайнасці, тым больш прыкрыя, што, мяркуючы па рабоце, перакладчык пры крыху больш уважлівых адносінах мог бы дасягнуць выдатных вынікаў.

У 1886 г. выйшаў новы французскі пераклад у парыжскай газеце «Le Socialiste»; гэта — лепшы з перакладаў, якія з’явіліся да гэтага часу.

3 гэтага французскага перакладу быў зроблены і выдадзены ў тым жа годзе іспанскі пераклад, які выйшаў спачатку ў мадрыдскай газеце «El Socialista», а потым асобнай брашурай: «Маніфест Камуністычнай партыі» Карла Маркса і Ф. Энгельса. Мадрыд. Выдавецтва «El Socialista». Вуліца Эрнана Картэса, 8.

У якасці кур’ёзу ўпамяну яшчэ, што ў 1887 г. аднаму канстанцінопальскаму выдаўцу быў прапанаваны рукапіс армянскага перакладу «Маніфеста»; аднак гэты добры чалавек не меў мужнасці надрукаваць твор, на якім стаяла імя Маркса, і лічыў больш прыдатным, каб перакладчык назваў у якасці аўтара сябе, на што апошні, аднак, не згадзіўся.

У Англіі не раз перавыдаваліся розныя, у той або іншай ступені недакладныя пераклады, зробленыя ў Амерыцы. Нарэшце, у 1888 г. з’явіўся аўтэнтычны пераклад. Ён зроблены маім сябрам Самюэлам Мурам і перад здачай у друк яшчэ раз перагледжаны сумесна намі або-двума. Загаловак яго: «„Маніфест Камуністычнай партыі“ Карла Маркса і Фрыдрыха Энгельса. Аўтарызаваны англійскі пераклад, адрэдагаваны і забяспечаны заўвагамі Фрыдрыхам Энгельсам, 1888. Лондан. Уільям Рыўс, 185. Фліт-стрыт, Істэрн Сентрал». Некаторыя са зробленых мной да гэтага выдання заўваг увайшлі і ў цяперашняе выданне.

«Маніфест» меў свой уласны лёс. Пры сваім з’яўленні ён быў (як гэта даказваюць пераклады, адзначаныя ў першай прадмове) з захапленнем сустрэты тады яшчэ нешматлікім авангардам навуковага сацыялізму, але неўзабаве быў адцяснёны на задні план рэакцыяй, якая пачалася ўслед за паражэннем парыжскіх рабочых у чэрвені 1848 г., і, нарэшце, асуджэннем кёльнскіх камуністаў у лістападзе 1852 г. быў «на законнай падставе» абвешчаны па-за законам. Звязаны з лютаўскай рэвалюцыяй рабочы рух знік з грамадскай арэны, а разам з ім адышоў на задні план і «Маніфест».

Калі рабочы клас Еўропы зноў дастаткова ўзмацнеў для новага наступлення на ўладу пануючых класаў, узнікла Міжнароднае Таварыства Рабочых. Яго мэтай было аб’яднаць у адну вялікую армію ўвесь вядучы барацьбу рабочы клас Еўропы і Амерыкі. Таму яно не магло зыходзіць непасрэдна з прынцыпаў, выкладзеных у «Маніфесце». Яно павінна было мець такую праграму, якая не зачыняла б дзвярэй перад англійскімі трэд-юніёнамі, французскімі, бельгійскімі, італьянскімі і іспанскімі пруданістамі і нямецкімі ласальянцамі11. Такая праграма — матывіровачная частка да Статута Інтэрнацыянала — была напісана Марксам з майстэрствам, якое павінны былі прызнаць нават Бакунін і анархісты. Што датычыцца канчатковай перамогі прынцыпаў, выстаўленых у «Маніфесце», то тут Маркс цалкам разлічвае на інтэлектуальнае развіццё рабочага класа, якое павінна было з’явіцца непазбежным плёнам сумесных дзеянняў і абмену думкамі. Падзеі і перыпетыі барацьбы супраць капіталу — паражэнні яшчэ больш, чым перамогі — не маглі не паказаць змагарам усю негрунтоўнасць тых усёвыратавальных сродкаў, на якія да таго часу спадзяваліся, і зрабіць іх галовы больш успрымальнымі да грунтоўнага разумення сапраўдных умоў вызвалення рабочых. I Маркс меў рацыю. У 1874 г., калі Інтэрнацыянал спыніў сваё існаванне, рабочы клас быў ужо зусім іншым, чым пры заснаванні яго ў 1864 годзе. Пруданізм у раманскіх краінах і спецыфічнае ласальянства ў Германіі дыхалі на ладан, і нават тагачасныя архікансерватыўныя англійскія трэд-юніёны паступова набліжаліся да таго моманту, калі старшыня іх кангрэса12 ў 1887 г. у Суонсі змог сказаць ад іх імя: «Кантынентальны сацыялізм больш нас не палохае». Але ў 1887 г. кантынентальным сацыялізмам была амаль выключна тэорыя, абвешчаная ў «Маніфесце». Такім чынам, гісторыя «Маніфеста» да пэўнай ступені адлюстроўвае гісторыю сучаснага рабочага руху з 1848 года. У цяперашні час ён безумоўна з’яўляецца самым распаўсюджаным, найбольш міжнародным творам усёй сацыялістычнай літаратуры, агульнай праграмай многіх мільёнаў рабочых усіх краін ад Сібіры да Каліфорніі.

I ўсё ж у момант яго з’яўлення мы не маглі назваць яго сацыялістычным маніфестам. У 1847 г. пад сацыялістамі разумелі дваякага роду людзей. 3 аднаго боку, прыхільнікаў розных утапічных сістэм, асабліва оўэністаў у Англіі і фур’ерыстаў у Францыі, прычым і тыя і другія ўжо вырадзіліся тады ў чысцейшыя секты, якія паступова выміралі. 3 другога боку,— усялякіх сацыяльных знахароў, якія імкнуліся пры дапамозе розных усё-выратавальных сродкаў і ўсякага роду латак адхіліць сацыяльныя бедствы, не прычыняючы пры гэтым аніякай шкоды капіталу і прыбытку. У абодвух выпадках гэта былі людзі, якія стаялі па-за рабочым рухам і шукалі падтрымкі хутчэй у «адукаваных» класаў. Наадварот, тая частка рабочых, якая пераканалася ў недастатковасці чыста палітычных пераваротаў і патрабавала карэннай перабудовы грамадства, называла сябе тады камуністычнай. Гэта быў яшчэ дрэнна апрацаваны, толькі інстынктыўны, у многім грубаваты камунізм; аднак ён аказаўся дастаткова моцным для таго, каб стварыць дзве сістэмы утапічнага камунізму: у Францыі — «ікарыйскі» камунізм Кабэ, у Германіі — камунізм Вейтлінга. Сацыялізм азначаў у 1847 г. буржуазны рух, камунізм — рабочы рух. Сацыялізм, па крайняй меры на кантыненце, быў зусім добрапрыстойным, камунізм — якраз наадварот. А паколькі мы ўжо тады вельмі рашуча прытрымліваліся той думкі, што «вызваленне рабочага класа можа быць справай толькі самога рабочага класа», то мы не маглі ні хвіліны сумнявацца ў тым, якую з дзвюх назваў нам трэба выбраць. I пазней нам ніколі не прыходзіла ў галаву адмаўляцца ад яе.

«Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!» — Толькі нямнога галасоў адклікнулася, калі мы сорак два гады таму назад кінулі ў свет гэты кліч напярэдадні парыжскай рэвалюцыі — першай рэвалюцыі, у якой пралетарыят выступіў з уласнымі патрабаваннямі. Але 28 верасня 1864 г. пралетарыі большасці заходнееўрапейскіх краін з’ядналіся ў слаўнай памяці Міжнароднае Таварыства Рабочых. Праўда, сам Інтэрнацыянал пражыў усяго толькі дзевяць гадоў. Але што заснаваны ім вечны саюз пралетарыяў усіх краін яшчэ жыве і стаў мацнейшы, чым калі б там ні было, гэта лепш за ўсё даказваецца сённяшнім днём. Бо сёння, калі я пішу гэтыя радкі, еўрапейскі і амерыканскі пралетарыят праводзіць агляд сваіх баявых сіл, упершыню мабілізаваных у адну армію, пад адным сцягам, дзеля адной бліжэйшай мэты — для таго, каб дабіцца заканадаўчага ўстанаўлення нармальнага васьмігадзіннага рабочага дня, абвешчанага яшчэ Жэнеўскім кангрэсам Інтэрнацыянала ў 1866 г., і ў другі раз — Парыжскім рабочым кангрэсам у 1889 годзе. I відовішча сённяшняга дня пакажа капіталістам і землеўладальнікам усіх краін, што пралетарыі ўсіх краін цяпер сапраўды з’ядналіся.

О, калі б Маркс быў цяпер побач са мной, каб бачыць гэта ўласнымі вачамі!

Ф. Энгельс
Лондан, 1 мая 1890 г.

Надрукавана ў кнізе: «Das Kommunistische Manifest». London, 1890.

Прадмова да польскага выдання 1892 года

Той факт, што ўзнікла неабходнасць у новым польскім выданні «Камуністычнага маніфеста», дазваляе зрабіць цэлы рад вывадаў.

Перш за ўсё знамянальна, што «Маніфест» у апошні час стаў свайго роду паказчыкам развіцця буйной прамысловасці на еўрапейскім кантыненце. Па меры таго як у той або іншай краіне развіваецца буйная прамысловасць, сярод рабочых гэтай краіны ўзмацняецца імкненне ўсвядоміць сабе сваё становішча як рабочага класа ў адносінах да маёмных класаў, сярод іх шырыцца сацыялістычны рух і расце попыт на «Маніфест». Такім чынам, па колькасці экземпляраў «Маніфеста», распаўсюджаных на мове той або іншай краіны, можна з дастатковай дакладнасцю вызначыць не толькі стан рабочага руху, але і ступень развіцця буйной прамысловасці ў кожнай краіне.

Таму новае польскае выданне «Маніфеста» сведчыць аб значным прагрэсе польскай прамысловасці. А што такі прагрэс сапраўды меў месца за дзесяць гадоў, якія прайшлі з часу выхаду апошняга выдання, не выклікае ніякага сумнення. Царства Польскае, кангрэсовая Польшча, стала буйным прамысловым раёнам Расійскай імперыі. У той час як руская прамысловасць раскідана ў розных месцах — адна частка ля Фінскага заліва, другая ў цэнтры (Масква і Уладзімір), трэцяя на ўзбярэжжы Чорнага і Азоўскага мораў, астатняя рассеяна яшчэ сям-там,— польская прамысловасць сканцэнтравана на адносна невялікай прасторы і адчувае як перавагі, так і невыгоды такой канцэнтрацыі. Перавагі гэтыя прызналі канкурыруючыя рускія фабрыканты, калі, нягледзячы на сваё гарачае жаданне русіфікаваць палякаў, патрабавалі ахоўных пошлін супраць Польшчы. Невыгоды ж — як для польскіх фабрыкантаў, так і для рускага ўрада — выяўляюцца ў хуткім распаўсюджанні сацыялістычных ідэй сярод польскіх рабочых і ва ўзрастаючым попыце на «Маніфест».

Але гэта хуткае развіццё польскай прамысловасці, якая пакінула ззаду рускую, з’яўляецца, у сваю чаргу, новым доказам невычарпальнай жыццёвай сілы польскага народа і новай гарантыяй яго будучага нацыянальнага адраджэння. А адраджэнне незалежнай моцнай Польшчы, гэта, аднак, справа, якая датычыцца не толькі палякаў, але і ўсіх нас. Шчырае міжнароднае супрацоўніцтва еўрапейскіх нацый магчыма толькі пры той умове, калі кожная з гэтых нацый поўнасцю распараджаецца ў сваім уласным доме. Рэвалюцыя 1848 г., у якой пралетарскім барацьбітам давялося пад сцягам пралетарыяту ў канчатковым выніку выканаць толькі работу буржуазіі, ажыццявіла разам з тым рукамі сваіх душапрыказчыкаў — Луі Банапарта і Бісмарка — незалежнасць Італіі, Германіі, Венгрыі. Польшчу ж, якая за час з 1792 г. зрабіла для рэвалюцыі больш, чым усе гэтыя тры краіны, разам узятыя, у момант, калі яна ў 1863 г. знемагала пад націскам сіл рускіх, якія ў дзесяць разоў перавышалі яе сілы, пакінулі на волю лёсу. Шляхта не здолела ні адстаяць, ні зноў заваяваць незалежнасць Польшчы; для буржуазіі гэта незалежнасць у цяперашні час сама меней абыякавая. А ўсё ж для гарманічнага супрацоўніцтва еўрапейскіх нацый яна з’яўляецца неабходнасцю13. Незалежнасць гэту можа заваяваць толькі малады польскі пралетарыят, і ў яго руках яна поўнасцю забяспечана. Бо для рабочых усёй астатняй Еўропы незалежнасць Польшчы гэтак жа неабходна, як і для саміх польскіх рабочых.

Ф. Энгельс
Лондан, 10 лютага 1892 г.

Надрукавана ў часопісе: «Przedswit» № 35, 27 лютага 1892 г. і ў кнізе: K Marx i F. Engels. «Manifest Komunistyczny». London, 1892.

Прадмова да італьянскага выдання 1893 года

Да італьянскага чытача

Апублікаванне «Маніфеста Камуністычнай партыі», можна сказаць, супала з днём 18 сакавіка 1848 г., з рэвалюцыямі ў Мілане і ў Берліне — узброенымі паўстаннямі дзвюх нацый, з якіх адна знаходзіцца ў цэнтры еўрапейскага кантынента, другая — у цэнтры Міжземнамор’я; дзвюх нацый, якія да таго часу былі аслаблены раздробленасцю і ўнутранымі разладамі і ў выніку гэтага падпалі пад чужаземнае панаванне. Калі Італія была падпарадкавана аўстрыйскаму імператару, то Германія знаходзілася пад не менш адчувальным, хоць і больш ускосным, прыгнётам цара ўсея Русі. Вынікам 18 сакавіка 1848 г. было вызваленне Італіі і Германіі ад гэтай ганьбы; калі за час з 1848 па 1871 г. гэтыя дзве вялікія нацыі былі адноўлены і ім у тым або іншым выглядзе была вернута самастойнасць, то гэта адбылося, як гаварыў Карл Маркс, таму, што тыя самыя людзі, якія падавілі рэвалюцыю 1848 г., былі насуперак сваёй волі яе душапрыказчыкамі.

Усюды гэта рэвалюцыя была справай рабочага класа, іменна ён будаваў барыкады і расплачваўся сваёй крывёю. Але адны толькі парыжскія рабочыя, звяргаючы ўрад, мелі зусім пэўны намер звергнуць і буржуазны лад. Аднак, хоць яны і ўсведамлялі непазбежны антаганізм, які існуе паміж іх уласным класам і буржуазіяй, ні эканамічнае развіццё краіны, ні духоўнае развіццё масы французскіх рабочых не дасягнулі яшчэ таго ўзроўню, пры якім была б магчыма сацыяльная перабудова. Таму плён рэвалюцыі дастаўся ў канчатковым выніку класу капіталістаў. У іншых жа краінах — у Італіі, Германіі, Аўстрыі — рабочыя з самага пачатку абмежаваліся толькі тым, што дапамаглі буржуазіі прыйсці да ўлады. Але ні ў якой краіне панаванне буржуазіі немагчыма без нацыянальнай незалежнасці. Таму рэвалюцыя 1848 г. павінна была прывесці да адзінства і незалежнасці тых нацый, якія да таго часу іх не мелі: Італіі, Германіі, Венгрыі. Чарга цяпер за Польшчай.

Такім чынам, калі рэвалюцыя 1848 г. і не была сацыялістычнай, то яна расчысціла шлях, падрыхтавала глебу для гэтай апошняй. Дзякуючы бурнаму развіццю буйной прамысловасці ва ўсіх краінах буржуазны лад за апошнія сорак пяць гадоў усюды стварыў шматлікі, сканцэнтраваны, моцны пралетарыят; ён парадзіў, такім чынам, ужываючы выраз «Маніфеста», сваіх уласных магільшчыкаў. Без устанаўлення незалежнасці і адзінства кожнай асобнай нацыі немагчыма ні інтэрнацыянальнае аб’яднанне пралетарыяту, ні мірнае і свядомае супрацоўніцтва гэтых нацый для дасягнення агульных мэт. Паспрабуйце ўявіць сабе якое-небудзь агульнае інтэрнацыянальнае дзеянне італьянскіх, венгерскіх, нямецкіх, польскіх, рускіх рабочых пры палітычных умовах, што існавалі да 1848 года!

Значыць, бітвы 1848 г. былі недарэмныя. Недарэмна прайшлі і сорак пяць гадоў, якія аддзяляюць нас ад гэтага рэвалюцыйнага перыяду. Плён яго пачынае выспяваць, і я хацеў бы толькі, каб выхад у свет гэтага італьянскага перакладу «Маніфеста» з’явіўся добрым прадвеснікам перамогі італьянскага пралетарыяту, гэтак жа як выхад у свет арыгінала з’явіўся прадвеснікам міжнароднай рэвалюцыі.

«Маніфест» аддае поўную справядлівасць той рэвалюцыйнай ролі, якую капіталізм адыграў у мінулым. Першай капіталістычнай нацыяй была Італія. Канец феадальнага сярэдневякоўя, пачатак сучаснай капіталістычнай эры адзначаны каласальнай фігурай. Гэта — італьянец Дантэ, апошні паэт сярэдневякоўя і разам з тым першы паэт новага часу. Цяпер, як і ў 1300 г., надыходзіць новая гістарычная эра. Ці дасць нам Італія новага Дантэ, які адлюструе час нараджэння гэтай новай, пралетарскай эры?

Фрыдрых Энгельс
Лондан, 1 лютага 1893 г.

Надрукавана ў кнізе: Karlo Marx e Federico Engels. «Il Manifesto del Partiti Comunista». Milano, 1893.


Прывід ходзіць па Еўропе — прывід камунізму. Усе сілы старой Еўропы аб’ядналіся для свяшчэннага цкавання гэтага прывіду: папа і цар, Метэрніх і Гізо, французскія радыкалы і нямецкія паліцэйскія.

Дзе тая апазіцыйная партыя, якую яе праціўнікі, што стаяць на чале ўлады, не абняславілі б камуністычнай? Дзе тая апазіцыйная партыя, якая ў сваю чаргу не кідала б ганьбуючага абвінавачання ў камунізме як больш перадавым прадстаўнікам апазіцыі, так і сваім рэакцыйным праціўнікам?

Два вывады вынікаюць з гэтага факта.

Камунізм прызнаецца ўжо сілай усімі еўрапейскімі сіламі.

Пара ўжо камуністам перад усім светам адкрыта выкласці свае погляды, свае мэты, свае імкненні і казкам аб прывідзе камунізму проціпаставіць маніфест самой партыі.

3 гэтай мэтай у Лондане сабраліся камуністы самых розных нацыянальнасцей і склалі наступны «Маніфест», які публікуецца на англійскай, французскай, нямецкай, італьянскай, фламандскай і дацкай мовах.

Ⅰ. Буржуа i пралетарыі14

Гісторыя ўсіх да гэтага часу існаваўшых грамадстваў15 была гісторыяй барацьбы класаў.

Свабодны і раб, патрыцый і плебей, памешчык і прыгонны, майстар16 і падмайстар, карацей, прыгнятаючы і прыгнятаемы знаходзіліся ў вечным антаганізме адзін да другога, вялі бесперапынную, то тайную, то яўную барацьбу, якая заўсёды канчалася рэвалюцыйнай перабудовай усяго грамадскага будынка або агульнай гібеллю змагаючыхся класаў.

У папярэднія гістарычныя эпохі мы знаходзім амаль усюды поўнае расчляненне грамадства на розныя саслоўі,— цэлую лесвіцу розных грамадскіх становішчаў. У Старажытным Рыме мы сустракаем патрыцыяў, коннікаў, плебеяў, рабоў; у сярэднія вякі — феадальных паноў, васалаў, цэхавых майстроў, падмайстраў, прыгонных, і да таго ж амаль у кожным з гэтых класаў — яшчэ асобныя градацыі.

Сучаснае буржуазнае грамадства, якое выйшла з нетраў загінуўшага феадальнага грамадства, не знішчыла класавых супярэчнасцей. Яно толькі паставіла новыя класы, новыя ўмовы прыгнечання і новыя формы барацьбы на месца старых.

Наша эпоха, эпоха буржуазіі, адрозніваецца, аднак, тым, што яна спрасціла класавыя супярэчнасці: грамадства ўсё больш і больш расколваецца на два вялікія варожыя лагеры, на два вялікія класы, якія стаяць адзін супраць другога,— буржуазію і пралетарыят.

3 прыгонных сярэдневякоўя выйшла свабоднае насельніцтва першых гарадоў; з гэтага саслоўя гараджан развіліся першыя элементы буржуазіі.

Адкрыццё Амерыкі і марскога шляху вакол Афрыкі стварыла для буржуазіі, якая ўзнімаецца, новае поле дзейнасці. Ост-індскі і кітайскі рынкі, каланізацыя Амерыкі, абмен з калоніямі, павелічэнне колькасці сродкаў абмену і тавараў наогул далі нечуваны да таго часу штуршок гандлю, мараплаванню, прамысловасці і тым самым выклікалі ў распадаўшымся феадальным грамадстве хуткае развіццё рэвалюцыйнага элемента.

Ранейшая феадальная, або цэхавая, арганізацыя прамысловасці больш не магла задаволіць попыту, які ўзрастаў разам з новымі рынкамі. Месца яе заняла мануфактура. Цэхавыя майстры былі выцеснены прамысловым сярэднім саслоўем; падзел працы паміж рознымі карпа-рацыямі знік, уступіўшы месца падзелу працы ўнутры асобнай майстэрні.

Але рынкі ўсё раслі, попыт усё павялічваўся. Задаволіць яго не магла ўжо і мануфактура. Тады пара і машына зрабілі рэвалюцыю ў прамысловасці. Месца мануфактуры заняла сучасная буйная прамысловасць, месца прамысловага сярэдняга саслоўя занялі мільянеры-прамыслоўцы, прадвадзіцелі цэлых прамысловых армій, сучасныя буржуа.

Буйная прамысловасць стварыла сусветны рынак, падрыхтаваны адкрыццём Амерыкі. Сусветны рынак выклікаў каласальнае развіццё гандлю, мараплавання і сродкаў сухапутных зносін. Гэта ў сваю чаргу зрабіла ўплыў на расшырэнне прамысловасці, і ў той жа меры, у якой раслі прамысловасць, гандаль, мараплаванне, чыгункі, развівалася буржуазія, яна павялічвала свае капіталы і адцясняла на задні план усе класы, атрыманыя ў спадчыну ад сярэдневякоўя.

Мы бачым, такім чынам, што сучасная буржуазія сама з’яўляецца прадуктам доўгага працэсу развіцця, рада пераваротаў у спосабе вытворчасці і абмену.

Кожная з гэтых ступеней развіцця буржуазіі суправаджалася адпаведным палітычным поспехам. Прыгнечанае саслоўе пры панаванні феадалаў, узброеная і самакіруемая асацыяцыя ў камуне17, тут — незалежная гарадская рэспубліка, там — трэцяе, падатковае саслоўе манархіі18, затым, у перыяд мануфактуры,— процівага дваранству ў саслоўнай або ў абсалютнай манархіі і галоўная аснова буйных манархій наогул, нарэшце, з часу ўстанаўлення буйной прамысловасці і сусветнага рынку, яна заваявала сабе выключнае палітычнае панаванне ў сучаснай прадстаўнічай дзяржаве. Сучасная дзяржаўная ўлада — гэта толькі камітэт, які кіруе агульнымі справамі ўсяго класа буржуазіі.

Буржуазія адыграла ў гісторыі надзвычай рэвалюцыйную ролю.

Буржуазія, усюды, дзе яна дасягнула панавання, разбурыла ўсе феадальныя, патрыярхальныя, ідылічныя адносіны. Бязлітасна разарвала яна стракатыя феадальныя путы, якія прывязвалі чалавека да яго «натуральных уладароў», і не пакінула паміж людзьмі ніякай іншай сувязі, апрача голага інтарэсу, бессардэчнага «чыстагану». У ледзяной вадзе эгаістычнага разліку патапіла яна свяшчэннае трапятанне рэлігійнага экстазу, рыцарскага энтузіязму, мяшчанскай сентыментальнасці. Яна ператварыла асабістую годнасць чалавека ў менавую вартасць і паставіла на месца незлічоных падараваных і саманабытых свабод адну несумленную свабоду гандлю. Словам, эксплуатацыю, прыкрытую рэлігійнымі і палітычнымі ілюзіямі, яна замяніла эксплуатацыяй адкрытай, бессаромнай, прамой, чэрствай.

Буржуазія пазбавіла свяшчэннага арэолу ўсе роды дзейнасці, якія да таго часу лічыліся пачэснымі і на якія глядзелі з пачцівым трапятаннем. Урача, юрыста, свяшчэнніка, паэта, чалавека навукі яна ператварыла ў сваіх платных наёмных работнікаў.

Буржуазія сарвала з сямейных адносін іх чулліва-сентыментальнае покрыва і звяла іх да чыста грашовых адносін.

Буржуазія паказала, што грубае праяўленне сілы ў сярэднія вякі, якое выклікае такое захапленне ў рэакцыянераў, знаходзіла сабе натуральнае дапаўненне ў ляноце і нерухомасці. Яна ўпершыню паказала, чаго можа дасягнуць чалавечая дзейнасць. Яна стварыла цуды мастацтва, але зусім іншага роду, чым егіпецкія піраміды, рымскія водаправоды і гатычныя саборы; яна зрабіла зусім іншыя паходы, чым перасяленне народаў і крыжовыя паходы.

Буржуазія не можа існаваць, не выклікаючы заўсёды пераваротаў у прыладах вытворчасці, не рэвалюцыянізуючы, такім чынам, вытворчых адносін, а значыць, і ўсёй сукупнасці грамадскіх адносін. Наадварот, першай умовай існавання ўсіх ранейшых прамысловых класаў было захаванне старога спосабу вытворчасці ў нязменным выглядзе. Бесперастанныя перавароты ў вытворчасці, няспыннае ўзрушэнне ўсіх грамадскіх адносін, вечная няўпэўненасць і рух адрозніваюць буржуазную эпоху ад усіх іншых. Усе застыўшыя, пакрытыя ржой адносіны, разам з суправаджаючымі іх, вякамі асвечанымі ўяўленнямі і поглядамі, разбураюцца, усе ўзнікаючыя зноў аказваюцца застарэлымі, перш чым паспяваюць акасцянець. Усё саслоўнае і застойнае знікае, усё свяшчэннае апаганьваецца, і людзі прыходзяць, нарэшце, да неабходнасці зірнуць цвярозымі вачамі на сваё жыццёвае становішча і свае ўзаемныя адносіны.

Патрэбнасць у пастаянна ўзрастаючым збыце прадуктаў гоніць буржуазію па ўсяму зямному шару. Усюды павінна яна ўкараніцца, усюды ўсталявацца, усюды ўстанавіць сувязі.

Буржуазія шляхам эксплуатацыі сусветнага рынку зрабіла вытворчасць і спажыванне ўсіх краін касмапалітычным. На вялікі смутак рэакцыянераў яна вырвала з-пад ног прамысловасці нацыянальную глебу. Спрадвечныя нацыянальныя галіны прамысловасці знішчаны і працягваюць знішчацца з кожным днём. Іх выцясняюць новыя галіны прамысловасці, увядзенне якіх становіцца пытаннем жыцця для ўсіх цывілізаваных нацый,— галіны, якія перапрацоўваюць ужо не мясцовую сыра-віну, а сыравіну, што прывозяць з самых аддаленых абласцей зямнога шара, і вырабляюць фабрычныя прадукты, якія спажываюцца не толькі ўнутры дадзенай краіны, але і ва ўсіх частках свету. Замест старых патрэбнасцей, якія задавальняліся айчыннымі прадуктамі, узнікаюць новыя, для задавальнення якіх патрабуюцца прадукты самых аддаленых краін і самых разнастайных кліматаў. На змену старой мясцовай і нацыянальнай замкнёнасці і існаванню за кошт прадуктаў уласнай вытворчасці прыходзіць усебаковая сувязь і ўсебаковая залежнасць нацый адна ад другой. Гэта ў роўнай меры адносіцца як да матэрыяльнай, так і да духоўнай вытворчасці. Плён духоўнай дзейнасці асобных нацый становіцца агульным здабыткам. Нацыянальная аднабаковасць і абмежаванасць становяцца ўсё больш і больш немагчымымі, і з мноства нацыянальных і мясцовых літаратур утвараецца адна сусветная літаратура.

Буржуазія хуткім удасканаленнем усіх прылад вытворчасці і бясконцым аблягчэннем сродкаў зносін уцягвае ў цывілізацыю ўсе, нават самыя варварскія, нацыі. Танныя цэны яе тавараў — вось тая цяжкая артылерыя, пры дапамозе якой яна разбурае ўсе кітайскія сцены і прымушае да капітуляцыі самую ўпартую нянавісць варвараў да чужаземцаў. Пад страхам гібелі прымушае яна ўсе нацыі прыняць буржуазны спосаб вытворчасці, прымушае іх уводзіць у сябе так званую цывілізацыю, г. зн. станавіцца буржуа. Словам, яна стварае сабе свет па свайму вобразу і падабенству.

Буржуазія падпарадкавала вёску панаванню горада. Яна стварыла велізарныя гарады, у высокай ступені павялічыла колькасць гарадскога насельніцтва ў параўнанні з сельскім і вырвала такім чынам значную частку насельніцтва з ідыятызму вясковага жыцця. Таксама ж як вёску яна зрабіла залежнай ад горада, так варварскія і паўварварскія краіны яна паставіла ў залежнасць ад краін цывілізаваных, сялянскія народы — ад буржуазных народаў, Усход — ад Захаду.

Буржуазія ўсё больш і больш знішчае раздробленасць сродкаў вытворчасці, уласнасці і насельніцтва. Яна згусціла насельніцтва, цэнтралізавала сродкі вытворчасці, сканцэнтравала ўласнасць у руках нямногіх. Неабходным вынікам гэтага была палітычная цэнтралізацыя. Незалежныя, звязаныя амаль толькі саюзнымі адносінамі вобласці з рознымі інтарэсамі, законамі, урадамі і таможнымі пошлінамі, аказаліся згуртаванымі ў адну нацыю, з адным урадам, з адным заканадаўствам, з адным нацыянальным класавым інтарэсам, з адной таможнай граніцай.

Буржуазія менш чым за сто гадоў свайго класавага панавання стварыла больш шматлікія і больш грандыёзныя прадукцыйныя сілы, чым усе папярэднія пакаленні, разам узятыя. Пакарэнне сіл прыроды, машынная вытворчасць, прымяненне хіміі ў прамысловасці і земляробстве, параходства, чыгункі, электрычны тэлеграф, асваенне для земляробства цэлых частак свету, прыстасаванне рэк для суднаходства, цэлыя, нібыта выкліканыя з-пад зямлі, масы насельніцтва,— якое з ранейшых стагоддзяў магло падазраваць, што такія прадукцыйныя сілы дрэмлюць у нетрах грамадскай працы!

Такім чынам, мы бачылі, што сродкі вытворчасці і абмену, на аснове якіх склалася буржуазія, былі створаны ў феадальным грамадстве. На пэўнай ступені развіцця гэтых сродкаў вытворчасці і абмену адносіны, у якіх адбываліся вытворчасць і абмен феадальнага грамадства, феадальная арганізацыя земляробства і прамысловасці, адным словам, феадальныя адносіны ўласнасці, перасталі ўжо адпавядаць развіўшымся прадукцыйным сілам. Яны тармазілі вытворчасць, замест таго каб яе развіваць. Яны ператварыліся ў яе аковы. Іх неабходна было разбіць, і яны былі разбіты.

Месца іх заняла свабодная канкурэнцыя, з адпаведным ёй грамадскім і палітычным ладам, з эканамічным і палітычным панаваннем класа буржуазіі.

Падобны ж рух адбываецца на нашых вачах. Сучаснае буржуазнае грамадства, з яго буржуазнымі адносікамі вытворчасці і абмену, буржуазнымі адносінамі ўласнасці, якое стварыла нібыта чараўніцтвам такія магутныя сродкі вытворчасці і абмену, падобнае да чараўніка, які не можа больш справіцца з падземнымі сіламі, выкліканымі яго заклінаннямі. Вось ужо некалькі дзесяцігоддзяў гісторыя прамысловасці і гандлю ўяўляе сабой толькі гісторыю абурэння сучасных прадукцыйных сіл супраць сучасных вытворчых адносін, супраць тых адносін уласнасці, якія з’яўляюцца ўмовай існавання буржуазіі і яе панавання. Дастаткова ўказаць на гандлёвыя крызісы, якія, вяртаючыся перыядычна, ўсё больш і больш грозна ставяць пад пытанне існаванне ўсяго буржуазнага грамадства. У час гандлёвых крызісаў кожны раз знішчаецца значная частка не толькі вырабленых прадуктаў, але нават створаных ужо прадукцыйных сіл. У час крызісаў распачынаецца грамадская эпідэмія, якая ўсім папярэднім эпохам здалася б недарэчнасцю,— эпідэмія перавытворчасці. Грамадства аказваецца раптам адкінутым назад да становішча раптоўна наступіўшага варварства, як быццам голад, усеагульная спусташальная вайна пазбавілі яго ўсіх жыццёвых сродкаў; здаецца, што прамысловасць, гандаль знішчаны,— і чаму? Таму, што грамадства ўладае занадта вялікай цывілізацыяй, мае занадта многа жыццёвых сродкаў, мае занадта вялікую прамысловасць і гандаль. Прадукцыйныя сілы, якія знаходзяцца ў яго распараджэнні, не служаць больш развіццю буржуазных адносін уласнасці; наадварот, яны сталі непамерна вялікімі для гэтых адносін, буржуазныя адносіны затрымліваюць іх развіццё; і калі прадукцыйныя сілы пачынаюць пераадольваць гэтыя перашкоды, яны прыводзяць у расстройства ўсё буржуазнае грамадства, ставяць пад пагрозу існаванне буржуазнай уласнасці. Буржуазныя адносіны сталі занадта вузкімі, каб умясціць створанае імі багацце.— Якім шляхам пераадольвае буржуазія крызісы? 3 аднаго боку, шляхам вымушанага знішчэння цэлай масы прадукцыйных сіл, з другога боку, шляхам заваявання новых рынкаў і больш грунтоўнай эксплуатацыі старых. Чым жа, значыць? Тым, што яна падрыхтоўвае больш усебаковыя і больш сакрушальныя крызісы і змяншае сродкі процідзеяння ім.

Зброя, якою буржуазія звергнула феадалізм, накіроўваецца цяпер супраць самой буржуазіі.

Але буржуазія не толькі выкавала зброю, якая нясе ёй смерць; яна парадзіла і людзей, якія накіруюць супраць яе гэту зброю,— сучасных рабочых, пралетарыяў.

У той жа самай ступені, у якой развіваецца буржуазія, г. зн. капітал, развіваецца і пралетарыят, клас сучасных рабочых, якія толькі тады і могуць існаваць, калі знаходзяць работу, а знаходзяць яе толькі да таго часу, пакуль іх праца павялічвае капітал. Гэтыя рабочыя, вымушаныя прадаваць сябе паштучна, уяўляюць сабой такі ж самы тавар, як і ўсякі іншы прадмет гандлю, а таму ў роўнай меры зведваюць усе выпадковасці канкурэнцыі, усе хістанні рынку.

3 прычыны ўзрастаючага прымянення машын і падзелу працы, праца пралетарыяў страціла ўсякі самастойны характар, а разам з тым і ўсякую прывабнасць для рабочага. Рабочы становіцца простым прыдаткам машыны, ад яго патрабуюцца толькі самыя простыя, самыя аднастайныя, лягчэй за ўсё засваяльныя прыёмы. Выдаткі на рабочага зводзяцца ў выніку гэтага амаль выключна да жыццёвых сродкаў, неабходных для яго ўтрымання і прадаўжэння яго роду. Але цана ўсякага тавару, а значыць і працы19, раўняецца выдаткам яго вытворчасці. Таму ў той жа самай меры, у якой расце непрывабнасць працы, змяншаецца заработная плата. Больш таго: у той жа меры, у якой узрастае прымяненне машын і падзел працы, узрастае і колькасць працы, ці за кошт павелічэння ліку рабочых гадзін, або ў выніку павелічэння колькасці працы, патрабуемай у кожны дадзены прамежак часу, паскарэння ходу машын і г. д.

Сучасная прамысловасць ператварыла маленькую майстэрню патрыярхальнага майстра ў буйную фабрыку прамысловага капіталіста. Масы рабочых, скучаныя на фабрыцы, арганізуюцца па-салдацку. Як радавыя прамысловай арміі, яны ставяцца пад нагляд цэлай іерархіі унтэр-афіцэраў і афіцэраў. Яны — рабы не толькі класа буржуазіі, буржуазнай дзяржавы, штодзённа і штогадзінна занявольвае іх машына, наглядчык і перш за ўсё сам асобны буржуа-фабрыкант. Гэтая дэспатыя тым дробязней, ненавісней, яна тым больш разлютоўвае, чым больш адкрыта яе мэтай абвяшчаецца нажыва.

Чым менш майстэрства і сілы патрабуе ручная праца, г. зн. чым больш развіваецца сучасная прамысловасць, тым больш мужчынская праца выцясняецца жаночай і дзіцячай. У адносінах да рабочага класа рознасці полу і ўзросту страчваюць усякае грамадскае значэнне. Існуюць толькі рабочыя інструменты, якія патрабуюць розных выдаткаў у залежнасці ад узросту і полу.

Калі заканчваецца эксплуатацыя рабочага фабрыкантам і рабочы атрымлівае, нарэшце, наяўнымі сваю заработную плату, на яго накідваюцца другія часткі буржуазіі — домаўласнік, крамнік, ліхвяр і да т. п.

Ніжэйшыя слаі сярэдняга саслоўя: дробныя прамыслоўцы, дробныя гандляры і ранцье, рамеснікі і сяляне — усе гэтыя класы апускаюцца ў рады пралетарыяту, часткова ад таго, што іх маленькага капіталу недастаткова для вядзення буйных прамысловых прадпрыемстваў і ён не вытрымлівае канкурэнцыі з больш буйнымі капіталістамі, часткова таму, што іх прафесійнае майстэрства абясцэньваецца ў выніку ўвядзення новых метадаў вытворчасці. Так рэкрутуецца пралетарыят з усіх класаў насельніцтва.

Пралетарыят праходзіць розныя ступені развіцця. Яго барацьба супраць буржуазіі пачынаецца разам з яго існаваннем.

Спачатку барацьбу вядуць асобныя рабочыя, потым рабочыя адной фабрыкі, затым рабочыя адной галіны працы ў адной мясцовасці супраць асобнага буржуа, які іх непасрэдна эксплуатуе. Рабочыя накіроўваюць свае ўдары не толькі супраць буржуазных вытворчых адносін, але і супраць саміх прылад вытворчасці; яны знішчаюць канкурыруючыя замежныя тавары, разбіваюць машыны, падпальваюць фабрыкі, сілай спрабуюць аднавіць страчанае становішча сярэдневяковага рабочага.

На гэтай ступені рабочыя ўтвараюць рассеяную па ўсёй краіне і раздробленую канкурэнцыяй масу. Згуртаванне рабочых мас пакуль з’яўляецца яшчэ не вынікам іх уласнага аб’яднання, а толькі вынікам аб’яднання буржуазіі, якая для дасягнення сваіх уласных палітычных мэт павінна, і пакуль яшчэ можа, прыводзіць у рух увесь пралетарыят. На гэтай ступені пралетарыі змагаюцца, значыць, не са сваімі ворагамі, а з ворагамі сваіх ворагаў — з астаткамі абсалютнай манархіі, землеўладальнікамі, непрамысловымі буржуа, дробнымі буржуа. Увесь гістарычны рух сканцэнтроўваецца, такім чынам, у руках буржуазіі; кожная атрыманая ў такіх умовах перамога з’яўляецца перамогай буржуазіі.

Але з развіццём прамысловасці пралетарыят не толькі ўзрастае колькасна; ён збіраецца ў вялікія масы, сіла яго расце, і ён усё больш яе адчувае. Інтарэсы і ўмовы жыцця пралетарыяту ўсё больш і больш ураўноўваюцца па меры таго, як машыны ўсё больш сціраюць розніцу паміж асобнымі відамі працы і амаль усюды зводзяць заработную плату да аднолькава нізкага ўзроўню. Узрастаючая канкурэнцыя буржуа паміж сабою і выклікаемыя ёю гандлёвыя крызісы вядуць да таго, што заработная плата рабочых становіцца ўсё больш няўстойлівай; бесперапыннае ўдасканаленне машын, якое ўсё хутчэй развіваецца, робіць жыццёвае становішча пралетарыяў усё менш забяспечаным; сутыкненні паміж асобным рабочым і асобным буржуа ўсё больш набываюць характар сутыкненняў паміж двума класамі. Рабочыя пачынаюць з таго, што ўтвараюць кааліцыі20 супраць буржуа; яны выступаюць супольна для абароны сваёй заработнай платы. Яны засноўваюць нават пастаянныя асацыяцыі для таго, каб забяспечыць сябе сродкамі на выпадак магчымых сутыкненняў. Месцамі барацьба пераходзіць у адкрытыя паўстанні.

Рабочыя час ад часу перамагаюць, але гэтыя перамогі толькі часовыя. Сапраўдным вынікам іх барацьбы з’яўляецца не непасрэдны поспех, а аб’яднанне рабочых, якое ўсё больш пашыраецца. Яму садзейнічаюць усё ўзрастаючыя сродкі зносін, якія ствараюцца буйной прамысловасцю і наладжваюць сувязь паміж рабочымі розных мясцовасцей. Толькі гэта сувязь і патрабуецца для таго, каб цэнтралізаваць многія мясцовыя ачагі барацьбы, якая мае ўсюды аднолькавы характар, і зліць іх у адну нацыянальную, класавую барацьбу. А ўсякая класавая барацьба ёсць барацьба палітычная. I аб’яднанне, для якога сярэдневяковым гараджанам з іх прасёлачнымі дарогамі патрабаваліся стагоддзі, дасягаецца сучаснымі пралетарыямі, дзякуючы чыгункам, на працягу нямногіх гадоў.

Гэта арганізацыя пралетарыяў у клас, і тым самым — у палітычную партыю, штохвілінна зноў разбураецца канкурэнцыяй паміж самімі рабочымі. Але яна ўзнікае зноў і зноў, становячыся кожны раз дужэйшай, мацнейшай, магутнейшай. Яна прымушае прызнаць асобныя інтарэсы рабочых у закападаўчым парадку, выкарыстоўваючы для гэтага нелады паміж асобнымі слаямі буржуазіі. Напрыклад, закон аб дзесяцігадзінным рабочым дні ў Англіі.

Наогул сутыкненні ўнутры старога грамадства ў многіх адносінах садзейнічаюць працэсу развіцця пралетарыяту. Буржуазія вядзе бесперапынную барацьбу: спачатку супраць арыстакратыі, пазней супраць тых частак самой жа буржуазіі, інтарэсы якіх прыходзяць у супярэчнасць з прагрэсам прамысловасці, і пастаянна — супраць буржуазіі ўсіх зарубежных краін. Ва ўсіх гэтых бітвах яна вымушана звяртацца да пралетарыяту, заклікаць яго на дапамогу і ўцягваць яго такім чынам у палітычны рух. Яна, значыць, сама перадае пралетарыяту элементы сваёй уласнай адукацыі21, г. зн. зброю супраць самой сябе.

Далей, як мы бачылі, прагрэс, прамысловасці спіхвае ў рады пралетарыяту цэлыя слаі пануючага класа або, па крайняй меры, ставіць пад пагрозу ўмовы іх жыцця. Яны таксама прыносяць пралетарыяту вялікую колькасць элементаў адукацыі.

Нарэшце, у тыя перыяды, калі класавая барацьба набліжаецца да развязкі, працэс разлажэння ўнутры пануючага класа, унутры ўсяго старога грамадства набывае такі бурны, такі рэзкі характар, што невялікая частка пануючага класа адракаецца ад яго і прымыкае да рэвалюцыйнага класа, да таго класа, якому належыць будучыня. Вось чаму, як раней частка дваранства пераходзіла да буржуазіі, так цяпер частка буржуазіі пераходзіць да пралетарыяту, іменна — частка буржуа-ідэолагаў, якія ўзвысіліся да тэарэтычнага разумення ўсяго ходу гістарычнага руху.

3 усіх класаў, якія процістаяць цяпер буржуазіі, толькі пралетарыят уяўляе сабой сапраўды рэвалюцыйны клас. Усе іншыя класы прыходзяць у заняпад і знішчаюцца з развіццём буйной прамысловасці, пралетарыят жа ёсць яе ўласны прадукт.

Сярэднія саслоўі: дробны прамысловец, дробны гандляр, рамеснік і селянін — усе яны змагаюцца з буржуазіяй для таго, каб выратаваць сваё існаванне ад гібелі, як сярэдніх саслоўяў. Яны, значыць, не рэвалюцыйныя, а кансерватыўныя. Нават больш, яны рэакцыйныя: яны імкнуцца павярнуць назад кола гісторыі. Калі яны рэвалюцыйныя, то пастолькі, паколькі іх чакае пераход у рады пралетарыяту, паколькі яны абараняюць не свае цяперашнія, а свае будучыя інтарэсы, паколькі яны пакі-даюць свой уласны пункт гледжання для таго, каб стаць на пункт гледжання пралетарыяту.

Люмпен-пралетарыят, гэты пасіўны прадукт гніення самых ніжэйшых слаёў старога грамадства, месцамі ўцягваецца пралетарскай рэвалюцыяй у рух, але ў выніку ўсяго свайго жыццёвага становішча ён значна больш схільны прадаваць сябе для рэакцыйных падкопаў.

Жыццёвыя ўмовы старога грамадства ўжо знішчаны ў жыццёвых умовах пралетарыяту. У пралетарыя няма ўласнасці; яго адносіны да жонкі і дзяцей не маюць больш нічога агульнага з буржуазнымі сямейнымі адносінамі; сучасная прамысловая праца, сучасны прыгнёт капіталу, аднолькавы як у Англіі, так і ў Францыі, як у Амерыцы, так і ў Германіі, сцерлі з яго ўсякі нацыянальны характар. Законы, мараль, рэлігія — усё гэта для яго не больш як буржуазныя забабоны, за якімі скрываюцца буржуазныя інтарэсы.

Усе ранейшыя класы, заваяваўшы сабе панаванне, імкнуліся ўмацаваць ужо набытае імі становішча ў жыцці, падпарадкоўваючы ўсё грамадства ўмовам, якія забяспечваюць іх спосаб прысваення. Пралетарыі ж могуць заваяваць грамадскія прадукцыйныя сілы, толькі знішчыўшы свой уласны цяперашні спосаб прысваення, а тым самым і ўвесь існаваўшы да гэтага часу спосаб прысваення ў цэлым. У пралетарыяў няма нічога свайго, што трэба было б ім ахоўваць, яны павінны разбурыць усё, што да гэтага часу ахоўвала і забяспечвала прыватную ўласнасць.

Усе рухі, якія да гэтага часу адбываліся, былі рухамі меншасці або здзяйсняліся ў інтарэсах меншасці. Пралетарскі рух ёсць самастойны рух велізарнай большасці ў інтарэсах велізарнай большасці. Пралетарыят, самы ніжэйшы слой сучаснага грамадства, не можа падняцца, не можа выпраміцца без таго, каб пры гэтым не ўзляцела ў паветра ўся ўзвышаючаяся над ім надбудова з слаёў, якія ўтвараюць афіцыйнае грамадства.

Калі не па зместу, то па форме барацьба пралетарыяту супраць буржуазіі з’яўляецца спачатку барацьбой нацыянальнай. Пралетарыят кожнай краіны, зразумела, павінен перш за ўсё пакончыць са сваёй уласнай буржуазіяй.

Апісваючы найбольш агульныя фазы развіцця пралетарыяту, мы прасочвалі больш-менш прыкрытую грамадзянскую вайну ўнутры існуючага грамадства аж да таго пункта, калі яна ператвараецца ў адкрытую рэвалюцыю, і пралетарыят засноўвае сваё панаванне шляхам насільнага звяржэння буржуазіі.

Усе да гэтага часу існаваўшыя грамадствы засноўваліся, як мы бачылі, на антаганізме паміж класамі прыгнятаючымі і прыгнечанымі. Але, каб магчыма было прыгнятаць які-небудзь клас, неабходна забяспечыць умовы, пры якіх ён мог бы весці, па крайняй меры, сваё рабскае існаванне. Прыгонны ў прыгонным стане выбіўся да становішча члена камуны гэтак жа, як дробны буржуа пад ярмом феадальнага абсалютызму выбіўся да становішча буржуа. Наадварот, сучасны рабочы з прагрэсам прамысловасці не паднімаецца, а ўсё больш апускаецца ніжэй умоў існавання свайго ўласнага класа. Рабочы становіцца паўперам, і паўперызм расце яшчэ хутчэй, чым насельніцтва і багацце. Гэта ясна паказвае, што буржуазія няздольна заставацца далей пануючым класам грамадства і навязваць усяму грамадству ўмовы існавання свайго класа ў якасці рэгулюючага закону. Яна няздольна панаваць, таму што няздольна забяспечыць свайму рабу нават рабскага ўзроўню існавання, таму што вымушана даць яму апусціцца да такога становішча, калі яна сама павінна яго карміць, замест таго каб карміцца за яго кошт. Грамадства не можа больш жыць пад яе ўладай, г. зн. яе жыццё несумяшчальна больш з грамадствам.

Асноўнай умовай існавання і панавання класа буржуазіі з’яўляецца накапленне багацця ў руках прыватных асоб, утварэнне і павелічэнне капіталу. Умовай існавання капіталу з’яўляецца наёмная праца. Наёмная праца трымаецца выключна на канкурэнцыі рабочых паміж сабой. Прагрэс прамысловасці, міжвольным носьбітам якога. з’яўляецца буржуазія, бяссільная яму супраціўляцца, ставіць на месца раз’яднання рабочых канкурэнцыяй рэвалюцыйнае аб’яднанне іх пры дапамозе асацыяцыі. Такім чынам, з развіццём буйной прамысловасці з-пад ног буржуазіі вырываецца сама аснова, на якой яна вырабляе і прысвойвае прадукты. Яна параджае перш за ўсё сваіх уласных магільшчыкаў. Яе гібель і перамога пралетарыяту аднолькава непазбежны.

Ⅱ. Пралетарыі i камуністы

У якіх адносінах стаяць камуністы да пралетарыяў наогул?

Камуністы не з’яўляюцца асобай партыяй, якая процістаіць іншым рабочым партыям.

У іх няма ніякіх інтарэсаў, асобных ад інтарэсаў усяго пралетарыяту ў цэлым.

Яны не выстаўляюць ніякіх асобых22 прынцыпаў, пад якія яны хацелі б падагнаць пралетарскі рух.

Камуністы адрозніваюцца ад астатніх пралетарскіх партый толькі тым, што, з аднаго боку, у барацьбе пралетарыяў розных нацый яны выдзяляюць і адстойваюць агульныя, не залежныя ад нацыянальнасці інтарэсы ўсяго пралетарыяту; з другога боку, тым, што на розных ступенях развіцця, праз якія праходзіць барацьба пралетарыяту з буржуазіяй, яны заўсёды з’яўляюцца прадстаўнікамі інтарэсаў руху ў цэлым.

Камуністы, значыць, на практыцы з’яўляюцца самай рашучай часткай рабочых партый усіх краін, якая заўсёды заахвочвае да руху наперад23, а ў тэарэтычных адносінах у іх перад астатняй масай пралетарыяту перавага ў разуменні ўмоў, ходу і агульных вынікаў пралетарскага руху.

Бліжэйшая мэта камуністаў тая ж самая, што і ўсіх астатніх пралетарскіх партый: фарміраванне пралетарыяту ў клас, звяржэнне панавання буржуазіі, заваяванне пралетарыятам палітычнай улады.

Тэарэтычныя палажэнні камуністаў ні ў якой меры не грунтуюцца на ідэях, прынцыпах, выдуманых ці адкрытых тым або іншым абнавіцелем свету.

Яны з’яўляюцца толькі агульным выражэннем сапраўдных адносін класавай барацьбы, якая адбываецца, выражэннем гістарычнага руху, што ажыццяўляецца на нашых вачах. Знішчэнне раней існаваўшых адносін уласнасці не з’яўляецца нечым уласцівым выключна камунізму.

Усе адносіны ўласнасці падвяргаліся пастаяннай гістарычнай змене, пастаянным гістарычным змяненням.

Напрыклад, французская рэвалюцыя адмяніла феадальную ўласнасць, замяніўшы яе ўласнасцю буржуазнай.

Адметнай рысай камунізму з’яўляецца не адмена ўласнасці наогул, а адмена буржуазнай уласнасці.

Але сучасная буржуазная прыватная ўласнасць ёсць апошняе і самае поўнае выражэнне такой вытворчасці і прысваення прадуктаў, якое трымаецца на класавых антаганізмах, на эксплуатацыі адных другімі24.

У гэтым сэнсе камуністы могуць выразіць сваю тэорыю адным палажэннем: знішчэнне прыватнай уласнасці.

Нас, камуністаў, папракалі ў тым, што мы хочам знішчыць уласнасць, асабіста набытую, здабытую сваёй працай, уласнасць, якая ўтварае аснову ўсякай асабістай свабоды, дзейнасці і самастойнасці.

Заробленая, сумленна нажытая, здабытая сваёй працай уласнасць! Ці гаворыце вы аб дробнабуржуазнай, дробнасялянскай уласнасці, якая папярэднічала ўласнасці буржуазнай? Нам няма патрэбы яе знішчаць, раз-віццё прамысловасці яе знішчыла і знішчае дзень пры дні.

Ці, можа, вы гаворыце аб сучаснай буржуазнай прыватнай уласнасці?

Але хіба наёмная праца, праца пралетарыя, стварае яму ўласнасць? Ні ў якім разе. Яна стварае капітал, г. зн. уласнасць, якая эксплуатуе наёмную працу, уласнасць, якая можа павялічвацца толькі пры ўмове, што яна параджае новую наёмную працу, каб зноў яе эксплуатаваць. Уласнасць у яе сучасным выглядзе рухаецца ў процілегласці паміж капіталам і наёмнай працай. Разгледзім жа абодва бакі гэтай процілегласці.

Быць капіталістам — значыць займаць у вытворчасці не толькі чыста асабістае, але і грамадскае становішча. Капітал — гэта калектыўны прадукт і можа быць прыведзены ў рух толькі сумеснай дзейнасцю многіх членаў грамадства, а ў канчатковым выніку — толькі сумеснай дзейнасцю ўсіх членаў грамадства.

Такім чынам, капітал — не асабістая, а грамадская сіла.

Значыць, калі капітал будзе ператвораны ў калектыўную, усім членам грамадства прыналежную, уласнасць, то гэта не будзе ператварэннем асабістай уласнасці ў грамадскую. Зменіцца толькі грамадскі характар уласнасці. Яна страціць свой класавы характар.

Пяройдзем да наёмнай працы.

Сярэдняя цана наёмнай працы ёсць мінімум заработнай платы, г. зн. сума жыццёвых сродкаў, неабходных для захавання жыцця рабочага як рабочага. Значыць, таго, што наёмны рабочы прысвойвае ў выніку сваёй дзейнасці, ледзь хапае для ўзнаўлення яго жыцця. Мы зусім не маем намеру знішчыць гэта асабістае прысваенне прадуктаў працы, што служаць непасрэдна для ўзнаўлення жыцця, прысваенне, не пакідаючае ніякага лішку, які мог бы стварыць уладу над чужой працай. Мы хочам знішчыць толькі нікчэмны характар такога прысваення, калі рабочы жыве толькі для таго, каб павялічваць капітал, і жыве ўсяго пастолькі, паколькі гэтага патрабуюць інтарэсы пануючага класа.

У буржуазным грамадстве жывая праца ёсць толькі сродак павялічваць накопленую працу. У камуністычным грамадстве накопленая праца — гэта толькі сродак расшыраць, узбагачаць, аблягчаць жыццёвы працэс рабочых.

Такім чынам, у буржуазным грамадстве мінулае пануе над сучасным, у камуністычным грамадстве — сучаснае над мінулым. У буржуазным грамадстве капітал уладае самастойнасцю і індывідуальнасцю, між тым як працоўны індывідуум пазбаўлены самастойнасці і абязлічаны.

I знішчэнне гэтых адносін буржуазія называе скасаваннем асобы і свабоды! Яна мае рацыю. Сапраўды, гаворка ідзе аб скасаванні буржуазнай асобы, буржуазнай самастойнасці і буржуазнай свабоды.

Пад свабодай, у рамках цяперашніх буржуазных вы-творчых адносін, разумеюць свабоду гандлю, свабоду куплі і продажу.

Але з падзеннем гандлярства падзе і свабоднае гандлярства. Размовы аб свабодным гандлярстве, як і ўсе іншыя напышлівыя размовы нашых буржуа аб свабодзе, маюць наогул сэнс толькі ў адносінах да несвабоднага гандлярства, да заняволенага гараджаніна сярэдневякоўя, а не ў адносінах да камуністычнага знішчэння гандлярства, буржуазных вытворчых адносін і самой буржуазіі.

Вам здаецца жахлівым тое, што мы хочам знішчыць прыватную ўласнасць. Але ў вашым цяперашнім грамадстве прыватная ўласнасць знішчана для дзевяці дзесятых яго членаў; яна існуе іменна дзякуючы таму, што не існуе для дзевяці дзесятых. Вы папракаеце нас, значыць, у тым, што мы хочам знішчыць уласнасць, якая прадугледжвае ў якасці неабходнай умовы адсутнасць уласнасці ў велізарнай большасці грамадства.

Адным словам, вы папракаеце нас у тым, што мы хочам знішчыць вашу ўласнасць. Так, мы сапраўды хочам гэта зрабіць.

3 таго моманту, калі нельга будзе больш ператвараць працу ў капітал, у грошы, у зямельную рэнту, карацей — у грамадскую сілу, якую можна манапалізаваць, г. зн. з таго моманту, калі асабістая ўласнасць не зможа больш ператварацца ў буржуазную ўласнасць,— з гэтага моманту, заяўляеце вы, асоба знішчана.

Вы прызнаяцеся, значыць, што асобай вы не лічыце нікога, апрача буржуа, г. зн. буржуазнага ўласніка. Такая асоба сапраўды павінна быць знішчана.

Камунізм ні ў кога не адбірае магчымасці прысваення грамадскіх прадуктаў, ён адбірае толькі магчымасць пры дапамозе гэтага прысваення занявольваць чужую працу.

Выстаўлялі пярэчанне, быццам са знішчэннем прыватнай уласнасці спыніцца ўсякая дзейнасць і запануе ўсеагульная ленасць.

У такім выпадку буржуазнае грамадства павінна было б даўно загінуць ад ленасці, бо тут той, хто працуе, нічога не набывае, а той, хто набывае, не працуе. Усе гэтыя апаскі зводзяцца да таўталогіі, што няма больш наёмнай працы, паколькі не існуе больш капіталу.

Усе пярэчанні, накіраваныя супраць камуністычнага спосабу прысваення і вытворчасці матэрыяльных прадуктаў, пашыраюцца таксама на прысваенне і вытворчасць прадуктаў разумовай працы. Падобна да таго як знішчэнне класавай уласнасці здаецца буржуа знішчэннем самой вытворчасці, так і знішчэнне класавай адукацыі для яго раўназначнае знішчэнню адукацыі наогул.

Адукацыя, гібель якой ён аплаквае, з’яўляецца для велізарнай большасці ператварэннем у прыдатак машыны.

Але не спрачайцеся з намі, ацэньваючы пры гэтым ад-мену буржуазнай уласнасці з пункту гледжання вашых буржуазных уяўленняў аб свабодзе, адукацыі, праве і г. д. Вашы ідэі самі з’яўляюцца прадуктам буржуазных вытворчых адносін і буржуазных адносін уласнасці, гэтак жа сама як ваша права ёсць толькі ўзведзеная ў закон воля вашага класа, воля, змест якой вызначаецца матэрыяльнымі ўмовамі жыцця вашага класа.

Ваша прадузятае ўяўленне, якое прымушае вас ператвараць свае вытворчыя адносіны і адносіны ўласнасці з адносін гістарычных, мінучых у працэсе развіцця вы-творчасці, у вечныя законы прыроды і розуму, вы падзяляеце з усімі панаваўшымі раней і загінуўшымі класамі. Калі заходзіць гаворка аб буржуазнай уласнасці, вы не смееце больш зразумець таго, што здаецца вам зразумелым у адносінах уласнасці антычнай або феадальнай.

Знішчэнне сям’і! Нават самыя крайнія радыкалы абураюцца гэтым гнюсным намерам камуністаў.

На чым заснавана сучасная, буржуазная сям’я? На капітале, на прыватнай нажыве. У зусім развітым выглядзе яна існуе толькі для буржуазіі; але яна знаходзіць сваё дапаўненне ў вымушанай бессямейнасці пралетарыяў і ў публічнай прастытуцыі.

Буржуазная сям’я натуральна адпадае разам з адпадзеннем гэтага яе дапаўнення, і абедзве разам знікнуць са знікненнем капіталу.

Або вы папракаеце нас у тым, што мы хочам спыніць эксплуатацыю дзяцей іх бацькамі? Мы прызнаёмся ў гэтым злачынстве.

Але вы сцвярджаеце, што, замяняючы дамашняе выхаванне грамадскім, мы хочам знішчыць самыя дарагія для чалавека адносіны.

А хіба ваша выхаванне не вызначаецца грамадствам? Хіба яно не вызначаецца грамадскімі адносінамі, у якіх вы выхоўваеце, не вызначаецца прамым або ўскосным умяшаннем грамадства праз школу і г. д.? Камуністы не выдумляюць уплыву грамадства на выхаванне; яны толькі змяняюць характар выхавання, вырываюць яго з-пад уплыву пануючага класа.

Буржуазныя разглагольстваванні аб сям’і і выхаванні, аб пяшчотных адносінах паміж бацькамі і дзецьмі выклікаюць тым больш агіды, чым больш разбураюцца ўсе сямейныя сувязі ў асяроддзі пралетарыяту дзякуючы развіццю буйной прамысловасці, чым больш дзеці ператвараюцца ў простыя прадметы гандлю і рабочыя інструменты.

Але вы, камуністы, хочаце ўвесці агульнасць жонак,— крычыць нам хорам уся буржуазія.

Буржуа глядзіць на сваю жонку як на простую прыладу вытворчасці. Ён чуе, што прылады вытворчасці мяркуецца аддаць у агульнае карыстанне, і, вядома, не можа вызваліцца ад думкі, што і жанчын напаткае такі ж самы лёс.

Ён нават і не падазрае, што гаворка ідзе якраз аб знішчэнні такога становішча жанчыны, калі яна з’яўляецца простай прыладай вытворчасці.

Між іншым, няма нічога больш смешнага за высока-маральны жах нашых буржуа адносна ўяўнай афіцыйнай агульнасці жонак у камуністаў. Камуністам няма патрэбы ўводзіць агульнасць жонак, яна існавала амаль заўсёды.

Нашы буржуа, не задавальняючыся тым, што ў іх рас-параджэнні знаходзяцца жонкі і дочкі іх рабочых, не гаворачы ўжо аб афіцыйнай прастытуцыі, бачаць асаблівую асалоду ў тым, каб спакушаць жонак адзін у другога.

Буржуазны шлюб з’яўляецца ў сапраўднасці агульнасцю жонак. Камуністам можна было б зрабіць папрок хіба толькі ў тым, быццам яны хочуць увесці замест крывадушна-прыкрытай агульнасці жонак афіцыйную, адкрытую. Але ж само сабой зразумела, што са знішчэннем цяперашніх вытворчых адносін знікне і вынікаючая з іх агульнасць жонак, г. зн. афіцыйная і неафіцыйная прастытуцыя.

Далей, камуністаў папракаюць, быццам яны хочуць адмяніць айчыну, нацыянальнасць.

Рабочыя не маюць айчыны. У іх нельга адабраць тое, чаго ў іх няма. Паколькі пралетарыят павінен перш за ўсё заваяваць палітычнае панаванне, узняцца да становішча нацыянальнага класа25, канстытуіравацца як нацыя, ён сам пакуль яшчэ нацыянальны, хоць зусім не ў тым сэнсе, як разумее гэта буржуазія.

Нацыянальная адасобленасць і процілегласці народаў усё больш і больш знікаюць ужо з развіццём буржуазіі, са свабодай гандлю, сусветным рынкам, з аднастайнасцю прамысловай вытворчасці і адпаведных ёй умоў жыцця.

Панаванне пралетарыяту яшчэ больш паскорыць іх знікненне. Злучэнне намаганняў, па крайняй меры цывілізаваных краін, ёсць адна з першых умоў вызвалення пралетарыяту.

У той жа меры, у якой будзе знішчана эксплуатацыя аднаго індывідуума другім, знішчана будзе і эксплуатацыя адной нацыі другой.

Разам з антаганізмам класаў унутры нацый знікнуць і варожыя адносіны нацый паміж сабой.

Абвінавачанні супраць камунізму, якія выстаўляюцца з рэлігійных, філасофскіх і наогул ідэалагічных пунктаў гледжання, не заслугоўваюць падрабязнага разгляду.

Ці патрэбна асобая глыбакадумнасць, каб зразумець, што разам з умовамі жыцця людзей, з іх грамадскімі адносінамі, з іх грамадскім быццём змяняюцца таксама і іх уяўленні, погляды і паняцці,— адным словам, іх свядомасць?

Што ж даказвае гісторыя ідэй, як не тое, што духоўная вытворчасць пераўтвараецца разам з матэрыяльнай? Пануючымі ідэямі любога часу былі заўсёды толькі ідэі пануючага класа.

Гавораць аб ідэях, якія рэвалюцыянізуюць усё грамадства; гэтым выражаюць толькі той факт, што ўнутры старога грамадства ўтварыліся элементы новага, што поруч з разлажэннем старых умоў жыцця ідзе і разлажэнне старых ідэй.

Калі старажытны свет хіліўся да гібелі, старажытныя рэлігіі былі пераможаны хрысціянскай рэлігіяй. Калі хрысціянскія ідэі ў ⅩⅧ стагоддзі гінулі пад ударам асветніцкіх ідэй, феадальнае грамадства вяло свой смяротны бой з рэвалюцыйнай у той час буржуазіяй. Ідэі свабоды сумлення і рэлігіі выражалі ў абсягу ведаў толькі панаванне свабоднай канкурэнцыі.

«Але», скажуць нам, «рэлігійныя, маральныя, філасофскія, палітычныя, прававыя ідэі і г. д., вядома, змяняліся ў ходзе гістарычнага развіцця. Рэлігія ж, маральнасць, філасофія, палітыка, права заўсёды захоўваліся ў гэтым бесперапынным змяненні.

Да таго ж існуюць вечныя ісціны, як свабода, справядлівасць і г. д., агульныя для ўсіх стадый грамадскага развіцця. Камунізм жа адмяняе вечныя ісціны, ён адмяняе рэлігію, маральнасць, замест таго каб абнавіць іх; значыць, ён супярэчыць усяму папярэдняму ходу гістарычнага развіцця».

Да чаго зводзіцца гэта абвінавачанне? Гісторыя ўсіх дагэтуль існаваўшых грамадстваў рухалася ў класавых процілегласцях, якія ў розныя эпохі складваліся па-рознаму.

Але якія б формы яны ні набывалі, эксплуатацыя адной часткі грамадства другою з’яўляецца фактам, агульным для ўсіх мінулых стагоддзяў. Не дзіўна таму, што грамадская свядомасць усіх вякоў, нягледзячы на ўсю разнастайнасць і ўсе адрозненні, рухаецца ў пэўных агульных формах, у формах свядомасці, якія зусім знікнуць толькі з канчатковым знікненнем процілегласці класаў.

Камуністычная рэвалюцыя ёсць самы рашучы разрыў з атрыманымі ў спадчыну ад мінулага адносінамі ўласнасці; не дзіўна, што ў ходзе свайго развіцця яна самым рашучым чынам парывае з ідэямі, атрыманымі ў спадчыну ад мінулага.

Пакінем, аднак, пярэчанні буржуазіі супраць камунізму.

Мы бачылі ўжо вышэй, што першым крокам у рабочай рэвалюцыі з’яўляецца ператварэнне пралетарыяту ў пануючы клас, заваяванне дэмакратыі.

Пралетарыят выкарыстоўвае сваё палітычнае панаванне для таго, каб вырваць у буржуазіі крок за крокам увесь капітал, цэнтралізаваць усе прылады вытворчасці ў руках дзяржавы, г. зн. пралетарыяту, арганізаванага як пануючы клас, і як найхутчэй павялічыць суму прадукцыйных сіл.

Гэта можа, вядома, адбыцца спачатку толькі пры дапамозе дэспатычнага ўмяшання ў права ўласнасці і ў буржуазныя вытворчыя адносіны, г. зн. пры дапамозе мерапрыемстваў, якія эканамічна здаюцца недастатковымі і негрунтоўнымі, але якія ў ходзе руху перарастаюць самі сябе26 і з’яўляюцца непазбежнымі як сродак для перавароту ва ўсім спосабе вытворчасці.

Гэтыя мерапрыемствы будуць, вядома, розныя ў розных краінах.

Аднак у найбольш перадавых краінах могуць быць амаль усюды прыменены наступныя меры:

  1. Экспрапрыяцыя зямельнай уласнасці і накіраванне зямельнай рэнты на пакрыццё дзяржаўных расходаў.
  2. Высокі прагрэсіўны падатак.
  3. Адмена права спадчыны.
  4. Канфіскацыя маёмасці ўсіх эмігрантаў і мяцежнікаў.
  5. Цэнтралізацыя крэдыту ў руках дзяржавы пры дапамозе нацыянальнага банка з дзяржаўным капіталам і з выключнай манаполіяй.
  6. Цэнтралізацыя ўсяго транспарту ў руках дзяржавы.
  7. Павелічэнне колькасці дзяржаўных фабрык, прылад вытворчасці, расчыстка пад поле і паляпшэнне зямель па агульнаму плану.
  8. Аднолькавая абавязковасць працы для ўсіх, арганізацыя прамысловых армій, у асаблівасці для земляробства.
  9. Злучэнне земляробства з прамысловасцю, садзейнічанне паступовай ліквідацыі адрознення паміж горадам і вёскай27.
  10. Грамадскае і бясплатнае выхаванне ўсіх дзяцей. Ліквідацыя фабрычнай працы дзяцей у сучаснай яе форме. Злучэнне выхавання з матэрыяльнай вытворчасцю і г. д.

Калі ў ходзе развіцця знікнуць класавыя адрозненні і ўся вытворчасць сканцэнтруецца ў руках асацыяцыі індывідаў, тады публічная ўлада страціць свой палітычны характар. Палітычная ўлада ва ўласным сэнсе слова — гэта арганізаванае насілле аднаго класа для падаўлення другога. Калі пралетарыят у барацьбе супраць буржуазіі абавязкова аб’ядноўваецца ў клас, калі шляхам рэвалюцыі ён ператварае сябе ў пануючы клас і ў якасці пануючага класа сілай скасоўвае старыя вытворчыя адносіны, то разам з гэтымі вытворчымі адносінамі ён знішчае ўмовы існавання класавай процілегласці, знішчае класы наогул, а тым самым і сваё ўласнае панаванне як класа.

На месца старога буржуазнага грамадства з яго класамі і класавымі процілегласцямі прыходзіць асацыяцыя, у якой свабоднае развіццё кожнага з’яўляецца ўмовай свабоднага развіцця ўсіх.

Ⅲ. Сацыялістычная i камуністычная літаратура

1. Рэакцыйны сацыялізм

а) Феадальны сацыялізм

Французская і англійская арыстакратыя па свайму гістарычнаму становішчу была заклікана да таго, каб пісаць памфлеты супраць сучаснага буржуазнага грамадства. У французскай ліпеньскай рэвалюцыі 1830 г. і ў англійскім руху на карысць парламенцкай рэформы ненавісны выскачка яшчэ раз нанёс ёй паражэнне. Аб сур’ёзнай палітычнай барацьбе не магло быць больш і гаворкі. Ёй заставалася толькі літаратурная барацьба. Але і ў галіне літаратуры старыя фразы часоў Рэстаўрацыі28 сталі ўжо немагчымыя. Каб выклікаць спачуванне, арыстакратыя павінна была зрабіць выгляд, што яна ўжо не клапоціцца аб сваіх уласных інтарэсах і складае свой абвінаваўчы акт супраць буржуазіі толькі ў інтарэсах эксплуатуемага рабочага класа. Яна рабіла сабе задавальненне тым, што выдумляла пасквілі на свайго новага ўладара і шаптала яму на вуха больш-менш злавесныя прароцтвы.

Так узнік феадальны сацыялізм: напалавіну пахавальная песня — напалавіну пасквіль, напалавіну адгалосак мінулага — напалавіну пагроза будучага, які падчас паражае буржуазію ў самае сэрца сваім горкім, дасціпным, з’едлівым прыгаворам, але які заўсёды стварае камічнае ўражанне поўнай няздольнасцю зразумець ход сучаснай гісторыі.

Арыстакратыя размахвала жабрацкай торбай пралетарыяту як сцягам, каб павесці за сабою народ. Але кожны раз, калі ён ішоў за ёю, ён заўважаў на яе заду старыя феадальныя гербы і разбягаўся з гучным і непачцівым рогатам.

Разыгрываннем гэтай камедыі займалася частка французскіх легітымістаў і «Маладая Англія»29.

Калі феадалы даказваюць, што іх спосаб эксплуатацыі быў іншага роду, чым буржуазная эксплуатацыя, то яны забываюць толькі, што яны эксплуатавалі пры зусім іншых, цяпер ужо аджыўшых, акалічнасцях і ўмовах. Калі яны ўказваюць, што пры іх панаванні не існавала сучаснага пралетарыяту, то забываюць, што якраз сучасная буржуазія была неабходным вынікам іх грамадскага ладу.

Між іншым, яны так мала ўтойваюць рэакцыйны характар сваёй крытыкі, што іх галоўнае абвінавачанне супраць буржуазіі іменна ў тым і заключаецца, што пры яе панаванні развіваецца клас, які ўзарве ў паветра ўвесь стары грамадскі парадак.

Яны значна больш папракаюць буржуазію за тое, што яна параджае рэвалюцыйны пралетарыят, чым за тое, што яна параджае пралетарыят наогул.

Таму ў палітычнай практыцы яны прымаюць удзел ва ўсіх насільных мерапрыемствах супраць рабочага класа, а ў штодзённым жыцці, насуперак усёй сваёй напышлівай фразеалогіі, не прапускаюць выпадку падабраць залатыя яблыкі30 і прамяняць вернасць, любоў, гонар на барыш ад гандлю авечай воўнай, цукровымі буракамі і гарэлкай31.

Падобна да таго як поп заўсёды ішоў поруч з феадалам, папоўскі сацыялізм ідзе поруч з феадальным.

Няма нічога лягчэй, як надаць хрысціянскаму аскетызму сацыялістычнае адценне. Хіба хрысціянства не выступала таксама супраць прыватнай уласнасці, супраць шлюбу, супраць дзяржавы? Хіба яно не прапаведавала замест гэтага дабрачыннасць і жабрацтва, бясшлюбнасць і ўмярцвенне плоці, манастырскае жыццё і царкву? Хрысціянскі сацыялізм — гэта толькі святая вада, якою поп кропіць азлабленне арыстакрата.

b) Дробнабуржуазны сацыялізм

Феадальная арыстакратыя — не адзіны звергнуты буржуазіяй клас, умовы жыцця якога ў сучасным буржуазным грамадстве пагаршаліся і адміралі. Сярэдневяковае саслоўе гараджан і саслоўе дробных сялян былі папярэднікамі сучаснай буржуазіі. У краінах, менш развітых у прамысловых і гандлёвых адносінах, клас гэты да цяперашняга часу яшчэ гібее побач з буржуазіяй, якая развіваецца.

У тых краінах, дзе развілася сучасная цывілізацыя, утварылася — і як дадатковая частка буржуазнага грамадства пастаянна зноў утвараецца — новая дробная буржуазія, якая хістаецца паміж пралетарыятам і буржуазіяй. Але канкурэнцыя пастаянна спіхвае належачых да гэтага класа асоб у рады пралетарыяту, і яны пачынаюць ужо бачыць набліжэнне таго моманту, калі з развіццём буйной прамысловасці яны зусім знікнуць як самастойная частка сучаснага грамадства і ў гандлі, прамысловасці і земляробстве будуць замешчаны наглядчыкамі і наёмнымі служачымі.

У такіх краінах, як Францыя, дзе сялянства складае значна больш палавіны ўсяго насельніцтва, натуральна было з’яўленне пісьменнікаў, якія, становячыся на бок пралетарыяту супраць буржуазіі, у сваёй крытыцы буржуазнага ладу прыкладвалі да яго дробнабуржуазную і дробнасялянскую мерку і абаранялі справу рабочых з дробнабуржуазнага пункту гледжання. Так узнік дробнабуржуазны сацыялізм. Сісмандзі стаіць на чале гэтага роду літаратуры не толькі ў Францыі, але і ў Англіі.

Гэты сацыялізм выдатна ўмеў заўважыць супярэчнасці ў сучасных вытворчых адносінах. Ён выкрыў крывадушную апалагетыку эканамістаў. Ён неабвержна даказаў разбуральнае дзеянне машыннай вытворчасці і падзелу працы, канцэнтрацыю капіталаў і землеўладання, перавытворчасць, крызісы, непазбежную гібель дробных буржуа і сялян, галечу пралетарыяту, анархію вытворчасці, страшэнную няроўнасць у размеркаванні багацця, знішчальную прамысловую вайну нацый паміж сабой, разлажэнне старых звычаяў, старых сямейных адносін і старых нацыянальнасцей.

Але па свайму станоўчаму зместу гэты сацыялізм імкнецца або аднавіць старыя сродкі вытворчасці і абмену, а разам з імі старыя адносіны ўласнасці і старое грамадства, або — зноў насільна ўціснуць сучасныя сродкі вы-творчасці і абмену ў рамкі старых адносін уласнасці, адносін, якія былі ўжо імі ўзарваны і абавязкова павінны былі быць узарваны. У абодвух выпадках ён адначасова і рэакцыйны і утапічны.

Цэхавая арганізацыя прамысловасці і патрыярхальная сельская гаспадарка — вось яго апошняе слова.

У далейшым сваім развіцці напрамак гэты выліўся ў баязлівае бурчанне32.

c) Нямецкі, або «ісцінны», сацыялізм

Сацыялістычная і камуністычная літаратура Францыі, якая ўзнікла пад прыгнётам пануючай буржуазіі і з’яўляецца літаратурным выражэннем барацьбы супраць гэтага панавання, была перанесена ў Германію ў такі час, калі буржуазія там толькі што пачала сваю барацьбу супраць феадальнага абсалютызму.

Нямецкія філосафы, паўфілосафы і аматары прыгожай фразы прагна ўхапіліся за гэту літаратуру, пазабыўшы толькі, што з перанясеннем гэтых твораў з Францыі ў Германію туды не былі адначасова перанесены і французскія ўмовы жыцця. У нямецкіх умовах французская літаратура страціла ўсё непасрэднае практычнае значэнне і набыла выгляд чыста літаратурнай плыні. Яна павінна была набыць характар дасужага мудрагельства аб ажыццяўленні чалавечай сутнасці. Так, патрабаванні першай французскай рэвалюцыі для нямецкіх філосафаў ⅩⅧ стагоддзя мелі сэнс толькі як патрабаванні «практычнага розуму» наогул, а праяўленні волі рэвалюцыйнай французскай буржуазіі ў іх вачах мелі значэнне законаў чыстай волі, волі, якой яна павінна быць, ісцінна чалавечай волі.

Уся работа нямецкіх літаратараў заключалася выключна ў тым, каб прымірыць новыя французскія ідэі са сваім старым філасофскім сумленнем, або, правільней, у тым, каб засвоіць французскія ідэі са свайго філасофскага пункту гледжання.

Гэта засваенне адбылося такім жа чынам, якім наогул засвойваюць чужую мову, шляхам перакладу.

Вядома, што на манускрыптах, якія змяшчалі класічныя творы язычаскай старажытнасці, манахі паверх тэксту пісалі недарэчныя жыццеапісанні каталіцкіх святых. Нямецкія літаратары абышліся з нечасцівай французскай літаратурай якраз наадварот. Пад французскі арыгінал яны ўпісалі сваю філасофскую бязглуздзіцу. Напрыклад, пад французскую крытыку грашовых адносін яны ўпісалі «адчужэнне чалавечай сутнасці», пад французскую крытыку буржуазнай дзяржавы — «скасаванне панавання Абстрактна-Усеагульнага» і г. д.

Гэта падсоўванне пад французскія тэорыі сваёй філасофскай фразеалогіі яны ахрысцілі «філасофіяй дзеяння», «ісцінным сацыялізмам», «нямецкай навукай сацыялізму», «філасофскім абгрунтаваннем сацыялізму» і г. д.

Французская сацыялістычна-камуністычная літаратура была такім чынам зусім выпусташана. I паколькі ў руках немца яна перастала выражаць барацьбу аднаго класа супраць другога, то немец быў перакананы, што ён узняўся вышэй «французскай аднабаковасці», што ён адстойвае, замест ісцінных патрэбнасцей, патрэбнасць у ісціне, а замест інтарэсаў пралетарыяту — інтарэсы чалавечай сутнасці, інтарэсы чалавека наогул, чалавека, які не належыць ні да якога класа і наогул існуе не ў сапраўднасці, а ў туманных нябёсах філасофскай фантазіі.

Гэты нямецкі сацыялізм, які лічыў свае бездапаможныя вучнёўскія практыкаванні такімі сур’ёзнымі і важнымі і так крыкліва іх рэкламаваў, страціў мала-памалу сваю педантычную нявіннасць.

Барацьба нямецкай, асабліва прускай, буржуазіі суп-раць феадалаў і абсалютнай манархіі — адным словам ліберальны рух — станавілася ўсё сур’ёзней.

«Ісціннаму» сацыялізму трапіўся, такім чынам, жаданы выпадак проціпаставіць палітычнаму руху сацыялістычныя патрабаванні, абвяшчаць традыцыйную анафему лібералізму, прадстаўнічай дзяржаве, буржуазнай канкурэнцыі, буржуазнай свабодзе друку, буржуазнаму праву, буржуазнай свабодзе і роўнасці і прапаведаваць народнай масе, што ў гэтым буржуазным руху яна. не можа нічога выйграць, але, наадварот, рызыкуе ўсё страціць. Нямецкі сацыялізм вельмі дарэчы забываў, што французская крытыка, нікчэмным адгалоскам якой ён быў, мела на ўвазе сучаснае буржуазнае грамадства з адпавядаючымі яму матэрыяльнымі ўмовамі жыцця і адпаведнай палітычнай канстытуцыяй, г. зн. якраз усе тыя прадпасылкі, аб заваёве якіх у Германіі толькі яшчэ ішла гаворка.

Нямецкім абсалютным урадам, з іх світай папоў, школьных настаўнікаў, заскарузлых юнкераў і бюракратаў, ён служыў дарэчы трапіўшым пад руку пудзілам супраць пагражальна наступаўшай буржуазіі.

Ён быў падсалоджаным дапаўненнем да горычы бізуноў і ружэйных куль, якімі гэтыя ўрады ўціхамірвалі паўстанні нямецкіх рабочых.

Калі «ісцінны» сацыялізм станавіўся такім чынам зброяй у руках урадаў супраць нямецкай буржуазіі, то ён і непасрэдна служыў выражэннем рэакцыйных інтарэсаў, інтарэсаў нямецкага мяшчанства. У Германіі сапраўдную грамадскую аснову Існуючага парадку рэчаў складае дробная буржуазія, якая перайшла ў спадчыну ад ⅩⅥ стагоддзя і з таго часу пастаянна зноў з’яўляецца ў той або іншай форме.

Захаванне яе раўназначна захаванню існуючага ў Германіі парадку рэчаў. Ад прамысловага і палітычнага панавання буржуазіі яна са страхам чакае сваёй вернай гібелі, з аднаго боку, з прычыны канцэнтрацыі капіталу, з другога — з прычыны росту рэвалюцыйнага пралетарыяту. Ёй здавалася, што «ісцінны» сацыялізм адным стрэлам забівае двух зайцаў. I «ісцінны» сацыялізм распаўсюджваўся як зараза.

Вытканае з абстрактнага павуціння, расшытае мудрагелістымі кветкамі красамоўства, прасякнутае слязамі саладжавага замілавання, гэта містычнае покрыва, якім нямецкія сацыялісты прыкрывалі пару сваіх худасочных «вечных ісцін», толькі павялічвала збыт іх тавару сярод гэтай публікі.

Са свайго боку, нямецкі сацыялізм усё больш разумеў сваё прызванне быць напышлівым прадстаўніком гэтага мяшчанства.

Ён абвясціў нямецкую нацыю ўзорнай нацыяй, а нямецкага мешчаніна — узорам чалавека. Кожнай яго ні-засці ён надаваў патаемны, узвышаны сацыялістычны сэнс, які ператвараў яе ў нешта ёй зусім процілеглае. Паслядоўны да канца, ён адкрыта выступаў супраць «груба-разбуральнага» напрамку камунізму і абвясціў, што сам ён у сваёй велічнай бесстароннасці стаіць вышэй усякай класавай барацьбы. За вельмі нямногімі выключэннямі ўсё, што цыркулюе ў Германіі ў якасці нібыта сацыялістычных і камуністычных твораў, належыць да гэтай бруднай, расслабляючай літаратуры33.

2. Кансерватыўны, або буржуазны, сацыялізм

Пэўная частка буржуазіі жадае вылечыць грамадскія хваробы для таго, каб умацаваць існаванне буржуазнага грамадства.

Сюды адносяцца эканамісты, філантропы, прыхільнікі гуманнасці, дбальнікі аб шчасці працоўных класаў, арганізатары дабрачыннасці, члены таварыстваў апекавання жывёл, заснавальнікі таварыстваў цвярозасці, нікчэмныя рэфарматары самых разнастайных відаў. Гэты буржуазны сацыялізм распрацоўваўся нават у цэлыя сістэмы.

У якасці прыкладу прывядзём «Філасофію ўбоства» Прудона.

Буржуа-сацыялісты хочуць захаваць умовы існавання сучаснага грамадства, але без барацьбы і небяспек, якія непазбежна з іх вынікаюць. Яны хочуць захаваць сучаснае грамадства, аднак, без тых элементаў, якія яго рэвалюцыянізуюць і разлагаюць. Яны хацелі б мець буржуазію без пралетарыяту. Той свет, у якім пануе буржуазія, вядома, здаецца ёй самым лепшым са светаў. Буржуазны сацыялізм распрацоўвае гэта суцяшальнае ўяўленне ў больш-менш цэльную сістэму. Запрашаючы пралетарыят ажыццявіць яго сістэму і ўвайсці ў новы Іерусалім, ён па сутнасці патрабуе толькі, каб пралетарыят заставаўся ў цяперашнім грамадстве, але адкінуў сваё ўяўленне аб ім, як аб нечым ненавісным.

Другая, менш сістэматычная, але больш практычная форма гэтага сацыялізму імкнулася да таго, каб унушыць рабочаму класу адмоўныя адносіны да ўсякага рэвалюцыйнага руху, даказваючы, што яму можа быць карысна не тое або іншае палітычнае пераўтварэнне, а толькі змяненне матэрыяльных умоў жыцця, эканамічных адносін. Аднак пад змяненнем матэрыяльных умоў жыцця гэты сацыялізм разумее ні ў якім разе не знішчэнне буржуазных вытворчых адносін, ажыццявімае толькі рэвалюцыйным шляхам, а адміністрацыйныя паляпшэнні, якія ажыццяўляюцца на глебе гэтых вытворчых адносін, значыць, нічога не змяняюць у адносінах паміж капіталам і наёмнай працай, у лепшым жа выпадку — толькі скарачаюць для буржуазіі выдаткі яе панавання і спрашчаюць яе дзяржаўную гаспадарку.

Самае прыдатнае для сябе выражэнне буржуазны сацыялізм знаходзіць толькі тады, калі ператвараецца ў просты аратарскі моўны зварот.

Свабодны гандаль! у інтарэсах рабочага класа; ахоўныя пошліны! у інтарэсах рабочага класа; адзіночныя турмы! у інтарэсах рабочага класа — вось апошняе, адзіна сказанае ўсур’ёз, слова буржуазнага сацыялізму.

Сацыялізм буржуазіі заключаецца якраз у сцвярджэнні, што буржуа з’яўляюцца буржуа,— у інтарэсах рабочага класа.

3. Крытычна-утапічны сацыялізм i камунізм

Мы не гаворым тут пра тую літаратуру, якая ва ўсіх вялікіх рэвалюцыях новага часу выражала патрабаванні пралетарыяту (творы Бабёфа і г. д.).

Першыя спробы пралетарыяту непасрэдна ажыццявіць свае ўласныя класавыя інтарэсы ў час усеагульнага хвалявання, у перыяд звяржэння феадальнага грамадства, непазбежна цярпелі крушэнне з прычыны неразвітасці самога пралетарыяту, а таксама з прычыны адсутнасці матэрыяльных умоў яго вызвалення, таму што гэтыя ўмовы з’яўляюцца толькі прадуктам буржуазнай эпохі. Рэвалюцыйная літаратура, якая суправаджала гэтыя першыя рухі пралетарыяту, па свайму зместу непазбежна з’яўляецца рэакцыйнай. Яна прапаведуе ўсеагульны аскетызм і грубую ўраўняльнасць.

Уласна сацыялістычныя і камуністычныя сістэмы, сістэмы Сен-Сімона, Фур’е, Оўэна і г. д., узнікаюць у першы, неразвіты перыяд барацьбы паміж пралетарыятам і буржуазіяй, паказаны намі вышэй (гл. «Буржуазія і пралетарыят»).

Вынаходцы гэтых сістэм, праўда, бачаць процілегласць класаў, гэтак жа як і дзеянне разбуральных элементаў унутры самога пануючага грамадства. Але яны не бачаць на баку пралетарыяту ніякай гістарычнай самадзейнасці, ніякага ўласцівага яму палітычнага руху.

Паколькі развіццё класавага антаганізму ідзе поруч з развіццём прамысловасці, то яны гэтак жа не могуць яшчэ знайсці матэрыяльных умоў вызвалення пралетарыяту і шукаюць такой сацыяльнай навукі, такіх сацыяльных законаў, якія стварылі б гэтыя ўмовы.

Месца грамадскай дзейнасці павінна заняць іх асабістая вынаходніцкая дзейнасць, месца гістарычных умоў вызвалення — фантастычныя ўмовы, месца паступова ідучай наперад арганізацыі пралетарыяту ў клас — арганізацыя грамадства па прыдуманаму імі рэцэпту. Далейшая гісторыя ўсяго свету зводзіцца для іх да прапаганды і практычнага ажыццяўлення іх грамадскіх планаў.

Праўда, яны ўсведамляюць, што ў гэтых сваіх планах абараняюць галоўным чынам інтарэсы рабочага класа як найбольш пакутуючага класа. Толькі ў якасці гэтага найбольш пакутуючага класа і існуе для іх пралетарыят.

Аднак неразвітая форма класавай барацьбы, а таксама іх уласнае становішча ў жыцці прыводзяць да таго, што яны лічаць сябе стаячымі высока над гэтым класавым антаганізмам. Яны хочуць палепшыць становішча ўсіх членаў грамадства, нават і тых, што знаходзяцца ў самых лепшых умовах. Таму яны заўсёды апелююць да ўсяго грамадства без адрознення і нават пераважна — да пануючага класа. На іх думку, дастаткова толькі зразумець іх сістэму, каб прызнаць яе самым лепшым планам самага лепшага з магчымых грамадстваў.

Яны адхіляюць таму ўсякае палітычнае, і ў асаблівасці ўсякае рэвалюцыйнае, дзеянне; яны хочуць дасягнуць сваёй мэты мірным шляхам і спрабуюць пры дапамозе дробных і, вядома, няўдалых вопытаў, сілай прыкладу пракласці дарогу новаму грамадскаму евангеллю.

Гэта фантастычнае апісанне будучага грамадства ўзнікае ў той час, калі пралетарыят яшчэ знаходзіцца ў вельмі неразвітым стане і ўяўляе сабе таму сваё ўласнае становішча яшчэ фантастычна, яно ўзнікае з першага поўнага прадчуванняў парыву пралетарыяту да ўсеагульнага пераўтварэння грамадства.

Але ў гэтых сацыялістычных і камуністычных творах ёсць таксама і крытычныя элементы. Гэтыя творы нападаюць на ўсе асновы існуючага грамадства. Вось чаму яны далі ў вышэйшай ступені каштоўны матэрыял для асветы рабочых. Іх станоўчыя вывады наконт будучага грамадства, напрыклад, знішчэнне процілегласці паміж горадам і вёскай34, знішчэнне сям’і, прыватнай нажывы, наёмнай працы, абвяшчэнне грамадскай гармоніі, ператварэнне дзяржавы ў простае кіраванне вытворчасцю,— усе гэтыя палажэнні выражаюць толькі неабходнасць ліквідацыі класавай процілегласці, якая толькі што пачынала развівацца і была вядома ім толькі ў яе першаснай бясформеннай неакрэсленасці. Вось чаму і палажэнні гэтыя маюць яшчэ зусім утапічны характар.

Значэнне крытычна-утапічнага сацыялізму і камунізму стаіць у адваротных адносінах да гістарычнага раз-віцця. Па меры таго як развіваецца і набывае ўсё больш выразныя формы барацьба класаў, гэта фантастычнае імкненне ўзвысіцца над ёй, гэта пераадоленне яе фантастычным шляхам пазбаўляецца ўсякага практычнага сэнсу і ўсякага тэарэтычнага апраўдання. Вось чаму, калі заснавальнікі гэтых сістэм і былі ў многіх адносінах рэвалюцыйныя, то іх вучні заўсёды ўтвараюць рэакцыйныя секты. Яны моцна трымаюцца старых поглядаў сваіх настаўнікаў, нягледзячы на далейшае гістарычнае развіццё пралетарыяту. Вось чаму яны паслядоўна стараюцца зноў прытупіць класавую барацьбу і прымірыць процілегласці. Яны ўсё яшчэ мараць аб ажыццяўленні, шляхам вопытаў, сваіх грамадскіх утопій, аб устанаўленні асобных фаланстэраў, аб заснаванні ўнутраных калоній [«Home-colonies»], аб стварэнні маленькай Ікарыі35 — кішэннага выдання новага Іерусаліма,— і для збудавання ўсіх гэтых паветраных замкаў вымушаны звяртацца да філантропіі буржуазных сэрцаў і кашалькоў. Яны паступова апускаюцца ў катэгорыю апісаных вышэй рэакцыйных або кансерватыўных сацыялістаў, адрозніваючыся ад іх толькі больш сістэматычным педантызмам і фанатычнай верай у цудадзейную сілу сваёй сацыяльнай навукі.

Вось чаму яны з лютасцю выступаюць супраць усякага палітычнага руху рабочых, выклікаемага, на іх думку, толькі сляпым нявер’ем у новае евангелле.

Оўэністы ў Англіі і фур’ерысты ў Францыі выступаюць — першыя супраць чартыстаў, другія супраць рэфармістаў36.

Ⅳ. Адносіны камуністаў да розных апазіцыйных партый

Пасля таго, што было сказана ў раздзеле Ⅱ, зразумелымі з’яўляюцца адносіны камуністаў да склаўшыхся ўжо рабочых партый, г. зн. іх адносіны да чартыстаў у Англіі і да прыхільнікаў аграрнай рэформы ў Паўночнай Амерыцы.

Камуністы змагаюцца ў імя бліжэйшых мэт і інтарэсаў рабочага класа, але ў той жа час у руху сённяшняга дня яны адстойваюць і будучыню руху. У Францыі, у барацьбе супраць кансерватыўнай і радыкальнай буржуазіі, камуністы прымыкаюць да сацыялістычна-дэмакратычнай партыі37 не адмаўляючыся тым не менш ад права адносіцца крытычна да фраз і ілюзій, якія вынікаюць з рэвалюцыйнай традыцыі.

У Швейцарыі яны падтрымліваюць радыкалаў, не выпускаючы, аднак, з-пад увагі, што гэта партыя складаецца з супярэчлівых элементаў, часткова з дэмакратычных сацыялістаў у французскім стылі, часткова з радыкальных буржуа.

Сярод палякаў камуністы падтрымліваюць партыю, якая ставіць аграрную рэвалюцыю ўмовай нацыянальнага вызвалення, тую самую партыю, якая выклікала кракаўскае паўстанне 1846 года.

У Германіі, паколькі буржуазія выступае рэвалюцыйна, камуністычная партыя змагаецца разам з ёю супраць абсалютнай манархіі, феадальнай зямельнай уласнасці і рэакцыйнага мяшчанства.

Але ні на хвіліну не перастае яна выпрацоўваць у рабочых магчыма больш яснае ўсведамленне варожай процілегласці паміж буржуазіяй і пралетарыятам, каб нямецкія рабочыя маглі зараз жа выкарыстаць грамадскія і палітычныя ўмовы, якія павінна прынесці з сабой панаванне буржуазіі, як зброю супраць яе ж самой, каб, зараз жа пасля звяржэння рэакцыйных класаў у Германіі, пачалася барацьба супраць самой буржуазіі.

На Германію камуністы звяртаюць галоўную сваю ўвагу таму, што яна знаходзіцца напярэдадні буржуазнай рэвалюцыі, таму, што яна зробіць гэты пераварот пры больш прагрэсіўных умовах еўрапейскай цывілізацыі наогул, са значна больш развітым пралетарыятам, чым у Англіі ⅩⅦ і ў Францыі ⅩⅧ стагоддзя. Нямецкая буржуазная рэвалюцыя, значыць, можа быць толькі непасрэдным пралогам пралетарскай рэвалюцыі.

Адным словам, камуністы ўсюды падтрымліваюць усякі рэвалюцыйны рух, накіраваны супраць існуючага грамадскага і палітычнага ладу.

Ва ўсіх гэтых рухах яны выстаўляюць на першае месца пытанне аб уласнасці, як асноўнае пытанне руху, незалежна ад таго, ці набыў ён больш-менш развітую форму.

Нарэшце, камуністы ўсюды дабіваюцца аб’яднання і пагаднення паміж дэмакратычнымі партыямі ўсіх краін.

Камуністы лічаць ганебнай справай утойваць свае погляды і намеры. Яны адкрыта заяўляюць, што іх мэты могуць быць дасягнуты толькі шляхам насільнага звяржэння ўсяго існуючага грамадскага ладу. Няхай пануючыя класы дрыжаць перад Камуністычнай Рэвалюцыяй. Пралетарыям няма чаго ў ёй губляць апрача сваіх ланцугоў. Набудуць жа яны ўвесь свет.

Пралетарыі усіх краін, яднайцеся!

Примечания
  1. У арыгінале рускае слова, напісанае лацінскімі літарамі. Рэд.
  2. Сам Ласаль заўсёды запэўніваў нас, што ён — вучань Маркса і, як такі, стаіць на глебе «Маніфеста». Але ў сваёй публічнай агітацыі 1862—1864 гг. ён не ішоў далей патрабавання вытворчых таварыстваў, якія падтрымліваюцца з дапамогай дзяржаўнага крэдыту.
  3. — У. Бівен. Рэд.
  4. «The Condition of the Working Class in England in 1844». By Frederick Engels. Translated by Florence K. Wishnewetzky. New York, Lovell — London, W. Reeves, 1888 [Фрыдрых Энгельс. «Становішча рабочага класа ў Англіі ў 1844 годзе». Пераклад Флорэнс К.‑Вішнявецкай. Нью-Йорк, Лавел — Лондан, У. Рыўс, 1888].
  5. У выданні 1872 г. замест слоў «з 1848 г.» надрукавана: «за апошнія дваццаць пяць гадоў». Рэд.
  6. У выданні 1872 г. замест слоў «паляпшэння і росту» надрукавана: «развіцця партыйнай». Рэд.
  7. У рукапісе прадмовы да рускага выдання 1882 г. замест слоў «студзень 1848 г.» напісана «снежань 1847 г.». Рэд.
  8. У рукапісе прадмовы да рускага выдання 1882 г. далей ідуць словы: «у розных краінах». Рэд.
  9. Словы «прымяняючых уласную працу» дабаўлены Энгельсам у нямецкім выданні 1890 года. Рэд.
  10. У рукапісе прадмовы да рускага выдання 1882 г. замест выразу «сялянская абшчына» (Bauerngemeinde) лацінскімі літарамі напісана рускае слова «абшчына» (Obschtschina). Рэд.
  11. Сам Ласаль заўсёды запэўніваў нас, што ён — «вучань» Маркса і, як такі, стаяў, зразумела, на глебе «Маніфеста». Інакш абстаяла справа з тымі яго паслядоўнікамі, якія не ішлі далей яго патрабавання вытворчых таварыстваў, што падтрымліваюцца дзяржаўным крэдытам, і якія падзялялі ўвесь рабочы клас на прыхільнікаў дзяржаўнай дапамогі і прыхільнікаў самадапамогі.
  12. У. Бівен. Рэд.
  13. У польскім выданні гэта фраза прапушчана. Рэд.
  14. Пад буржуазіяй разумеецца клас сучасных капіталістаў, уласнікаў сродкаў грамадскай вытворчасці, якія прымяняюць наёмную працу. Пад пралетарыятам разумеецца клас сучасных наёмных рабочых, якія, будучы пазбаўлены сваіх уласных сродкаў вытворчасці, вымушаны, для таго каб жыць, прадаваць сваю рабочую сілу. (Заўвага Энгельса да англійскага выдання 1888 г.)
  15. Гэта значыць уся гісторыя, якая дайшла да нас у пісьмовых крыніцах. У 1847 г. перадгісторыя грамадства, грамадская арганізацыя, якая папярэднічала ўсёй напісанай гісторыі, амаль зусім яшчэ не была вядома. За час, які мінуў з той пары, Гакстгаўзен адкрыў абшчынную ўласнасць на зямлю ў Расіі, Маўрэр даказаў, што яна была грамадскай асновай, якая паслужыла зыходным пунктам гістарычнага развіцця ўсіх германскіх плямён, і паступова высветлілася, што сельская абшчына з агульным уладаннем зямлёй з’яўляецца або з’яўлялася ў мінулым усюды першабытнай формай грамадства, ад Індыі да Ірландыі. Унутраная арганізацыя гэтага першабытнага камуністычнага грамадства, у яе тыповай форме, была высветлена Морганам, які ўвянчаў справу сваім адкрыццём ісціннай сутнасці роду і яго становішча ў племені. 3 разлажэннем гэтай першабытнай абшчыны пачынаецца расслаенне грамадства на асобныя і нарэшце антаганістычныя класы. Я паспрабаваў прасачыць гэты працэс разлажэння ў рабоце «Der Ursprung der Familie, des Privateigentus und des Staats», 2. Aufl., Stuttgart, 1886 (Энгельс Ф. Происхождение семьи, частной собственности и государства // Маркс К., Энгельс Ф. Соч., 2‑е изд. Т. 21. С. 23—178). (Заўвага Энгельса да англійскага выдання 1888 г.)
  16. Цэхавы майстар — гэта паўнапраўны член цэха, майстар унутры цэха, а не старшыня яго. (Заўвага Энгельса да англійскага выдання 1888 г.)
  17. «Камунамі» называліся ў Францыі ўзнікаўшыя гарады нават да таго часу, калі яны адваявалі ў сваіх феадальных уладароў і паноў мясцовае самакіраванне і палітычныя правы «трэцяга саслоўя». Наогул кажучы, тут у якасці тыповай краіны эканамічнага развіцця буржуазіі ўзята Англія, у якасці тыповай краіны яе палітычнага развіцця — Францыя. (Заўвага Энгельса да англійскага выдання 1888 г.)
    Камуна — так называлі гараджане Італіі і Францыі сваю гарадскую абшчыну, пасля таго як яны адкупілі або адваявалі ў сваіх феадальных паноў першыя правы самакіравання. (Заўвага Энгельса да нямецкага выдання 1890 г.)
  18. У англійскім выданні 1888 г., рэдагаваным Энгельсам, пасля слоў «незалежная гарадская рэспубліка» ўстаўлены словы: «(як у Італіі і Германіі)», а пасля слоў «трэцяе, падатковае саслоўе манархіі» — «(як у Францыі)». Рэд.
  19. Пасля Маркс паказаў, што рабочы прадае не працу, а рабочую сілу. Гл. наконт гэтага ўводзіны Энгельса да работы Маркса «Наёмный труд и капитал» (Маркс К., Энгельс Ф. Соч. Т. 22. С. 204—212). Рэд.
  20. У англійскім выданні 1888 г. пасля слова «кааліцыі» ўстаўлена: «(прафесійныя саюзы)». Рэд.
  21. У англійскім выданні 1888 г. замест слоў «элементы сваёй уласнай адукацыі» надрукавана: «элементы сваёй уласнай палітычнай і агульнай адукацыі». Рэд.
  22. У англійскім выданні 1888 г. замест «асобых» сказана «сектанцкіх». Рэд.
  23. У англійскім выданні 1888 г. замест слоў «якая заўсёды заахвочвае да руху наперад» надрукавана: «самай перадавой». Рэд.
  24. У англійскім выданні 1888 г. замест слоў «эксплуатацыі адных другімі» надрукавана: «эксплуатацыі большасці меншасцю». Рэд.
  25. У англійскім выданні 1888 г. замест слоў «узняцца да становішча нацыянальнага класа» надрукавана: «узняцца да становішча вядучага класа нацыі». Рэд.
  26. У англійскім выданні 1888 г. пасля слоў «перарастаюць самі сябе» дабаўлена: «робяць неабходнымі далейшыя атакі на стары грамадскі лад». Рэд.
  27. У выданні 1848 г.— «процілегласці паміж горадам і вёскай». У выданні 1872 г. і ў наступных нямецкіх выданнях слова «процілегласці» было заменена словам «адрознення». У англійскім выданні 1888 г. замест слоў «садзейнічанне паступовай ліквідацыі адрознення паміж горадам і вёскай» надрукавана: «паступовая ліквідацыя адрознення паміж горадам і вёскай шляхам больш раўнамернага размеркавання насельніцтва па ўсёй краіне». Рэд.
  28. Маецца на ўвазе не англійская Рэстаўрацыя 1660—1689 гг., а французская Рэстаўрацыя 1814—1830 гадоў. (Заўвага Энгельса да аяглійскага выдання 1888 г.)
  29. Легітымісты — партыя дваран-землеўладальнікаў, прыхільнікаў аднаўлення дынастыі Бурбонаў. «Маладая Англія» — утвораны каля 1842 г. гурток англійскіх арыстакратаў, палітычных дзеячаў і літаратараў, якія прымыкалі да кансерватыўнай партыі. Віднымі прадстаўнікамі яго былі Дзізраэлі, Томас Карлейль і інш. Рэд.
  30. У англійскім выданні 1888 г. пасля слоў «залатыя яблыкі» ўстаўлена: «якія падаюць з дрэва прамысловасці». Рэд.
  31. Гэта адносіцца галоўным чынам да Германіі, дзе зямельная арыстакратыя і юнкерства вядуць гаспадарку на большай частцы сваіх зямель за ўласны кошт праз упраўляючых і ў дадатак з’яўляюцца буйнымі ўладальнікамі цукровых і вінакурных заводаў. Больш багатыя англійскія арыстакраты да гэтага яшчэ не дайшлі; але яны таксама ведаюць, як можна кампенсаваць падзенне рэнты, уступаючы сваё імя арганізатарам больш-менш сумніцельных акцыянерных кампаній. (Заўвага Энгельса да англійскага выдання 1888 г.)
  32. У англійскім выданні 1888 г. замест слоў: «У далейшым сваім развіцці напрамак гэты выліўся ў баязлівае бурчанне», надрукавана: «Нарэшце, калі неабвержныя гістарычныя факты прымусілі знікнуць усялякія сляды чароўнага дзеяння ілюзій, гэта форма сацыялізму вылілася ў нікчэмнае бурчанне». Рэд.
  33. Рэвалюцыйная бура 1848 г. знесла ўвесь гэты гнюсны напрамак і адбіла ахвоту ў яго носьбітаў спекуляваць сацыялізмам. Галоўным прадстаўніком і класічным тыпам гэтага напрамку з’яўляецца пан Карл Грун. (Заўвага Энгельса да нямецкага выдання 1890 г.)
  34. У англійскім выданні 1888 г. гэта месца сфармулявана так: «Прапануемыя імі практычныя мерапрыемствы, напрыклад, знішчэнне адрознення паміж горадам і вёскай». Рэд.
  35. Фаланстэрамі называліся сацыялістычныя калоніі, якія праектаваў Фур’е; Ікарыяй Кабэ называў сваю утапічную краіну, а пазней сваю камуністычную калонію ў Амерыцы. (Заўвага Энгельса да англійскага выдання 1888 г.)

    Home-colonies (калоніямі ўнутры краіны) Оўэн называў свае ўзорныя камуністычныя таварыствы. Фаланстэрамі называліся грамадскія палацы, якія праектаваў Фур’е. Ікарыяй называлася утапічна-фантастычная краіна, камуністычныя ўстанаўленні якой апісваў Кабэ. (Заўвага Энгельса да нямецкага выдання 1890 г.)

  36. Гаворка ідзе аб прыхільніках газеты «Réforme» («Реформа»), якая выходзіла ў Парыжы з 1843 па 1850 г. Рэд.
  37. Гэта партыя была тады прадстаўлена ў парламенце Ледру-Раленам, у літаратуры — Луі Бланам, у штодзённым друку — газетай «Réforme». Прыдуманай імі назвай — сацыялістычна-дэмакратычная — яны абазначалі тую частку дэмакратычнай або рэспубліканскай партыі, якая была больш-менш афарбавана ў сацыялістычны колер. (Заўвага Энгельса да англійскага выдання 1888 г.)

    Называўшая сябе сацыялістычна-дэмакратычнай партыя ў Францыі была прадстаўлена ў палітычным жыцці Ледру-Раленам, у літаратуры Луі Бланам; такім чынам, яна, як неба ад зямлі, адрознівалася ад сучаснай нямецкай сацыял-дэмакратыі. (Заўвага Энгельса да нямецкага выдання 1890 г.)

Category: Uncategorized

Ўстаноўчая заява Расійскай мааісцкай партыі

By | 01.07.2015

Удакладненая 3—4 студзеня і 21 траўня 2004 г.

  1. Ідэалогія і метад

    1. Мы — марксісты. Мы лічым, што спадчына класічнага марксізму ва ўсіх асноўных сваіх момантах адэкватна адлюстроўвае сацыяльныя працэсы, якія адбываюцца ў сучасным свеце. Назіранае сёння ў грамадскай прытомнасці забыццё марксізму абумоўленае цалкам пэўнымі гістарычнымі падзеямі і цалкам адэкватна апісваецца ў рамках катэгарыяльнага апарата самога марксізму. Правільны падыход да грамадскіх зʼяў немагчымы без выкарыстання метаду гістарычнага матэрыялізму, дыялектыкі базісу і надбудовы, тэорыі пралетарскай рэвалюцыі, пралетарскага інтернацыяналізму.

    2. Заканамернай трансфармацыяй і абагульненнем марксізму Маркса і Энгельса стаў марксізм-ленінізм, растлумачіўшый пераход капіталістычных дзяржаў у стадыю імперыялізму. У нашы дні заканамернай трансфармацыяй і абагульненнем марксізму Леніна і Сталіна зʼявіўся марксізм-ленінізм-мааізм, з яго аналізам надбудовы як фактару, ад якога ў канчатковым рахунку залежыць поспех пабудовы сацыялізму.

      «Прадстаўнікі буржуазіі, пралезшыя ў партыю, урад, войска і розныя сферы культуры, уяўляюць сабою групу контррэвалюцыйных рэвізіяністаў. Яны гатовыя пры першым зручным выпадку захапіць уладу ў свае рукі і ператварыць дыктатуру пралетарыяту ў дыктатуру буржуазіі».

      Мао Цзэдун

  2. Гістарычныя пытанні

    1. Мы лічым, што сацыялізм, які палітычна можа быць толькі дыктатурай працоўнага народа пад кіраўніцтвам пралетарыяту, зʼяўляецца неабходным крокам да камуністычнага свету — свету без няроўнасці і дыктатуры. Мы лічым Савецкую Расію і СССР пры Ў. І. Леніне і І. В. Сталіне (1917—1953 гг.) і Кітай пры Мао Цзэдуне (1949—1976 гг.) прыкладамі правядзення такой дыктатуры.

    2. Як мааісты, мы лічым, што класавая барацьба паміж буржуазіяй і пралетарыятам працягваецца ў іншых формах і пры сацыялізме, і ў першую чаргу арэнай яе служыць якая стаіць на чале сацыялістычнага будаўніцтва камуністычная партыя. Смерць Сталіна ў 1953 г. і Мао ў 1976 г. сталі гістарычнымі межамі, пасля якіх усё больш несумнеўнай станавілася перамога буржуазных элементаў над пралетарскімі ўсярэдзіне КПСС і КПК, якая неўзабаве прывяла да сцвярджэння ў абедзвюх краінах дзяржаўнага капіталізму і перараджэнню гэтых дзяржаў у сацыял-імперыялістычныя рэжымы.

    3. Адгэтуль выцякае безумоўная рэакцыйнасць лозунгу рэстаўрацыі СССР. Магчыма, народы, якія пражываюць на яго былой тэрыторыі, пасля здзяйснення кожным з іх сацыялістычнай рэвалюцыі, і паставяць пытанне аб нейкім міждзяржаўным абʼяднанні, аднак мы не можам прадбачыць ні тэрміны, ні формы, ні характар такога абʼяднання.

  3. Сучасны свет

    1. Сённяшні свет паўстае перад намі падзеленым на тры групы краін: 1) краіны Метраполіі (ЗША, краіны Заходняй Еўропы, Японія і г. д.); 2) параўнальна багатыя і/або якія размяшчаюць вялікім вайскоўцам/прамысловым патэнцыялам краіны, што займаюць прамежкавае становішча (у іх лік уваходзіць і Расія); 3) эксплуатаваныя папярэднімі двума групамі краіны Трэцяга Свету (да якіх ставіцца большасць рэспубалік былога СССР).

    2. Рэвалюцыйная роля пралетарыяту ў кожнай з пералічаных груп краін розная.

      1. У краінах Метраполіі працоўны клас падкуплены імперыялістамі за рахунак звышпрыбыткаў ад эксплуатацыі краін Трэцяга Свету і не можа на дадзеным этапе разглядацца як рэвалюцыйная сіла. Асноўнай супярэчнасцю ў дадзенай групе краін варта лічыць нацыянальнае, а асноўнымі рэвалюцыйнымі сіламі — прыгнечаная меншасць працоўнага класа, як правіла, не прыналежнае да гістарычна дамінуючай нацыі (у т. л. гастарбайтэры), а таксама рэвалюцыйную інтэлігенцыю.

      2. У краінах, якія займаюць прамежкавае становішча паміж Метраполіяй і Трэцім Светам, галоўнай рухаючай сілай сацыялістычнай рэвалюцыі зʼяўляецца пралетарыят, і асноўнай супярэчнасцю на дадзеным этапе працягвае быць супярэчнасць класавае. Аднак у сілу дваістага сацыяльна-эканамічнага характару гэтых краін пралетарыят тут заражаны нацыяналістычнай і шавіністычнай ідэалогіяй, а таксама рэфармісцкімі ілюзіямі. Асноўным саюзнікам пралетарыяту ў яго класавай барацьбе тут зʼяўляецца рэвалюцыйная дробная буржуазія.

      3. У краінах Трэцяга Свету барацьба пралетарыяту за свае правы неаддзельная ад барацьбы гэтых краін за сапраўдную нацыянальную незалежнасць. Тут натуральнымі саюзнікамі пралетарыяту зʼяўляюцца дробная і значная частка нацыянальнай буржуазіі. Найблізкай, непасрэднай мэтай барацьбы пралетарыяту тут у шматлікіх выпадках зʼяўляецца не сацыялістычная, а буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя, а яе асноўным метадам — стратэгія народнай вайны.

  4. Стратэгія і тактыка

    1. Мы лічым, што правільная тактыка паходзіць з правільнай стратэгіі, якая, у сваю чаргу, паходзіць з правільнай ідэалагічнай і палітычнай лініі. Мы лічым, што барацьба супраць імперыялізму, капіталізму і патрыярхіі ідзе рука аб руку з барацьбой супраць рэвізіянізму, шавінізму і апартунізму.

    2. Нашай мэтай зʼяўляецца здзяйсненне сацыялістычнай рэвалюцыі і пераход да пабудовы камунізму як грамадствы, у якім немагчыма якое бы то ні было прыгнёт адной сацыяльнай групы іншай — класавае, нацыянальнае або сэксуальнае.

    3. Рухавіком гэтай рэвалюцыі зʼяўляецца працоўны клас, а правадыром — авангардная дысцыплінаваная рэвалюцыйная камуністычная партыя. Партыя з сістэмай дэмакратычнага цэнтралізму, якая ўключае ў сябе арганізацыю, кіраўніцтва, дысцыпліну і іерархію.

    4. Мы лічым, што кіруючая буржуазія ніколі не аддасць улады без бою. Пакласці канец буржуазнай дыктатуры магчыма толькі cформировав грамадская думка ў карысць захопу ўлады шляхам узброенай барацьбы. Аднак мы лічым, што любы ўзброены выступ на тэрыторыі Расіі будзе непазбежна падушанае, пакуль не складуцца абʼектыўныя ўмовы для яго масавай падтрымкі патэнцыйна рэвалюцыйнымі пластамі насельніцтва.

    5. Стварэнню на тэрыторыі Расіі авангарднай дысцыплінаванай рэвалюцыйнай камуністычнай партыі, кіруючыся тэорыяй марксізму-ленінізму-мааізму, перашкаджаюць абʼектыўныя гістарычныя ўмовы, выкліканыя доўгім панаваннем рэвізіянісцкага хрушчоўска-брежнеўскага сацыял-імперыялізму.

      1. Асноўным следствам гэтага панавання для постсавецкага расійскага пралетарыяту стала забыццё ім не толькі традыцый масавай рэвалюцыйнай барацьбы, але і элементарных навыкаў самаарганізацыі, гатовасці адстойваць свае правы, лібертарных і самакіравальных памкненняў. Працоўны клас сучаснай Расіі разʼяднаны, пасіўны, апалітычны. Пераадоленне такой сітуацыі зойме доўгі час.

      2. Няздольнасць сучаснага расійскага «комруху» выпрацаваць правільную ідэалагічную і палітычную лінію абумоўленае яго ідэйнай, арганізацыйнай, кадравай пераемнасцю ад рэвізіянісцкай КПСС хрушчоўска-брежнеўскага перыяду. Самай цяжкай спадчынай КПСС у расійскім комруху зʼяўляюцца такія выродлівыя зʼявы, як шавінізм, ксенафобія, антыдэмакратызм, пераадоленне якіх немагчыма без адраджэння рэвалюцыйных традыцый працоўнага класа.

    6. Мы бачым сваю асноўную тактычную задачу ў прапагандзе марксізму-ленінізму-мааізма і рэвалюцыйнай агітацыі сярод пралетарыяту і інтэлігенцыі.

      Варта адзначыць, што сучасны марксізм-ленінізм-маоизм неймаверны без звароту да пытанняў нацыянальнага вызвалення (безумоўнае прызнанне права нацый на самавызначэнне); сэксізма і патрыярхіі (барацьба за правы жанчын і сэксуальных меншасцяў); буржуазнай дэмакратыі (патрабаванне максімальных буржуазных мае рацыю і воляў, дэкларуемых, але ў большасці выпадкаў ня выконваемых дзяржавай); экалогіі (спыненне прадажніцкай эксплуатацыі любой сучаснай дзяржавай прыроды магчыма толькі пасля перамогі сацыялістычнай рэвалюцыі).

Жыве вялікі пралетарскі чырвоны сцяг ідэй Мао Цзэдуна!
Пралетары і прыгнечаныя народы ўсіх краін, злучайцеся!